эскапі́зм
(ад англ. escape = бегчы, ратавацца)
імкненне асобы адысці ад рэальнага жыцця ў свет ілюзій, фантазій.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
славалю́бства, ‑а, н.
Жаданне славы, імкненне да яе. Відаць было, што .. [гаспадар] — не без славалюбства — ганарыцца і гэтым зборышчам, .. і атмасферай дасціпнасці, лёгкай ігры мазгавых звілін, спрэчак і ўсяго іншага. Караткевіч. Маладому машыністу варожа пачуццё славалюбства. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тэндэ́нцыя ‘напрамак развіцця, накіраванасць’ (ТСБМ, Пятр.), ‘імкненне, нахіл’ (Некр. і Байк.). Еўрапеізм, з лац. tendēns ‘накіраванасць’ праз ням. Tendenz або франц. tendense ‘тс’. Магчыма, у беларускую прыйшло праз рускую, дзе адаптаванае з XIII ст. тенде́нция ‘тс’ (Арол, 4, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ostrich [ˈɒstrɪtʃ] n.
1. zool. стра́ус
2. infml чалаве́к, які́ займаецца самападма́нам, заплю́шчвае во́чы на небяспе́ку, бяжы́ць ад склада́насцей
♦
ostrich policy стра́усавая палі́тыка, баязлі́вае імкне́нне ўхілі́цца ад прыня́цця рашэ́нняў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дапы́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дапытлівага; імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівасць натуры. □ Нейкі момант і Амяллян і чалавек у камбінезоне з дапытлівасцю і здзіўленнем углядаліся адзін у аднаго, потым абодва разам кінуліся ў абдымкі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гандля́рства, ‑а, н.
Разм.
1. Занятак гандляра; гандаль. [Андрэй:] — Калі так хочаце, я стану гандляром, але што ж за карысць прынясу, калі не люблю я гандлярства. Галавач.
2. Паводзіны гандляра; імкненне да нажывы. Нажыцца на спекуляцыі і гандлярстве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мэтанакірава́насць, ‑і, ж.
Імкненне да пэўнай мэты, падпарадкаванасць (дзеянняў, думак і г. д.) якой‑н. мэце. Ідэйная мэтанакіраванасць. Мэтанакіраванасць у працы. □ Бадай ва ўсім, што сустракаў Яўген — ад лозунгаў да сатырычных лісткоў, ён улоўліваў разумную мэтанакіраванасць. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афілія́цыя
(ад англ. affiliate = далучацца, устанаўліваць сувязі)
псіх. імкненне чалавека быць сярод людзей; павялічваецца ў час небяспекі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эўдэмані́зм
(гр. eudaimonismos, ад eudaimonia = шчасце)
этычны прынцып, які асновай маральнасці лічыць імкненне чалавека да асабістага шчасця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АМІРХА́Н (Фатых Зарыфавіч) (13.1.1886, Казань — 9.3.1926),
татарскі пісьменнік. Заснаваў прагрэсіўную газ. «Эль-іслах» («Рэформа», 1907—09). Аўтар аповесцяў «Татарская дзяўчына», «Фатхула хазрат» (абедзве 1909), «На раздарожжы» (1912), драмы «Моладзь» (1910) і інш. Змагаўся за рэаліст. мастацтва, выступаў супраць перажыткаў феадалізму, паказваў імкненне тат. моладзі да новага жыцця.
т. 1, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)