непара́дак, ‑дку, м.

Адсутнасць або парушэнне парадку; беспарадак. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас. У пакоі панаваў непарадак: ложкі былі незасланы, на стале стаяў непамыты посуд, усюды было параскідана адзенне. Бяганская. Узлезшы на воз, Сімон знайшоў непарадкі: мяхі ляжалл не так, як трэба, няёмка было сядзець. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grmmig a

1) лю́ты, зло́сны

2) перан. страшэ́нны, дзі́кі;

ine ~e Kälte лю́ты маро́з

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

небыва́лый небыва́лы; (необыкновенный) незвыча́йны, надзвыча́йны; (неслыханный) нечува́ны; (невиданный) няба́чаны; (невообразимый) неймаве́рны; надзвыча́йны; страшэ́нны; (вымышленный) вы́думаны;

небыва́лое де́ло небыва́лая (нечува́ная) спра́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЫМЕ́ТНІК,

знамянальная часціна мовы, якая абазначае прыкметы прадметаў, з’яў і жывых істот. Паводле значэння падзяляюцца на якасныя і адносныя.

Якасныя выражаюць якасці і ўласцівасці прадметаў, маюць ступені параўнання. формы суб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці («бялюсенькі», «гаркаваты», «страшэнны», «даўжэзны»), могуць утвараць поўную і кароткую формы («дужы», «дуж»), бываюць невытворныя («добры», «новы») і вытворныя («клапатлівы», «працавіты»), Адносныя паказваюць на прыкмету прадмета праз адносіны да інш. прадметаў, асоб, дзеянняў ці акалічнасцей («летні вечар», «дзіцячы смех»), пры вобразна-пераносным ужыванні лёгка пераходзяць у якасныя («жалезная воля», «братні прыём»), бываюць толькі вытворныя («зімовы», «спартыўны»), Разнавіднасць адносных — прыналежныя П., якія абазначаюць прыкмету паводле прыналежнасці прадмета пэўнай асобе ці жывой істоце («бацькаў кажух», «вавёрчына дупло»), Формы роду, ліку і склону П. залежаць ад роду, ліку і склону назоўніка, з якім яны звязаны ў сказе ці ў больш шырокім кантэксце. Паводле склонавых форм падзяляюцца на 3 тыпы скланення: ад’ектыўнае (поўныя формы адносных і якасных П.), змешанае (прыналежныя П., якія ў назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую, а ва ўсіх астатніх склонах — поўную форму), нулявое (нязменныя П. — «касцюм беж»). Утвараюцца афіксальным (суфіксальным — «пчаліны»; прэфіксальным — «антываенны»; прэфіксальна-суфіксальным — «міжвідавы») спосабамі, асноваскладаннем («руска-беларускі»), асноваскладаннем у спалучэнні з суфіксацыяй («дробназярністы»), зрашчэннем кампанентаў («вышэйпамянёны»), У сказе выконваюць ролю азначэння ці выказніка.

Літ.:

Булахаў М.Г. Прыметнік у беларускай мове. Мн., 1964;

Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;

Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

А.​І.​Наркевіч.

т. 13, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бурало́м, ‑у, м.

1. Лес, дрэвы, паломаныя бурай. [Віця:] — Учора ведаеш якая навальніца шуганула. Франтальная. За Студзёнкай на тры кіламетры лес палажыла. Максім Рыгоравіч кажа — тысячы дзве кубаметраў буралому. Шамякін.

2. Вялікай сілы вецер; бура, якая ідзе па лесе і ломіць дрэвы. У лесе далёка-далёка шуміць нешта — ідзе буралом. Каваль. Дрэвы вывернуты з карэннем або перабітыя напалам, як быццам тут прайшоў страшэнны буралом. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бюракра́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Уст. Прадстаўнік бюракратычнай сістэмы кіравання, буйны чыноўнік.

2. Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; валакітчык, фармаліст. Другія ж, наадварот, даводзілі, што .. [інспектар] — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу і, наогул, страшэнны бюракрат. Колас. Пад старасць вочы адкрыліся [у Івана Іванавіча], што няправільна на свеце жыў, што стаў сапраўдным бюракратам, адарваўся ад людзей і дачку-нікчэмніцу выгадаваў! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blazing [ˈbleɪzɪŋ] adj.

1. я́ркі; асляпля́льны; зы́ркі;

a blazing hot day я́ркі гара́чы дзень;

the blazing sun зы́ркае со́нца

2. страшэ́нны, абура́льны;

a blazing lie абура́льная хлусня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

terrible

[ˈterəbəl]

adj.

1) страшны́, гро́зны

2) жахлі́вы

the terrible suffering caused by the war — жахлі́выя цярпе́ньні, спрычы́неныя вайно́ю

3) informal страшэ́нны, жахлі́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

махро́вы

1. (пра тканіну):

махро́вы ручні́к Frotterhandtuch n -(e)s, -tücher, Frottehandtuch n;

махро́вая ткані́на Frotte n, m - і -s, -s;

2. разм. (заўзяты, страшэнны) Erz-; ingefleischt, erbttert;

махро́вы рэакцыяне́р rzreaktionär m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

notorious [nəʊˈtɔ:riəs] adj. (for) су́мна вядо́мы, праславу́ты, пра яко́га хо́дзіць дрэ́нная сла́ва;

be notorious for smth. сла́віцца чым-н. дрэ́нным/благі́м;

a notorious liar страшэ́нны лгун, хлус, маню́ка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)