У нейкае месца, у нейкім напрамку; усё роўна куды. Не! Трэба куды-небудзь пайсці, проста зняцца з месца і ісці.Колас.[Алесю] ўжо расхацелася паліць касцёр ці ехаць куды-небудзь далей.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пражэ́ктар, ‑а, м.
Асвятляльны прыбор, які з дапамогай аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок прамянёў у пэўным напрамку. Асветленае мноствам пражэктараў ледзяное поле стадыёна блішчала, як у сонечны дзень.Шыцік.
•••
Камсамольскі пражэктар — орган камсамольскага кантролю.
[Фр. projecteur ад лац. projectus — кінуты наперад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адве́с, ‑а, м.
Груз, падвешаны на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага. Шнур быў без адвеса, і чалавек, яўна хочучы паскорыць работы, зашчаміў яго канец у калоду.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Пункт нябеснай сферы, з якога быццам выходзяць бачныя шляхі метэораў і які ўстанаўліваецца мысленным прадаўжэннем шляхоў метэораў у адваротным напрамку да ілюзорнага перасячэння іх.
[Ад лац. radians, radiantis — які выпрамяняе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУ́ЖА ВЯТРО́Ў,
вектарная дыяграма паўтаральнасці вятроў розных напрамкаў у пэўнай мясцовасці. Звычайна складаецца паводле шматгадовых паказчыкаў за месяц, сезон або год. Уяўляе сабой кружок (або кропку), ад якога разыходзяцца прамяні ў напрамкуасн. румбаў гарызонту. Даўжыня кожнага праменя прапарцыянальная паўтаральнасці вятроў дадзенага напрамку. Ў сярэдзіне кружка лічбамі пазначаецца паўтаральнасць штыляў. Канцы адрэзкаў звычайна злучаюць ломанай лініяй. Р.в. улічваецца пры планаванні буд-ва жылых мікрараёнаў і прамысл. прадпрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
антыперыста́льтыка
(ад анты- + перыстальтыка)
хвалепадобнае скарачэнне полых органаў (напр. кішэчніка) у адваротным да звычайнага напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
усцягну́ць
1. (наверх) hináufschleppen vt, hináufziehen*vt (унапрамку ад таго, хто гаворыць); heráufschleppen vt, heráufziehen*vt (унапрамку да таго, хто гаворыць);
2.разм. (нацягнуць, напяць) áufstülpen vt; sich etw. drüberziehen* (вопратку); auf sich zwängen;
яна ўсцягну́ла шлафро́к sie hat sich den Mórgenrock drübergezogen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛЕ́ПЕЛЬСКІ КОНТРУДА́Р 1941,
контрудар на Лепельскім напрамкусав. войск 20-й арміі (ген.-лейт. П.А.Курачкін) Зах. фронту ў складзе 5-га і 7-га механіз. карпусоў 6—10 ліп. ў Вял.Айч. вайну з мэтай разгрому групоўкі ворага, які наступаў унапрамку Віцебска. Злучэнні 5-га і 7-га карпусоў выйшлі з раёна Багушэўска на Сянно, вызвалілі яго, прасунуліся на 30—40 км, разграмілі 2 ням. матарызаваныя палкі, на Лепельскім напрамку знішчылі матарызаваную дывізію, да 40 гармат, шмат трансп. сродкаў праціўніка. Найб. упартыя баі, у т. л. танкавыя (удзельнічала да 1,5 тыс. танкаў), ішлі на Пн ад Сянна. Падцягнутыя рэзервы ворага і падтрымка авіяцыі вымусілі сав. карпусы спыніць наступленне і адысці ў раён Оршы. Контрударам ворагу прычынены страты, значна паменшана яго ўдарная сіла і тэмп прасоўвання на У. У памяць аб Л.к. ў г.п. Багушэўск Сенненскага р-на пастаўлены помнік.