фізічная велічыня, якая характарызуе хуткасць змены вектара скорасці матэрыяльнага пунктаў (часціцы). Выражаецца формулай
, дзе — прырашчэнне скорасці за малы прамежакчасу . Паводле другога закону Ньютана (гл.Ньютана законы механікі) П. прапарцыянальнае геам. суме усіх сіл, што дзейнічаюць на часціцу:
, дзе m — маса часціцы. Пры крывалінейным руху П. часціцы складаецца з нармальнага паскарэння тангенцыяльнага паскарэння , прычым модуль П.
. Адзінка П. ў СІ — метр на секунду ў квадраце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ДЗЕНЬ,
прамежакчасу ў сем сутак. Існуе амаль ва ўсіх календарах. Уведзены на Стараж. Усходзе. У 1 ст.н. э. запазычаны рымлянамі. 7 дзён Т. атаясамлівалі з вядомымі ў той час 7 планетамі. Субота была названа днём Сатурна, а наступныя па парадку — днём Сонца, Месяца, Марса, Меркурыя, Юпітэра, Венеры. Бел. назвы паказваюць парадак дзён на Т. пасля нядзелі (дня, калі «не дзелаюць», г. зн. не працуюць): панядзелак (адразу «па нядзелі»), аўторак (уторы, г. зн. другі), серада (сярэдзіна Т.), чацвер (чацвёрты), пятніца (пяты); выключэнне — субота [ад стараж.-яўр. сабат (шабаш) — адпачынак, канец працы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРАТЭ́МА (ад акра... + тэма),
найбуйнейшае падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы, што аб’ядноўвае геал. ўтварэнні, якія сфарміраваліся на Зямлі за найб. працяглы прамежакчасу — акрон. Тэрмін прапанаваў рас. геолаг У.В.Менер у 1977, уключаны ў «Стратыграфічны кодэкс» у 1992.
Вылучаюць 3 А.: архейскую, пратэразойскую; 3-я А. адпавядае фанеразою (назвы яшчэ не мае). Архейскую А. падзяляюць на ніжне- і верхнеархейскую эонатэмы, пратэразойскую А. адпаведна на ніжне- і верхнепратэразойскую. Утварэнні названых А. пашыраны і ў зямной кары Беларусі. Гл. таксама Архей, Дакембрый, Пратэразой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
індыктыён
(ад лац. indictio = абвяшчэнне)
прамежакчасу ў 15 гадоў, пасля якога праводзіўся перапіс маёмасці для вызначэння памераў падаткаў у Рымскай імперыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сеа́нс
(фр. séance)
дэманстрацыя або выкананне чаго-н. у пэўны прамежакчасу без перапынку (напр. с. у кіно, с. гіпнозу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЭТА́П (франц. étape),
1) прамежакчасу, перыяд, адзначаны якой-н. падзеяй.
2) Асобная частка чаго-н., пэўны адрэзак шляху, дыстанцыя (напр. Э. у спарт. спаборніцтвах).
3) Стадыя якога-н. працэсу, ступень у развіцці чаго-н.
4) У гісторыі — сістэма перапраўкі арыштантаў з канвоем да пэўнага месца ссылкі з часовымі прыпынкамі для начлегу і днёўкі ў т.зв. этапнай турме; была пашырана ў Расіі ў 19 ст.Найб. вядомы Э. ў Сібір, якія складаліся з партый арыштантаў (20—100 чал.). Сістэма Э. замацавана ў «Статуце аб этапах у сібірскіх губернях» (1822), складзеным М.М.Спяранскім; праіснавала да Лютаўскай рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
lapse1[læps]n.
1. недарэ́чная памы́лка, не дагля́д, ля́псус;
a memory lapse права́л па́мяці;
a lapse of the tongue агаво́рка;
a lapse of the pen апі́ска
2.праме́жакча́су
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
interval
[ˈɪntərvəl]
n.
1) праме́жак -ку m. (ча́су або́ адле́гласьці)
2) esp. Br. перапы́нак -ку m. (у тэа́тры)
3) Mus. інтэрва́л -у m.
at intervals — час ад ча́су; час-ча́сам; калі́-нікалі́; дзе-нідзе́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
міну́та, -ы, ДМ -ну́це, мн. -ы, -ну́т, ж.
1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 гадзіны і якая складаецца з 60 секунд.
Без дваццаці мінут чатыры.
2. Кароткі прамежакчасу, імгненне.
Мінуты радасці.
3. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса (спец.).
◊
Мінута маўчання — знак выказвання жалю з прычыны чыёй-н. смерці.
Мінута ў мінуту — абсалютна дакладна.
На адну мінуту (разм.) — ненадоўга.
У адну мінуту — вельмі хутка.
|| памянш.-ласк.міну́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 і 2 знач.).
Пачакайце мінутку.
|| прым.міну́тны, -ая, -ае.
Мінутная стрэлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
саракаго́ддзе, ‑я, н.
1. Тэрмін, прамежакчасу ў сорак гадоў. Параўнальна мала зроблена за мінулае саракагоддзе і ў галіне даследавання сістэмы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове.Суднік.
2. Гадавіна якой‑н. падзеі, здарэння, што адбыліся сорак гадоў таму назад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)