самалёт або планёр з адной нясучай паверхняй (крылом), якая размешчана па абодва бакі фюзеляжа.
Адрозніваюць нізкаплан (з нізкім размяшчэннем крыла), сярэдне- і высакаплан. Крыло М. можа быць свабоднанясучым, падкосным ці расчалачным (замацаваным знізу і зверху падкосамі або расчалкамі). У параўнанні з біпланам М. мае лепшую абцякальнасць форм, меншае лабавое супраціўленне, большыя скорасці лёту. Свабоднанясучы М. — асн. тып сучасных самалётаў. Іл.гл. да арт.Авіяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛЕС (Wallace) Уільям (каля 1270—23.8.1305),
герой барацьбы шатландскага народа за незалежнасць ад Англіі. У вер. 1297 на чале шатл. паўстанцкай арміі разграміў у бітве пры Сцёрлінгу англ. войскі і некалькі месяцаў фактычна кіраваў Шатландыяй. У 1298 разбіты англічанамі, але працягваў супраціўленне; у 1305 схоплены і пакараны смерцю ў Лондане. Яго паплечнік Роберт Брус узняў новае паўстанне (1306) і да 1328 вызваліў Шатландыю. У. — герой шатл.нар. песень і балад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апазі́цыя, ‑і, ж.
1. Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, сваёй палітыкі якой‑н. іншай палітыцы, іншым поглядам; супрацьдзеянне, супраціўленне.
2. Група людзей ўнутры якога‑н. грамадства, арганізацыі і пад., якая супрацьпастаўляе свае погляды, сваю палітыку поглядам, палітыцы большасці. Парламенцкая апазіцыя. □ Імкнучыся перашкодзіць перамозе апазіцыі, улады Дамініканскай Рэспублікі рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гры́длік
(ад англ. grid = сетка + leak = ток)
вялікае супраціўленне ў спалучэнні з невялікім пастаянным кандэнсатарам у коле сеткі электроннай лямпы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНГЛАСАКСО́НСКАЕ ЗАВАЯВА́ННЕ,
заваяванне Брытаніі паўн.-герм. плямёнамі англаў, саксаў, ютаў і фрызаў у 5—6 ст. Іх пірацкія напады на Брытанію з сярэдзіны 5 ст. змяніліся перасяленнем у прыбярэжныя раёны і ў глыб краіны. Нягледзячы на ўпартае супраціўленнебрытаў і кельтаў, большая частка Брытаніі да канца 6 ст. была заваявана, а брыты знішчаны, заваяваны або выцеснены ў Шатландыю, Уэльс і на кантынент. Склаліся англасаксонскія каралеўствы Кент, Уэсекс, Сусекс, Эсекс, Усх. Англія, Нартумбрыя, Мерсія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУІ́ДЫ (лац. druides),
жрацы стараж.кельтаў Галіі, Брытаніі, Ірландыі ў 1 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. Разам з племянной знаццю складалі пануючую праслойку. Кіравалі ахвярапрынашэннямі, ажыццяўлялі суд. функцыі, былі ўрачамі, настаўнікамі і прадказальнікамі. вял. ролю адыгрывалі ў паліт. справах. З часоў рым. акупацыі (2-я пал. 1 ст. да н.э.) узначалілі супраціўленне ўладам. Рым. імператары Тыберый і Клаўдзій забаранілі ахвярапрынашэнні Д. У 47 перасталі існаваць як асобнае саслоўе і ператварыліся ў вандроўных прадказальнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІ́ЧНЫЯ ЎЛАСЦІ́ВАСЦІ ГЛЕ́БЫ,
уласцівасці глебы, якія вызначаюць характар яе фіз. стану, узаемадзеяння са знешнімі фіз. фактарамі (паступленне вады, цяпла, мех. ўздзеянне і інш.) і характар трансфармацыі гэтых уздзеянняў у глебе. Падзяляюцца на асн.фіз. (аб’ёмная і ўдзельная вага, шчыльнасць, порыстасць, мех. састаў, структура глебы і інш.), фізіка-мех. (пластычнасць, вязкасць, цвёрдасць, удзельнае супраціўленне і інш.), водныя (вільгацяёмістасць, водапранікальнасць, гіграскапічнасць і інш.), цеплавыя (цеплаёмістасць, цеплаправоднасць і інш.), паветраныя, эл., радыеактыўныя. Ф.ў.г. вывучае фізіка глеб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sprzeciw, ~u
м. пратэст, пярэчанне; супраціўленне;
złożyć sprzeciw — апратэставаць;
bez ~u — без пярэчанняў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́КТАРНАЯ ДЫЯГРА́МА,
графічнае адлюстраванне значэнняў велічыняў, якія мяняюцца па гарманічным законе, і суадносін паміж імі з дапамогай вектараў. Даўжыня вектара адпавядае амплітуднаму значэнню велічыні, вугал паміж вектарамі — зруху фаз паміж велічынямі і г.д. Выкарыстоўваецца ў электратэхніцы, акустыцы, оптыцы і інш.
Схема электрычнага ланцуга (а) з вектарнай дыяграмай токаў і напружанняў (б): L — індуктыўнасць; C — ёмістасць. R — актыўнае супраціўленне; I1, I2, I3 — сілы токаў і V1, V2, V3 — напружанне на адпаведных элементах ланцуга; φ — зрух фаз паміж токам і напружаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́МЕТР (ад грэч. bolē прамень + ...метр),
прылада для вымярэння энергіі эл.-магн. выпрамянення. Асн. частка — тэрмаадчувальны элемент, эл.супраціўленне якога мяняецца пад уздзеяннем выпрамянення.
Бываюць балометры металічныя (тонкія чэрненыя метал. плёнкі), паўправадніковыя (гл.Тэрмарэзістар) і дыэлектрычныя (слаі сегнетаэлектрыкаў або аксідаў тытану ці крэмнію). Створаны звышправодныя балометры. Памеры і формы адчувальнага элемента вызначаюцца прыродай крыніцы выпрамянення; для спектральных вымярэнняў вырабляецца з 2 аднолькавых палосак (выпрамяненне накіроўваецца толькі на адну). Выкарыстоўваюцца балометры ў інфрачырв. спектраметрыі, радыё- і піраметрыі.