сінергі́ст
(ад гр. synergos = які дзейнічае разам)
анат. мышца, якая дзейнічае ў адным і тым жа напрамку адносна другой мышцы (параўн. антаганіст 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыстанцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ажыццяўляецца з пэўнай адлегласці; які дзейнічае на пэўнай адлегласці. Дыстанцыйнае кіраванне.
2. Які мае адносіны да дыстанцыі (у 2 знач.). Дыстанцыйны дзяжурны майстар.
•••
Дыстанцыйная трубка гл. трубка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёаўташту́рман
(ад радыё- + аўташтурман)
аўташтурман, які дзейнічае па сігналах радыёнавігацыйных сродкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электракамі́н
(ад электра- + камін)
абагравальны бытавы прыбор, які дзейнічае на электраэнергіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электракра́н
(ад электра- + кран)
пад’ёмны кран, які дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэкампрэ́сія, ‑і, ж.
1. Спец. Паступовае змяншэнне ціску, які дзейнічае на вадалазаў, кесоншчыкаў пры пад’ёме іх з глыбіні.
2. Хваравіты стан, які ўзнікае ад рэзкага паніжэння ціску навакольнага паветра.
[Фр. décompression.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несамасто́йны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае пад уплывам чужой волі; пазбаўлены самастойнасці. Несамастойны чалавек. □ — А ты не перакручвай, не адцягвай ад сябе ўвагі! — умяшаўся Грушэўскі, які ведаў несамастойны характар Колі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двуру́шнік, ‑а, м.
Няшчыры чалавек, які знешне выражае адданасць каму‑н., а ўпотай дзейнічае супраць яго. Двурушнік, ён быў не тым, кім сябе выстаўляў. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМПРЭСА́РЫО (італьян. impresario ад imprendere пачынаць),
у некаторых краінах прыватны прадпрымальнік, арганізатар відовішчных прадпрыемстваў, канцэртаў або агент, які дзейнічае ад імя вядомага артыста, заключае для яго кантракты, арганізуе гастролі і інш. У Італіі ў 16—18 ст. І. наз. арганізатараў, уладальнікаў прыватных труп, дырэктараў тэатраў. Гл. таксама Антрэпрэнёр.
т. 7, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
электрамагні́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які звязаны з электрамагнетызмам, узнікае пры электрамагнетызме. Электрамагнітная індукцыя. Электрамагнітныя хвалі. // Заснаваны на ўласцівасцях электрамагнетызму. Электрамагнітная разведка.
2. Які ажыццяўляецца, дзейнічае пры дапамозе электрамагніта. Электрамагнітны тормаз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)