у хрысціянскай эсхаталогіі суд, які канчаткова вызначыць лёс грэшнікаў і праведнікаў. Яго вытокі ў стараж.-егіп. вераванні ў замагільны суд Асірыса, на якім узважваюцца добрыя і злыя справы кожнага чалавека, і ў старазапаветным вучэнні пра «суд Яхве». У хрысціянстве «С.с.» звязваюць з другім прышэсцем Хрыста, які пасля завяршэння існавання чалавецтва здзейсніць суд над уваскрэслымі людзьмі. Вучэнне пра «С.с.» развівалася ў Евангеллях ад Матфея і Іаана, Апакаліпсісе, творах Яфрэма Сірына і інш.; замацавана ў хрысц.сімвале веры. Шэраг пратэстанцкіх кірункаў абвяргае літаральнае тлумачэнне «С.с.», а разглядае яго як сімвал, алегорыю. У ісламе «С.с.» адпавядае кіяма.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НІЗКАГО́РНЫ РЭЛЬЕ́Ф, нізкагор’е,
тып горнага рэльефу, якіадпавядае самаму нізкаму ярусу гор (абсалютныя вышыні не перавышаюць 1000 м). Найчасцей утвараецца ў выніку дэнудацыі больш высокіх гор. Трапляецца ў перыферычных частках горных утварэнняў, у зонах умераных тэктанічных падняццяў; ёсць і самаст. нізкагорныя сістэмы (напр., Мугаджары ў Казахстане). Характарызуецца мяккімі круглаватымі абрысамі хрыбтоў і асобных узвышшаў, месцамі трапляюцца ўчасткі драбнасопачніка; у высокіх шыротах, дзе развіты ледавіковыя формы, набывае альпійскія рысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМУ́З, Думузі,
у міфалогіі і рэлігіі стараж. семіцкіх народаў бог урадлівасці, які штогод памірае і ўваскрасае. Паводле стараж. шумерскага міфа Т. — бог-пастух, каханы і муж багіні Інаны, якая аддала яго ў падземнае царства «як замену» сябе самой. Т. выратавала яго сястра Гештынана, якая пагадзілася праводзіць пад зямлёй замест брата палавіну кожнага года (у гэты час Т. апякае зямлю, якая квітнее і пладаносіць). У фінікійскай міфалогіі Т. адпавядаеАдоніс.