апітэрапі́я, -і, ж. (спец.).

Лячэнне пчаліным ядам.

|| прым. апітэрапеўты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брушы́на, -ы, ж.

Унутраная абалонка брушной поласці.

|| прым. брушы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бры́нза, -ы, ж.

Сыр з авечага малака.

|| прым. бры́нзавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурало́м, -у, м.

Лес, дрэвы, паваленыя бурай.

|| прым. бурало́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязь, -і, ж.

Баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.

|| прым. бя́зевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ватэрпо́ла, нескл., н.

Воднае пола.

|| прым. ватэрпо́льны, -ая, -ае.

Ватэрпольная каманда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́снічкі, -чак.

Вузкія дзверцы ў плоце, варотцы.

|| прым. ве́снічкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аго́нія, -і, ж.

Кананне, перадсмяротны стан арганізма.

|| прым. агані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблвыканка́м, -а, м.

Скарачэнне: абласны выканаўчы камітэт.

|| прым. аблвыканка́маўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубалячэ́нне, -я, н. (кніжн.).

Лячэнне зубных хвароб.

|| прым. зубалячэ́бны, -ая, -ае.