каардынаты пункта ў плоскай вобласці, на паверхні ці ў прасторы, адрозныя ад прамалінейных (дэкартавых) каардынат. Сувязь з дэкартавымі каардынатамі ажыццяўляецца праз каэфіцыенты Ламе. К.к. выкарыстоўваюцца ў выліч. задачах матэматыкі і фізікі, дзе яны з’яўляюцца ў пэўным сэнсе натуральнымі каардынатамі пунктаў (напр., сферычная сістэма каардынат у шаравых абласцях, цыліндрычная сістэма каардынат і палярная сістэма каардынат у кругавых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВАЛО́КА, Цяплуха,
рака, левы прыток р. Правая Лясная (бас.Зах. Бута), у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. і Польшчы. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 155 км². Пачынаецца з балотнага масіву і цячэ па тэр. Белавежскай пушчы, вусце на мяжы з Польшчай. У верхнім цячэнні наз. Саломенка. На рацэ вадасх.Белавежская Пушча. Ад вытоку да пункта за 2 км ніжэй вадасховішча рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя выгляду
, дзе k і b — сапраўдныя лікі. Асн. ўласцівасць: прырашчэнне функцый прапарцыянальнае прырашчэнню аргумента.
Графік Л.ф. на плоскасці xOy — прамая лінія, пры гэтым b — ардыната пункта перасячэння графіка Л.ф. з воссю Oy,
, дзе α — вугал паміж гэтай прамой і воссю Ox. Л.ф. выкарыстоўваецца ў фізіцы і тэхніцы, каб паказаць залежнасць паміж прама прапарцыянальнымі велічынямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНЫ́ ВАКЗА́Л,
комплекс збудаванняў для абслугоўвання пасажыраў рачнога транспарту і выканання грузавых, паштовых і багажных аперацый у рачных партах. Да Р.в. адносяцца прывакзальная плошча, пасажырскі будынак (з памяшканнямі для чакання і адпачынку пасажыраў і інш.) і прычал. Пасажырскі будынак Р.в. ўзводзяць на прыбярэжных участках з улікам навігацыйных патрабаванняў, гідрагеал. умоў, зручнасці сувязі з асн. магістралямі нас.пункта. На Беларусі Р.в. ў Гомелі, Мазыры, Пінску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перахва́тчык, ‑а, м.
Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта.Алешка.Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост.Маўзон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вышыня́, -і́, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж.
1.гл. высокі.
2. Прастора і адлегласць ад якога-н.пункта або зямлі ўверх.
Глядзець у вышыню.
Ляцець на вялікай вышыні.
Узняць на вялікую вышыню што-н. (таксама перан.)
3. Узвышша, пагорак.
Заняць вышыню.
Авалодаць вышынямі ваеннага майстэрства (перан.).
4. У матэматыцы: адрэзак прамой, які злучае вяршыню геаметрычнай фігуры з яе асновай (або прадаўжэннем асновы) і перпендыкулярны ёй.
В. трохвугольніка.
◊
Быць на вышыні (разм.) — адпавядаць самым строгім патрабаванням.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРМІЛЯ́РНАЯ СФЕ́РА (ад лац. armilla бранзалет, кольца),
старадаўні астранамічны інструмент для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяціл. Вядомы з 3 ст. да н.э., выкарыстоўваўся да канца 16 ст. Складаецца з некалькіх метал. кольцаў з дзяленнямі, якія маюць дыёптры і могуць паварочвацца вакол свайго цэнтр.пункта. З’яўляецца мадэллю нябеснай сферы з яе найважнейшымі пунктамі і кругамі: полюсамі і воссю свету, мерыдыянам, гарызонтам, нябесным экватарам і экліптыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЫ́ ЗАДАЧА,
адна з асн. задач тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Зводзіцца да адшукання рашэння (інтэграла) дыферэнцыяльнага ўраўнення, якое задавальняе пач. умовам. Напр., знайсці закон руху матэрыяльнага пункта, калі зададзены рухальная сіла, яго пач. месцазнаходжанне і скорасць. Ад краявых задач адрозніваецца тым, што папярэдне не абумоўліваецца вобласць вызначэння рашэння. Узнікае пры аналізе працэсаў, якія вызначаюцца дыферэнцыяльным законам і пач. станам. Адзінасць і існаванне рашэння гэтай задачы ў шэрагу выпадкаў даказаў А.Кашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗНАСЦЬ ПАТЭНЦЫЯ́ЛАЎэлектрастатычных,
фізічная велічыня, якая вызначаецца праз значэнні патэнцыялу электрастатычнага поля ў розных пунктах поля. Р.п. паміж двума пунктамі стацыянарнага электрастатычнага поля вызначаецца формулай: U = φ1 − φ2 = A/q, дзе A — работа, якая выконваецца сіламі поля пры перамяшчэнні дадатнага зараду q з пункта з большым патэнцыялам q1 у пункт з меншым патэнцыялам q2. Змена патэнцыялу φ = φ2 − φ1 = -U. Адзінка Р.п. у СІ — вольт. Гл. таксама Напружанне электрычнае.