МАЛО́Е Я́ЗНА,

возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Авута, за 40 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,2 км², даўж. 820 м, найб. шыр. 320 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 14,2 км². Злучана пратокай з воз. Вялікае Язна.

т. 10, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЦЯРЫ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА.

У Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Свіслач, за 18 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка. Пл. 0,58 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 900 м. Схілы катлавіны на Пн пад лесам і хмызняком. У разводдзе сцёк з возера ў р. Свіслач.

т. 10, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХАЛЁЎ (Якаў Кірылавіч) (20.3.1909, в. Машкова Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 27.5.1985),

бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-р с.-г. н. (1974). Скончыў БСГА (1931). З 1959 на Магілёўскай абл. с.-г. доследнай станцыі (да 1970 нам. дырэктара). Навук. працы па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур.

т. 10, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУКВЯ́ЦІЦА,

ручай у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Ужыца (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 58 км². Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Муквяціца. Цячэ на паўн. ч. Полацкай нізіны. Рэчышча на працягу 3,6 км ад вытоку каналізаванае.

т. 11, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАСЁЛКІ,

вёска ў Галоўчынскім с/с Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПнУ ад г. Бялынічы, 27 км ад Магілёва. 302 ж., 132 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЙДА́-БЯЛЁЎСКІ КАНА́Л,

меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 33 км. Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Бялёў, вусце за 5,5 км на ПнЗ ад в. Хлупін. Прытокі — меліярац. каналы, у т. л. Найда-Бялёўскі 1-ы.

т. 11, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАМАНГА́Н,

горад, цэнтр Наманганскай вобл. ва Узбекістане. Вядомы з канца 15 ст. 319,2 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: лёгкая (бавоўнаачышчальная, тэкст., абутковая, швейная, маст. вырабаў і інш.), харч. і харчасмакавая, маш.-буд., хім.; трансфарматарны з-д і інш. Пед. ін-т. 2 тэатры. 2 музеі.

т. 11, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВАЕ ЖЫЦЦЁ,

вёска ў Велікадолецкім с/с Ушацкага р-на Віцебскай вобл., на р. Ушача. Цэнтр калгаса. За 35 км на Пд ад г.п. Ушачы, 147 км ад Віцебска, 32 км ад чыг. ст. Лепель. 25 ж., 16 двароў (2000). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 11, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВАЯ ВЁСКА,

вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Баранавічы. Цэнтр Варацішчанскага с/с і калгаса. За 20 км на ПдЗ ад г. Стоўбцы, 98 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Гарадзея. 368 ж., 169 двароў (2000). Сярэдняя школа, аддз. сувязі.

т. 11, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВЫЯ РА́ЧКАВІЧЫ,

вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Рачкавіцкага с/с. За 25 км на ПдЗ ад горада і 23 км ад чыг. ст. Слуцк, 130 км ад Мінска. 411 ж., 186 двароў (2000). Спіртзавод «Рачкавічы», вінна-гарэлачны з-д «Колас». Клуб, б-ка.

т. 11, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)