без царя́ в голове́ клёку ў галаве́не ма́е; але́ю ў галаве́ ма́ла;
при царе́ Горо́хе за дзе́дам шве́дам; пры цары́ Гаро́ху, як людзе́й было́ тро́ху.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Kunstf -, Künste
1) маста́цтва;
die schönen [bíldenden] Künste выяўле́нчае маста́цтва;
ángewandte ~ прыкладно́е маста́цтва
2) уме́льства, майстэ́рства;
die héimliche ~ вядзьма́рства;
es war kéine gróße ~ гэ́та было́не ве́льмі [не на́дта] ця́жка;
was macht die ~?жарт. ну, што но́вага на рабо́це?, як спра́вы?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
канапля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая жывіцца пераважна насеннем пустазелля. Якіх толькі птушак небыло ў Васевай клетцы! І маленькія канаплянкі, і шчабятлівыя сінічкі, і асцярожныя снегіры.Пальчэўскі.
2.Разм. Цёплая парцяная хустка фабрычнага вырабу. Жанчына паспешліва паднялася, паправіла на галаве рабую канаплянку, завязаную пад падбародкам.Васілевіч.Агаціна галава была ўкручана хусткай-канаплянкай, дык яна, мусіць, так не адчувала сіверу.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карава́й, ‑я, м.
Вясельны абрадавы пірог круглай формы. Віншаваць са шчасцем пойдуць [людзі] маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх.Кляўко.Адно хіба не хапала таго, каб мы з Ірай сталі пад вянец, а астатняе ўсё было: нават дзялілі каравай.Сабаленка.// Вялікая булка, спечаная для якой‑н. урачыстасці, свята. Ваша свята — наша свята! І выносяць залаты Каравай нам з першай хаты Украінскія браты.Панчанка.На чужы каравай рота не разявай.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каха́нак, ‑нка, м.
Разм.
1. Любы, каханы (у 2 знач.). Той вясною дзяўчына чакала, Што з паходу каханак прыйдзе, Вясну радасна так загукала, А каханка... забіў якісь злыдзень.Чарот.
2. Тое, што і палюбоўнік. — Мой адзін знаёмы вось так ажаніўся. А ў жонкі дружок патайны быў. Выпусцілі яго з турмы, ён адразу да яе. Ёй, вядома, ніякага сэнсу небыло кідаць майго знаёмага, а каханак не адступаўся.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.звычайнамн. (няго́ды, няго́д і ‑аў). Няшчасце, ліхая гадзіна; непрыемнасці. Прамінуў час бяды і нягод, Каб ён больш не прыходзіў ніколі!Астрэйка.Як ні кажы: удваіх усё-такі лягчэй жыццёвыя нягоды пераадольваць, чым аднаму.Ігнаценка.
2. Дрэннае надвор’е; непагода. На дварэ нягода крыху супакоілася. Вецер сціх, толькі церушыўся дробны рэдзенькі дождж.Чарнышэвіч.Цёплаю парою, калі небыло нягоды, Канстанцін Міхайлавіч сядзеў заўсёды.. [пад вязам].Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́ля, ‑і, ж.
1. Спачувальныя адносіны да слабейшых; спагада. Злосць.. вяла проста туды, дзе можна было прыткнуцца да другога, надзейнага чалавека, знайсці нейкую апору, нейкую патолю.Мележ.
2. Патуранне, патаканне. [Бацька:] — Ты будзеш яшчэ даваць яму [сыну] патолю!..Баранавых.
3. Задаволенасць, супакоенасць. Чакала [Галя] ўвесь канец лета, усю восень, і от ужо сярэдзіна зімы, але ні час, нішто не неслі ёй патолі.Сабаленка.Не прынесла, аднак, патолі паэту і тое, «што прайшло, мінула».Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’я́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Гулянка, дзе многа п’юць спіртных напіткаў. [Хлопцы] думалі, што казакі перад адыходам у Ванькоўшчыне п’янку спраўляюць, аж было мірна і ціха.Лобан.— Выпі, дачка, тут не п’янка, а сяброўская вячэра. За нашу перамогу грэх не выпіць каліва...Машара.
2. Тое, што і п’янства. Аналізуючы прычыны прагулаў і парушэнняў дысцыпліны працы, прыходзіш да высновы, што пераважная большасць іх звязана з п’янкай.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́дзіцца, ‑ладзіцца; зак.
1. Прыйсці ў няспраўнасць. Тады нешта разладзіўся ляжак і нельга было выпаліць у печы, каб не напусціць поўную хату дыму.Сачанка.
2. Расстроіцца, парушыцца, перастаць ладзіцца. Дружба разладзілася. □ Але вяселле ўжо разладзілася, госці паўставалі з-за стала і пачалі разыходзіцца.Сабаленка.[Галіна:] — [Пісаў], што ніколі не забудзе тых дзён... Пісаў, што ўспамінае, — таксама... Але хутка перапіска разладзілася.Мележ.
3. Страціць свой строй, лад. Станок разладзіўся.
4. Расстроіцца, сапсавацца (пра здароўе).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак. і незак.
1.Разм. Патраціць (траціць) свае сродкі на што‑н. Расходавацца на падарункі.
2.(1і2ас.неўжыв.). Траціцца (патраціцца), ісці (пайсці) на што‑н. Прадукты расходуюцца неэканомна. □ Маладых сіл было многа; здавалася, ніколі не вычарпаеш іх, і расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы.Колас.
3.толькінезак.Зал.да расходаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)