вярхо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Галоўны. Вярхоўны галоўнакамандуючы. Вярхоўны заканадаўчы орган.

•••

Вярхоўны Савет БССР — найвышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады БССР.

Вярхоўны Суд БССР — найвышэйшы судовы орган БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́петр, ‑а, м.

Жазло, упрыгожанае разьбой і каштоўнымі камянямі — знак царскай улады.

•••

Пад скіпетрам чыім — пад уладай якога‑н. гасудара, дзяржавы (быць, знаходзіцца і пад.).

[Грэч. skēptron.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Чэка́, (з вялікай літары).

Гіст. Скарочаная назва надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй, якая існавала ў першыя гады Савецкай улады. Пастанова Чэка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрына́ць, зры́нуць

1. (зваліць уніз) hinbwerfen* vt;

2. перан. (пазбавіць улады) stürzen vt; zu Fall brngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

abdykacja

ж. адрачэнне (адмова) ад трона, ад улады (добраахвотная); адстаўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ёг, ‑а, м.

Паслядоўнік індыйскага рэлігійна-філасофскага вучэння, якое сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных і маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў і законаў прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трон, ‑а, м.

Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні — месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній. // перан. Улада манарха; сімвал улады. Быць на троне.

[Грэч. thronos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джу́нта

(іт. giunta)

выканаўчы орган мясцовай улады ў Італіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

петы́цыя

(лац. petitio)

пісьмовае калектыўнае прашэнне, накіраванае органам улады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Wild West, wild West

Дзі́кі За́хад (захо́дняя ча́стка ЗША да ўсталява́ньня там стабі́льнай ула́ды)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)