за́вязка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тое, чым завязваюць (вяровачка, шнурок, тасьма).

Трэба мацнейшая з., бо гарох рассыплецца.

◊

Па самую завязку або пад завязку (разм.) — наесціся ўволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакая́нны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ўтрымлівае ў сабе пакаянне; вінаваты.

П. выгляд.

Пакаяннае пісьмо.

Напісаць пакаянную (наз.).

◊

Пакаяннай галавы меч не сячэ (прыказка) — таму, хто прызнаў сваю віну, трэба дараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nosey, nosy

[ˈnoʊzi]

adj.

ціка́ўны, праны́рлівы; хто су́не нос куды́ ня трэ́ба

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

payable

[ˈpeɪəbəl]

adj.

1) плаце́жны, які́ трэ́ба заплаці́ць

2) з тэ́рмінам плацяжу́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВУЛЬГАРЫ́ЗМ (ад лац. vulgaris просты, звычайны),

слова, што мае адценне грубаватасці і знаходзіцца па-за межамі літаратурнай лексікі. Вульгарызмы звычайна маюць адмоўнае значэнне, стылістычна зніжаныя, надзвычай экспрэсіўныя і сэнсава ёмістыя (напр., «абармот», «смаркач», «паскудны», «жэрці», «здохнуць»). Выкарыстоўваюцца ў маст. л-ры як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, для надання паведамленню гумарыст. або іранічнай афарбоўкі. Карыстацца вульгарызмамі трэба ўмела, бо захапленне імі засмечвае мову.

Л.​І.​Бурак.

т. 4, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭПРЭ́СІЯ ў медыцыне,

псіхічная прыгнечанасць з затарможанасцю мыслення, мовы і рухаў. Бывае пры псіхічных і саматычных хваробах, найб. тыповая ў дэпрэсіўнай фазе маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу. Прыкметы: паніжаны настрой (гіпатымія) да глыбокай тугі з трызненнем, нерухомасцю, самаабвінавачваннем. Д. трэба адрозніваць ад звычайнай (фізіял.) рэакцыі чалавека пры непрыемных перажываннях, жыццёвых няўдачах і псіхічных траўмах. Лячэнне: псіхатропныя сродкі, электрасутаргавая тэрапія, псіхатэрапія, хворых на цяжкую Д. лечаць у стацыянарах.

т. 6, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ätsch! int ага́!, так табе́ і трэ́ба!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hóffentlich adv трэ́ба спадзява́цца, спадзяю́ся, мо́жа быць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прогу́ливать​III несов. прагу́льваць;

соба́ку ну́жно прогу́ливать ка́ждый день саба́ку трэ́ба прагу́льваць ко́жны дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

созна́ться (признаться) прызна́цца, сазна́цца;

на́до созна́ться трэ́ба прызна́цца;

нельзя́ не созна́ться не́льга не прызна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)