take smth. with a pinch of salt ста́віцца да чаго́-н. скепты́чна, з недаве́рам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паўнамо́цтва, ‑а, н.
Права, дадзенае каму‑н. на што‑н. Дэпутацкія паўнамоцтвы. □ Ён ужо дакарае сябе, што пагарачыўся. Паўнамоцтваў крычаць .. [Веньяміну] ніхто не даваў.Навуменка.[Штрыпке:] — Я вам даю, у даным выпадку, поўную свабоду і паўнамоцтвы рабіць усё, каб наладзіць працу ў дэпо.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ СА́НКЦЫІ,
меры дзярж. прымусу да суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці (юрыд. або фіз. асоб) пры парушэнні імі прадпісанняў, устаноўленых заканадаўчымі нормамі права. Уключаюць двух- або шматбаковыя забароны (эмбарга) на экспарт і імпарт тавараў, капіталаў, інфармацыі, трансп. і інш. паслуг, фін., таварныя, дагаворныя, крэдытныя (банкаўскія) і інш. санкцыі. Фінансавыя санкцыі ўжываюцца ў грашовай форме ўпаўнаважанымі дзярж. органамі і іх службовымі асобамі да падаткаплацельшчыкаў і інш. асоб, што парушаюць падатковае заканадаўства. У гэтым выпадку парушальнік нясе фін. адказнасць у выглядзе спагнання ўсёй сумы схаванага падатку (на прыбытак або інш. няўлічаны аб’ект падаткаабкладання) і штрафу ці спагнання пені ў выпадку затрымкі выплаты падатку. Таварныя санкцыі ўжываюцца, напр., да прадпрыемстваў, якія абвяшчаюцца неплацежаздольнымі; банк мае права продажу іх матэрыяльных каштоўнасцей (за выключэннем асн. фондаў і хуткапсавальных тавараў). Дагаворныя санкцыі — меры матэрыяльнага ўздзеяння ў выпадках незалежнага выканання ўмоў заключанага дагавору. Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за парушэнне абавязацельстваў у выглядзе пакрыцця страт, аплаты няўстойкі і ўпушчанай выгады. Крэдытныя санкцыі ўжываюцца банкамі ў выпадку парушэння гасп. органамі крэдытнай дысцыпліны; яны ўключаюць перавод на асобы рэжым крэдытавання або часовае яго спыненне, датэрміновае спагнанне выдадзеных крэдытаў, спагнанне пратэрмінаваных плацяжоў і інш.Уміжнар. практыцы Э.с. часта выкарыстоўваюцца ў якасці паліт. ўздзеяння міжнар. супольнасці на пэўную краіну, каб прымусіць яе праводзіць сац., эканам. і інш. змены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
субстыту́т
(лац. substitutus = падстаўлены)
1) асоба, якая замяшчае каго-н.;
2) матэрыял або тавар, які можна выкарыстаць увыпадку адсутнасці патрэбнага матэрыялу або тавару; заменнік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАВАКО́ЛЛЕпункта ў метрычнай прасторы,
мноства ўсіх пунктаў, адлегласць якіх да дадзенага пункта меншая за некаторы дадатны лік. У больш агульным выпадку Н. — любое адкрытае мноства, элементам якога з’яўляецца дадзены пункт. Н. — адно з асн. паняццяў тапалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наўме́, прысл.
У галаве, у думках. Гэтыя словы бацька вымавіў у адзін дых — няйнакш, даўно насіў іх наўме і толькі чакаў зручнага выпадку, каб сказаць.Сачанка.У нас абодвух наўме адно войска, што ідзе па шашы.Сяркоў.//(задмоўем «не»). Не да таго, не да гэтага. [Наталля:] Я і рада, што так выйшла. Не наўме цяпер вяселле.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭЦІРА́ДА (ад франц. retirer адступаць),
1) адступальныя баявыя дзеянні войск (адыход) у мэтах заняцця новых пазіцый.
2) Умацаванні ў палявых пазіцыях і крапасных збудаваннях для абароны ў выпадкуадступлення. Тэрмін «Р.» часам выкарыстоўваўся ў значэнні ўхілення ад рашучых дзеянняў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КО́КЛЯ Іван, бел. пеўчы 17 ст. Служыў у Полацкім Богаяўленскім манастыры. У 1656 паводле ўказа цара Аляксея Міхайлавіча запрошаны з сям’ёй у Маскву з абяцаннем «аддзякаваць за службу», а ў тым выпадку, калі ён не пажадае працаваць у Маскве, адпусціць яго назад у Полацк.