разнавіднасць антрапагеннага ландшафту, які фарміруецца ў працэсе вытв. дзейнасці чалавека з выкарыстаннем тэхн. сродкаў. Характарызуецца стварэннем у яго межах інж. збудаванняў або ажыццяўленнем тэхнал. працэсаў, якія вядуць да змен у рэльефе, падземных і паверхневых водах, расліннасці. Да Т.л. адносяцца землі, парушаныя пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, адвалы пустой пароды, шламасховішчы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎТАРСКАЕ ПРА́ВА,
раздзел заканадаўства, нормы якога рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва. Аўтару належаць правы на апублікаванне твора, узнаўленне і распаўсюджванне яго дазволенымі законам спосабамі, на недатыкальнасць твора, атрыманне ганарару за яго выкарыстанне. Нормы аўтарскага права, якія дзейнічаюць на тэр. Рэспублікі Беларусь, змешчаны ў Цывільным кодэксе і законе «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ад 16.5.1996. Аўтарскае права дзейнічае на працягу ўсяго жыцця аўтара і 50 гадоў пасля яго смерці, пераходзіць у спадчыну (за выключэннем права аўтара на імя і на недатыкальнасць твора). Парушэнні аўтарскага права (плагіят, незаконнае ўзнаўленне або распаўсюджванне твора, прымус да сааўтарства) цягнуць за сабой адм. або крымін. адказнасць. Апрача таго аўтар і яго правапераемнікі маюць права патрабаваць аднаўлення парушанага аўтарскага права і пакрыцця матэрыяльных стратаў. Міжнар. ахову аўтарскага права забяспечваюць Бернская 1886 (рэд. 1971) і Жэнеўская 1952 (рэд. 1971) міжнар. канвенцыі па ахове аўтарскага права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ДУ (Le Doux) Франсуа Габрыэль (1755?, Парыж — 2.2.1823),
танцоўшчык, балетмайстар, педагог. Паводле паходжання француз. Паслядоўнік Ж.Ж.Навера. З 1770 саліст т-ра «Каралеўская акадэмія музыкі і танца» («Гранд-Апера») у Парыжы. У 1782—85 па запрашэнні падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза працаваў балетмайстрам у яго прыдворным т-ры ў Гродне, выкладаў у балетнай школе ў Паставах (у 1784 паставіў уласны «Балет вод, або Купель Дыяны»). Пасля смерці Тызенгаўза па загадзе караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага сфарміраваў і ўзначальваў балетную трупу «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» (дэбютавала 24.9.1785 яго балетам «Гілас і Сільвія», падрыхтаваным у Пастаўскай балетнай школе; працавала да 1794). Аснову трупы складалі прыгонныя артысты Гродзенскага балета, у т. л.яго вучні М.Рымінскі, Е.Валінскі, Д.Сітанская, М.Малінская, Р.Лаўцэвіч. У 1785—89 паставіў больш за 30 балетаў, у т. л. на ўласныя лібрэта («Ванда, каралева Польская» і інш.). У 1800 арганізаваў у Варшаве балетную школу, у 1805—07 узначальваў балетную трупу Нац.т-ра В.Багуслаўскага, у 1817 адкрыў прыватную школу салонных танцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛАСО́ІД (ад грэч. thalassoeidēs падобны на мора),
буйное кальцавое ўтварэнне на паверхні Месяца. Па памерах блізкае да круглых т. зв. месяцавых мораў. Паводле альбеда і структуры парод, што ўкрываюць яго паверхню, падобнае на месяцавы мацярык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маты́лькі ’кветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск.motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус.маск.мотылёк ’валошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.
Матылькі́1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Даматылёк (гл.).
*Матылькі́2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Даматылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
die
I[daɪ]
v.i.
1) паміра́ць, кана́ць
2) канча́цца, набліжа́цца да канца́, перастава́ць працава́ць
The engine died — Рухаві́к пераста́ў працава́ць
3) informal мо́цна хаце́ць, пра́гнуць
I am dying to see him — Я пра́гну яго́ ба́чыць
4) заціха́ць (пра ве́цер), сьціха́ць; заміра́ць
•
- die down
- die away
- die off
II[daɪ]
n., pl. dies
штамп -у m., ма́трыца f.
III[daɪ]
n., pl. dice
гл. dice
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
непрыхі́льны, ‑ая, ‑ае.
Непрыязна настроены; які праяўляе недружалюбнасць да каго‑, чаго‑н. [Пісар:] — [А. Мікалай] да цябе, брат, вельмі добра адносіцца і паважае, але яго трохі не задавольвае, што ты вечарамі нейкія гутаркі вядзеш з людзьмі, да царквы непрыхільнымі.Колас.// Які змяшчае ў сабе або выказвае неадабрэнне. Непрыхільны водзыў. □ Маці кідала на Макара непрыхільныя позіркі.Асіпенка.Чорныя пукатыя вочы малога былі строгія, нават непрыхільныя.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрывыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., дакаго-чаго і зінф.
Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх. Дзеці папрывыкалі да незнаёмых. □ — Спаць папрывыкалі доўга, — досыць строга прамовіў Марцін і кінуў погляд у той куток, дзе ляжалі ў пасцелях яго пляменніцы.Колас.Дзялендзік сварыўся, палохаў, што паліцыя можа спаліць усю вёску, калі знойдзе такі лісток у каго-небудзь дома. Але людзі да пагроз папрывыкалі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўнаду́шны, ‑ая, ‑ае.
Абыякавы да навакольнага, да таго, што адбываецца. Ні ён сам пра сябе, ні другія пра яго не маглі і не могуць сказаць, што чалавек ён абыякавы, марудны, раўнадушны.Бялевіч.Кастусь гарэў сам справаю паўстання і не мысліў сабе раўнадушнымі сваіх падначаленых.Якімовіч.// Які не выказвае цікавасці, пачуцця любві да каго‑н. // Які выяўляе раўнадушнасць. Раўнадушны погляд. Раўнадушны тон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)