Гольштэйн-Готарпы, каралеўская дынастыя ў Швецыі ў 1751—1818. У 1761 готарпскі герцаг Карл Пётр Ульрых стаў рус. царом пад імем Пятра III (правіў у 1761—62). У 1773 сын Кацярыны II і Пятра III готарпскі герцаг Павел I абмяняў уладанні Готарпаў у Шлезвіг-Гольштэйне на Ольдэнбург і Дэльменгорст, якія належалі Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ (Павел Емяльянавіч) (1908, в. Старынцы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.11.1936),
Герой Сав. Саюза (1936). У Чырв. Арміі з 1929. 3 кастр. 1936 удзельнік баёў у Іспаніі на баку рэспубліканцаў — камандзір танка асобай механізаванай брыгады. Вызначыўся пад Мадрыдам. Танк К. знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРО́ВІЧ (Павел Уладзіміравіч) (8.7.1913, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 7.9.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Рэчыцы, Бабруйска, Асіповіч, Баранавіч, Польшчы, баёў ва Усх. Прусіі. Сапёр сяржант Н. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Лоева. З 1945 у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бжастоўскія (шляхецкі род) 2/321; 6/516
- » - Павел Ксавэры 2/321; 10/9
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЛІН (Павел Піліпавіч) (16.1.1908, г. Іркуцк, Расія — 2.10.1981),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1924. Першая кніга — «Чалавек ідзе ў гару. Нарысы звычайнага жыцця» (1936). Яго творчасці ўласцівы ўвага да рэальнага жыцця, вострая пастаноўка маральных, і грамадскіх праблем: апавяданне «Каханая дзяўчына» (1936, аднайм. фільм 1940), сцэнарый фільма «Вялікае жыццё» (1-я серыя 1940, Дзярж. прэмія СССР 1941; 2-я серыя 1958; пра шахцёраў Данбаса), аповесці «Выпрабавальны тэрмін» (1956, аднайм. фільм 1960), «Жорсткасць» (1956, аднайм. фільм 1960) і інш. Падзеі Вял.Айч. вайны на Беларусі ў аповесці «Праз могілкі» (1962, аднайм. фільм кінастудыі «Беларусьфільм», 1965). Аўтар рамана «Паездка ў Маскву» (1954), п’есы «На белым свеце» (1947, паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа) і інш. Неаднаразова быў на Беларусі. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.Жук, Т.Мартыненка.
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М., 1985;
Жестокость: Повесть и рассказы. М., 1990.
Літ.:
Адамовіч А. Літаратура, мы і час.Мн., 1979. С. 116—118;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галу́бчык, ‑а, м.
Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да мужчыны. Гарун упаў на калені. — Павел Сцяпанавіч... галубчык, родны. Богам клянуся, дзецьмі сваімі. Не віноўны я.Шамякін./ З адценнем папроку, пагрозы, зларадства. Папаўся, галубчык! □ — А ну, падымайся, галубчык! — раптам крыкнула.. [Люба], тупнуўшы нагою.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незалюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак., каго-чаго і без дап.
Выказаць незадаволенасць. [Віктар:] — Я з табой тады падніму чарку, калі ты загадаеш шафёру адагнаць машыну ў гараж,.. — і клункі распакуеш і кніжкі складзеш у шафу. — Можа, скажаш і заяву падаць? — незалюбіў Павел.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Тое (той), што (хто) у корані адрозніваецца ад іншага па сваіх якасцях, уласцівасцях. Поўнай процілегласцю Міколу быў Павел Стычынскі, ціхі хлапчук, кучаравы і прыгожы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ручаі́на, ‑ы, ж.
Невялікі ручай. Дзе ціха бяжыць ручаіна З празрыстай крыніцы лясной, Стаіць маладая каліна У белым убранні вясной.Матэвушаў.Павел знайшоў тры ручаіны, што выцякалі з возера.Ваданосаў.Лугамі ды пералескамі ішла вясна, разлівалася ручаінамі, першымі жаваранкамі спявала ў небе.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯЛО́Ў (Павел Аляксеевіч) (18.2.1897, г. Шуя Іванаўскай вобл., Расія — 3.12.1962),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944), ген.-палк. (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1918. З чэрв. 1942 камандуючы 61-й арміяй, якая вызваляла Калінкавічы, Мазыр, Пінск, Кобрын, Брэст. Да 1955 на камандных пасадах у Сав. Арміі.