мадзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Жыць у цяжкіх умовах. [Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. Лынькоў. // Бязмэтна існаваць; марнець. — Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дву... і двух...
Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: а) які мае дзве адзінкі таго, што паказана ў другой частцы, напрыклад: двухбаковы, двукоссе; б) які складаецца з дзвюх адзінак або мерай у дзве якія‑н. адзінкі, напрыклад: двухактовы, двухгадзінны, двухлітровы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыра́тавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і цыратовы. У цыратавым фартуху, Маргарыта першая выскачыла з кухні і пабегла ў пярэднюю. Скрыган. [Песенька] выклікала ў памяці дзіцячыя тварыкі, цыратавыя нагруднікі. Лынькоў. [Янук] здымае сваю шапку, .. адкладвае цыратавую падшыўку і дастае адтуль .. лісток паперы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкра́банне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шкрабаць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Без стуку, нават без шкрабання адчынілася першая палавіна філёнчатых дзвярэй кабінета. Сабаленка. Раптам праз усе гэтыя гукі.. [Міхал Плышэўскі] пачуў шкрабанне каля дзвярэй на ганку. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
księżyc
м. месяц;
księżyc w pełni — поўня;
księżyc na nowiu — маладзік;
nów ~a — маладзік; першая квадра;
przy świetle ~a — пры святле месяца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
czołówka
ж.
1. галава калоны; авангард;
2. першая паласа газеты; перадавіца; цітры ў пачатку фільма;
w ~ce — на чале; наперадзе; у авангардзе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
іхтыя-
(гр. ichthys, -thyos = рыба)
першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «рыба», «рыбін».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кардыя-, кардыё-, -кардыя
(гр. kardia = сэрца)
першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «сэрца».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ксіла-
(гр. ksylon = ссечанае дрэва)
першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з дрэвам, драўнінай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лакта-
(лац. lac, -ctis = малако)
першая састаўная частка складаных слоў, што выражае паняцце «які адносіцца да малака».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)