дадатак аўтара ці інш. асобы да літаратурнага твора або кнігі, дзе прыводзіцца інфармацыя, звязаная са зместам твора (кнігі), гісторыя яго напісання і г.д. Аўтарскае П. не мае самаст.літ. значэння, злучана з творам ідэйнай сувяззю; з’яўляецца ч. твора, элементам ягоархітэктонікі. Пашыраны таксама П. да аўтарскага тэксту ад інш. асобы (крытыка, складальніка, рэдактара). Такое П. аналагічнае ўступнаму артыкулу ці прадмове, калі з’яўляецца свайго роду каментарыем да твора пісьменніка. У адрозненне ад эпілога П. не з’яўляецца працягам фабулы ці сюжэта твора. На Беларусі вядомы з часоў Кіеўскай Русі; змяшчаліся ў стараж. рукапісных кнігах у выглядзе сціслых звестак пра перапісчыка, час і месца напісання кнігі. Пазней такія звесткі пашырыліся, у іх выяўляліся пачуцці радасці з прычыны завяршэння кнігі, часам давалася ацэнка пэўным князю, каралю, цару, пры якім твор быў перапісаны (напр., «Пахвала Вітаўту» ў кн. слоў Ісаака Сірына). Традыцыю рукапісных кніг працягваў Ф.Скарына ў сваіх друкаваных выданнях, дзе змяшчаў паведамленні пра месца, час надрукавання, пра перакладчыка-друкара. Да твораў маст. л-ры П. пішуцца рэдка, звычайна ў сувязі з неабходнасцю выказацца перад чытачом (П. Я.Маўра да рамана «Амок», У.Караткевіча да рамана «Каласы пад сярпом тваім», А.Лойкі да рамана-эсэ «Як агонь, як вада...»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прытулі́цца, ‑тулюся, ‑тулішся, ‑туліцца; зак.
1. Прыгарнуцца, прыхіліцца да каго‑, чаго‑н. з ласкай, пяшчотай. Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця.Колас.Малое насупілася, недаверліва паглядзела на незнаёмага дзядзьку і прытулілася да дзеда.Дуброўскі.[Мікола] прытуліўся да мяне, і, засынаючы, я чуў ягоны шэпт і адчуваў шчасліва роднае сяброўскае цяпло.Брыль.// Шчыльна прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Адно толькі жаданне было ў Казіка: узлезці на печ, прытуліцца да яе акалелым целам.Чарнышэвіч.Прытуліўся [Мікола] лбом да шурпатай дошкі, прыжмурыў адно вока.. На срэбнай пласцінцы выціснута яго імя і прозвішча.Б. Стральцоў.
2. Знайсці сабе прытулак, прыстанішча. Калгасны жывёлавод Яшчын, у хаце якога жыве Паходня, дзе цяпер прытуліўся і я, расказваў мне неяк увечары, што толькі пры яго памяці Старыца знішчалася дашчэнту тройчы.Хадкевіч.// Прыладзіцца, прымасціцца дзе‑н. Хлопцы прытуліліся пад кустом, пакінулі на галаву плашч-палатку і пры ліхтарыку пачалі пісаць.Казлоў.
3.перан. Размясціцца дзе‑н. у зацішным месцы, пад аховай чаго‑н. Амаль у самым канцы вуліцы Карла Маркса прытулілася невялічкая хатка.С. Александровіч.[Аўтар] адразу ж зачароўвае чытача хараством роднай вёскі Пасынкі, што прытулілася над Ціхменню-ракой недзе ў Заходняй Беларусі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІПНО́С,
у стараж.-грэчаскай міфалогіі бог сну; сын Ночы і брат Смерці, багінь лёсу мойраў, багіні помсты Немесіды. Уяўлялі яго крылатым юнаком, спакойным, ціхім, добразычлівым да людзей. Паводле Гамера, жыў на в-ве Лемнас. Гера ўгаварыла Гіпноса ўсыпіць Зеўса, пакуль яна праследавала Геракла. Гіпнос ператварыўся ў птушку і нагнаў сон на Зеўса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІ ЭЛЕКТРАМЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1976 як цэх № 11 Брэсцкага электрамех. з-да. У 1980 перайменаваны ў філіял Брэсцкага электрамех. з-да «Давыд-Гарадок». На яго базе ў 1986 створана прадпрыемства з сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (1977): камплектавальныя вырабы для газавых пліт, радыёпрыёмнікі УКХ, паяльнікі электрычныя, электрагрэлкі і інш. Прадукцыя рэалізуецца ў Беларусі, Украіне, Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАТЫ́НТА (італьян. acguatinta),
тэхнічная разнавіднасць гравюры, у якой метал. дошка пратраўліваецца праз прыліплы да яе асфальтавы або каніфольны пыл. У акватынце дасягаюцца маляўнічыя эфекты, блізкія да тонавага малюнку. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са штрыхаваным афортам, узбагачаючы яго танальнымі і фактурнымі адценнямі. У бел. мастацтве выкарыстоўваецца з 17 ст. (асобныя творы Л. і А.Тарасевічаў). У 19 ст. значна пацеснена літаграфіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́ГЛАЙН (англ. dragline),
аднакаўшовы экскаватар з гнуткай канатнай сувяззю стралы і каўша. Абсталёўваецца звычайна шагаючым ходам. Даўж. стралы да 100 м, ёмістасць каўша да 80 м³. Выкарыстоўваецца для здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам (у кар’ерах), у гідратэхн. і меліярац. буд-ве. Д. наз. таксама яго рабочае абсталяванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАЛЯЦЫ́ЙНАЯ МАШЫ́НА,
машына для нанясення слоя бітумнай масцікі на ачышчаную і пакрытую грунтоўкай вонкавую паверхню трубаправода і абмоткі яго ізаляцыйным матэрыялам (шклопалатном, брызолам, паперай). Найб. магутныя І.м. ізалююць трубы дыям. 1422 мм, пры шырыні ізаляцыйнай стужкі да 500 мм, таўшчыні слоя ізаляцыі не менш за 4 мм, скорасці прасоўвання па трубаправодзе да 1,4 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЭІ́Н,
алкалоід опію фенантрэнавага раду, вытворнае марфіну. Ёсць у опійным маку. Белы крышт. парашок ці бясколерныя крышталі без паху, горкія на смак. Па ўздзеянні на арганізм блізкі да марфіну, па прыгнечвальным дзеянні на ц. н. с. значна саступае яму. Выкарыстоўваецца як болепатольны, заспакаяльны сродак і супраць кашлю. Пры ўжыванні К. доўгі час можа развіцца цяга даяго (наркаманія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКАНДА́МА,
горад Баспорскай дзяржавы, які згадваецца Страбонам і інш.ант. аўтарамі. Мяркуецца, што горад знаходзіўся на паўд. беразе Таманскага зал. на мысе Тузла, дзе захаваліся рэшткі ант. паселішча і яго некропаля. З сярэдзіны 19 ст. неаднаразова даследаваўся археолагамі. Паселішча існавала з 6 ст.дан. э. да 4 ст.н. э., тут жылі разам грэкі, сінды, меоты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Слуцкай акр. Цэнтр — г.п.Старобін. 20.8.1924 падзелены на 15 сельсаветаў. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай, з 21.6.1935 у Слуцкай акр., з 20.2.1938 у Мінскай, з 20.9.1944 у Бабруйскай, з 9.1.1954 у Мінскай абл. 25.12.1962 раён скасаваны, яготэр. далучана да Любанскага р-на.