Астатак пакалечанай або ампутаванай рукі, нагі. Фактычна няма рукі — з рукава суконнага пінжака вытыркаецца забінтаваная кукса.Навуменка.
ку́кса2, ‑ы, ж.
Род жаночай прычоскі: закручаныя ў выглядзе валіка ззаду валасы. У яе быў драбнаваты твар і валасы, закручаныя ў высокую куксу пад хусткай.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канве́рт, ‑а, М ‑рце, м.
1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце. У руках маіх — белы, панадны канверт. Цвёрды, відаць, з фотаздымкам.Брыль.Нахлябіч сеў і пачаў .. пісаць. Пасля як мае быць заклеіў лісток у канверт.Чорны.
2.Род коўдры для грудных дзяцей, пашытай у форме пакета.
[Ад фр. convert.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куфэ́рак, ‑рка, м.
1. Невялікі куфар; тое, што і куфар. Волька перакладвала ў куфэрку нейкую бялізну.Чорны.
2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая. [Шэмет] быў і апрануты ва ўсё крамнае і ў руцэ трымаў куфэрак.Чарнышэвіч.Ужо цямнела, калі Косця са сваім фанерным куфэркам прыбыў у інтэрнат.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапча́к, ‑а, м.
1.Род коннага прывода. Замардавалі [гаспадары] дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе .. Ні адпачынку, ні ласкавага слова.Чарнышэвіч.
2. Тое, што і таптуха (у 2 знач.). [Плотка:] — Гоняць нас усюды. Ловяць нас на вуды, Надзяць па гарох. Ловяць невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шляхе́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шляхецтва, шляхты, належыць ёй. Шляхецкі род. Шляхецкае саслоўе. □ Надышоў час, калі ён, скончыўшы ветэрынарны інстытут, вярнуўся ў свой фальварак. Тады з’ехалася ўся радня, якая толькі была ў шляхецкай акрузе, і вырашыла, што Казімір павінен жаніцца.Пестрак.// Уласцівы шляхце, шляхецтву. Шляхецкі гонар.
[Польск. szlachecki.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЯНІ́ЎЦЫ,
група млекакормячых жывёл атр. непаўназубых. 2 сям.: уласна Л. (Bradypodidae) — 1 род, 3 віды і двухпальцаляніўцавыя (Megalonychidae) — 1 род, 2 віды. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Начныя дрэвавыя жывёлы. Ашыйнікавы Л. (Bradypus torquatus) у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 65 см, маса да 7 кг. Поўсць доўгая, шаравата-бурая, з зеленаватым адценнем, якое надаюць водарасці, што развіваюцца ў поўсці. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія. Кісці і ступні вузкія, выгнутыя. Пальцы (2 або 3) зрослыя на ўсю даўж., з доўгімі кіпцюрамі. Галава можа паварочвацца на 180°. Маларухомыя. Расліннаедныя. Раз у год нараджаюць 1 дзіцяня. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
слепы́ш
1.(о человеке) разг., пренебр. сляпа́к, род. слепака́м.;
2.зоол. сляпы́ш, род. слепыша́м., сляпа́к, род. слепака́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
...ГЕНЕЗ (ад грэч. genesis паходжанне), другая састаўная частка складаных слоў, што па значэнні адпавядае словам «род», «паходжанне» і абазначае: які звязаны з працэсам утварэння, узнікнення і далейшага развіцця, напр., гістагенез, алагенез.