вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад Касцюковічаў, 185 ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Бялынкавічы. 523 ж., 204 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
У 19 ст. вёска ў Клімавіцкім пав. Працавала царкоўнапрыходская школа, з 1909 — нар. вучылішча. З крас. 1919 Баронькі ў Гомельскай губ.РСФСР, з сак. 1924 зноў у складзе БССР. З 17.7.1924 у Бялынкавіцкім раёне, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета. З 4.8.1927 у Касцюковіцкім раёне. У жн. 1941—вер. 1943 вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1970 было 627 ж., 180 двароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́БУТАЎ (Валерый Міхайлавіч) (18.12.1885, г. Валгаград — 1.11.1961),
рускі рэжысёр. Засл. арт. Расіі (1934), засл. дз. маст. Татарстана (1945). Творчую дзейнасць пачаў у МХТ (1912). Удзельнічаў (з У.Меерхольдам) у стварэнні Т-раРСФСР 1-га (1920). З 1924 узначальваў Т-рмуз. буфанады (пазней Т-рмуз. камедыі). Яго мастацтва было адметнае высокай рэжысёрскай культурай, пошукамі новых выразных сродкаў. Пастаноўкі ў розных тэатрах: «Смерць Тарэлкіна» А.Сухаво-Кабыліна 91924), «Карневільскія званы» Р.Планкета (1925), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1935), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1940), «Гамлет» У.Шэкспіра (1946 і 1955 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, адзін з лепшых шэкспіраўскіх спектакляў на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАРО́ДНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Працаваў у Маскве з 11 ліп. да 12 жн. 1918. Арганізаваны культ.-асв. аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята. Загадчык ун-та П.А.Урбановіч. Заняткі наведвалі 57 чал., пераважна школьныя настаўнікі Беларусі. Яны праслухалі лекцыі па бел. гісторыі, л-ры, мове, эканоміцы, геаграфіі і інш. Сярод лектараў Дз.М.Анучын («Да пытання аб тэрыторыі Беларусі»), У.І.Пічэта («Гісторыя беларускага народа»), А.М.Ясінскі («Гісторыя адукацыі на Беларусі»), П.А.Растаргуеў («Беларуская мова»), З.Х.Жылуновіч («Агляд беларускай літаратуры») і інш. Слухачы адначасова наведвалі лекцыі на Усерас. настаўніцкіх курсах, арганізаваных Наркамасветы РСФСР. Частка прачытаных лекцый выдадзена пад назвай «Курс беларусазнаўства» (1918—20).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАЦКІ ПАВЕ́Тадм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 1861—1924. Цэнтр — г.Горкі. Утвораны ў 1861 у Магілёўскай губ. з частак Аршанскага і скасаванага Копыскага паветаў. Пл. 2487 кв. вёрст, нас. каля 80 тыс.чал. (2-я пал. 19 ст.). У канцы 19 ст. ўключаў 12 валасцей: Баеўскую, Гарадзішчанскую, Горацкую, Дубровенскую, Любініцкую, Маслакоўскую, Нічыпаравіцкую, Пугляеўскую, Раманаўскую (з кастр. 1918 Ленінская), Саўскую, Святошыцкую, Хаўбнянскую. З 26.4.1919 у Гомельскай губ.РСФСР. 27.7.1922 большая частка павета перададзена Смаленскай губ. З сак. 1924 Горацкі павет у складзе БССР. 17.7.1924 скасаваны, б.ч. яго тэр. ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МСКА-ГАРАДСКІ́ САЮ́З, Земгор,
аб’яднаны камітэт Усерасійскага земскага саюза і Усерасійскага саюза гарадоў у 1-ю сусв. вайну. Створаны 10.7.1915 для дапамогі бежанцам, забеспячэння фронту зброяй, адзеннем, абуткам і інш. праз мясц. саматужную прам-сць. Кіраўнік Т.Я.Львоў. Мясц. органы — абл., пав., губ. і гар. к-ты. Садзейнічаў узмацненню ўплыву гандл.-прамысл. буржуазіі і ліберальных памешчыкаў, стаў апорай «Прагрэсіўнага блока». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 падтрымліваў палітыку Часовага ўрада, варожа сустрэў Кастр. рэвалюцыю 1917. На тэр. Беларусі і Зах. фронту дзейнічаў выканаўчы к-т Земгора. У Мінску ў склад служачых З.-г.с. ўваходзілі бальшавік М.В.Фрунзе і эсэр П.У.Злобін. Скасаваны дэкрэтам СНКРСФСР ад 17.1.1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Міхаіл Іванавіч) (19.11.1875, в. Верхняя Троіца Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.6.1946),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1944). Скончыў 4-класную школу (1889). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі 1917. Старшыня ЦВКРСФСР (з 1919), ЦВКСССР (з 1922) і Прэзідыума Вярх. Савета СССР (з 1938). Чл.КПСС (з 1898), яе ЦК (з 1919) і Палітбюро ЦК (з 1926). Выконваў пераважна прадстаўнічыя функцыі. Неаднаразова быў у Беларусі, у т. л. 11.7.1935 на юбілейнай сесіі ЦВКБССР у Мінску ўручыў рэспубліцы ордэн Леніна. У Беларусі ў сав. час яго імем названы прадпрыемствы, калгасы, вуліцы; помнікі ў Мінску, Гомелі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ЛЬЧЫК (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 8.6.1921, в. Бушмін Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1946). Засл. работнік культ.РСФСР (1983). Скончыў Аршанскі аэраклуб (1939), Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў імя П.Асіпенка (1941), Краснадарскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1953), Смаленскі пед.ін-т (1967). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Ноўгарада, Пскова, Пінска, Любліна, Варшавы, Познані, баёў на Одэры, штурму Берліна. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант К. зрабіў 100 баявых вылетаў, правёў 10 групавых паветр. баёў. Да 1958 у Сав. Арміі, падпалкоўнік. Ганаровы грамадзянін г. Познань і Лодзінскага ваяводства (Польшча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЦІ́ЛІН (Сяргей Андрэевіч) (2.10.1921, с. Дзелехава Скапінскага р-на Разанскай вобл., Расія — 28.2.1985),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1947). Друкуецца з 1947. Аўтар аповесцей «Крыніцы» (1953), «Косы дождж» (1969), «За ўзгоркам» (1971), апавяданняў (зб. «За паваротам», 1961), раманаў «Ліпягі» (кн. 1—3, 1963—65; Дзярж. прэмія РСФСР 1967), «Грахі нашы цяжкія», «Паводка» (абодва 1982) і інш. аб жыцці вёскі, у якіх знешне спакойная манера апавядання спалучаецца з канфліктнасцю і драматызмам. Раман «Апраксін бор» (кн. 1—3, 1968—76) пра падзеі Вял.Айч. вайны. Пісаў нарысы (цыкл «Горад на Вятцы-рацэ», 1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦКІ Арон Маркавіч [парт.псеўд.Бампі; 14.12.1896, Мінск — 21.2.1971], удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз. вайны ў Мінску. Скончыў БДУ (1925), Ін-тчырв. прафесуры (1931). У час ням. акупацыі Беларусі (1918) адказны сакратар Мінскага падп.парт.к-та, адзін з арганізатараў партыз. руху, чл Краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы. Пасля вызвалення Мінска нам. старшыні Мінскага Савета, чл. Мінскага рэўкома, чл.ЦВКБССР. У 1920 нач. аддзела РВСЗах. фронту, удзельнічаў у падпісанні Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. У 1921—24 у Мінскім гарсавеце. З 1931 у Наркамасветы РСФСР, з 1933 на выкладчыцкай рабоце ў Маскве.
азербайджанскі сав.дзярж. дзеяч, пісьменнік. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў г. Горы (1890) і Новарасійскі ун-т (Адэса, 1908). З 1905 чл.с.-д. арг-цыі «Гумет», з 1917 яе старшыня і чл. Бакінскага к-таРСДРП(б). З крас. 1918 Бакінскага СНК. У 1919—20 заг. Блізкаўсх. аддзела Наркамата замежных спраў, нам. наркома па справах нацыянальнасцей РСФСР. У 1920—21 старшыня часовага рэв.к-та, з 1921 — СНКАзерб. ССР, чл. Закаўказскага бюро і Закаўказскага краявога к-таЦК РКП(б). З 1922 адзін са старшынь ЦВКСССР. Аўтар драм, камедый, рамана «Бахадур і Сона» (ч. 1—2, 1896).