1.прысл. Тое, што і удоўж. Урач — высокі і худы — усхвалявана прайшоў уздоўж пакойчык, шпарка павярнуўся.Мележ./ З прыназ. «па» утварае спалучэнне зМ. Кірмашны гандаль ішоў уздоўж па Нямізе.Чорны.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «уздоўж» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання напрамку дзеяння па даўжыні чаго‑н. Сонца схілілася на захад, і цені ад будынкаў падалі ўздоўж вуліцы.Шахавец.Уздоўж дарогі чынна з краю Слупы стаяць у два рады.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцэ́на
(лац. scaena, ад гр. skene)
1) спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, прадстаўленні;
2) тэатр, тэатральная дзейнасць (напр. майстры сцэны);
3) частка дзеяння, эпізод у п’есе, літаратурным творы, карціне мастака, кінафільме;
4) рэзкая, вострая размова (напр. сямейная с.);
5) перан. арэна дзейнасці (напр. сысці са сцэны).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
indémconj
1. тым ча́сам, між тым, у той час
2.указвае на спосаб дзеяння:
~ er an díesem Werk árbeitete, studíerte er víele Dokuménte працу́ючы над гэ́тым тво́рам, ён вы́вучыў шмат дакуме́нтаў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Няўчы́ць, нявчыты ’мяўкаць’ (зах.-палес., ДАБМ, к. 301). Ад мясцовага мняўчыць (мнявчыты) < мяўчыць ’тс’, суадноснага з дзеясловам кратнага спосабу дзеяннямняўкаць, падобна да яўкаць ’тс’ < мʼяўкаць з мясцовай фанетыкай, гл. мяўкаць (Крывіцкі, Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах, літ. і фальклоры. Тэз. дакл. II Рэсп. канф. Гомель, 1980, 24). Параўн., аднак, і няўкаті ’тс’ (пін., Шатал.), укр.нявчити ’мяўкаць’, нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’ і пад. Гукаперайманні, для якіх характэрна значная гукавая варыянтнасць у розных мовах, параўн. укр.пяе ’мяў’, балг.джаф ’гаў’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзян ’пажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пача́так, поча́ток ’месца, з якога што-н. пачынаецца, першы момант дзеяння, з’явы’, ’аснова, крыніца, сутнасць чаго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Шат., Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ’незапячатаны мёд’ (Анох.), ’верацяно, цалкам запоўненае напрадзенымі ніткамі, на якое наматваюцца ніткі з меншага верацяна’ (Нас., Уладз.), ’суквецце з кветкай ці пладом’ (ТСБМ). Укр., рус.поча́ток, польск.początek, в.-луж.počatk, чэш., počátek, славац.počiatok, серб.-харв.поче́так, макед.почеток, ст.-слав.на‑чѧтъкъ. Утворана ад прасл. дзеепрыметніка на ‑tъ, дзеяслова ‑čęti і суфікса ‑ъkъ. Да чыні́ць (гл.) < і.-е.*ken‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыклёп, прыклёпка, пры́клеп, пры́кляп ’падстава, прычына, зачэпка; удзел у якой-небудзь справе толькі для бачнасці’ (ваўк., Арх. Федар.; дзярж., Нар. сл.; сакол., Стан.), для (дзеля) прыклёпу ’для бачнасці, для прыліку’ (слонім., Нар. словатв.; Нар. Гом.). Утварэнні ад кляпа́ць ’паклёпнічаць’ (гл.; канстатуецца яшчэ праславянская даўніна гэтага значэння) < прасл.*klepati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 7–9) з далейшым развіццём семантыкі, часткова абумоўленым значэннем непаўнаты дзеяння, якая ўтрымліваецца ў прэфіксе. Параўн. таксама Варбат, SlW, 155. Станкевіч (Зб. тв., 2, 182) лічыць слова адпаведнікам польск.pretekst, рус.повод.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сядаві́ць ’садзіць’ (Сцяшк.), сядаві́цца ’сядаць, садзіцца’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), сядовэ́тыся ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), седаві́цсе (siedawicsie) ’тс’ (Федар. 1). Каўзатыў ад сядаць (гл.) са значэннем ’прапанаваць сесці; рабіць так, каб нехта сеў’, параўн. адносіны ставіць і стаяць (гл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад садавіць ’дапамагаць, прапанаваць сесці’ (гл.), для якога дапускаецца запазычанне з польскай, што нельга выключыць па лінгвагеаграфічных прычынах, аднак магчымы і другасны каўзатыў ад саджаць, садзіць, гл. Да словаўтварэння параўн. ст.-бел.седовати, седывати ’паседжваць’ (Сл. Скар.), суфікс якіх перадаваў шматкратнасць дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
да́льнасцьж. Wéite f -; Entférnung f -;
да́льнасць ба́чнасці Síchtweite f;
да́льнасць дзе́яннявайск. Réichweite f;
да́льнасць чу́тнасці Rúfweite f;
да́льнасць стральбы́вайск. Schússweite f;
да́льнасць палётуав. Flúgweite f;
палёт на да́льнасцьав. Férnflug m -(e)s, -flüge, Lángstreckenflug m;
раке́та сярэ́дняй да́льнасцівайск. Míttelstreckenrakete f -, -n;
да́льнасць кідка́спарт. Wúrfweite f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВА́ДКАСНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
ракетны рухавік, які працуе на вадкім паліве; асн. тып рухавікоў касм. апаратаў. Схему рухавіка распрацаваў К.Э.Цыялкоўскі (1903). Адрозніваюць асноўныя (для разгону ракеты) і дапаможныя (рулявыя, тармазныя і інш.). У залежнасці ад акісляльніку бываюць кіслародныя, азотнакіслотныя, фторныя і інш. Гаручае — газа, вадарод, аміяк і інш.
Складаецца з камеры згарання, рэактыўнага сапла, сістэм сілкавання, рэгулявання падачы і ўзгарання паліва і дапаможных агрэгатаў. Сістэма сілкавання палівам — выцясняльная (газабалонная) ці турбапомпавая. Гаручае і акісляльнік змешваюцца і ўзгараюцца ў камеры, адкуль газавы струмень праз сапло з вял. скорасцю выкідваецца ў навакольнае асяроддзе і стварае цягу. Асн. ахалоджванне камеры ажыццяўляецца цёкам гаручага па каналах у сценцы. У сучасных вадкасных ракетных рухавіках выкарыстоўваецца двухкампанентнае ракетнае паліва (складаецца з акісляльніку і гаручага, якія захоўваюцца ў асобных баках) і аднакампанентнае (вадкасць, здольная да каталітычнага раскладання). Выкарыстоўваюцца таксама ў балістычных ракетах далёкага дзеяння, зенітных кіроўных ракетах і інш.