баваўняная або шаўковая тканіна з дробным нахільным перапляценнем нітак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
філе́2
(фр. file)
вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
skein
[skeɪn]
n.
1) мато́к -ка́m. (ні́так), скру́так -ка m.
2) чарада́(дзі́кіх гусе́й або́ ка́чак у палёце)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кла́нбушка ’клубок нітак’ (Мат. Гом.). Гл. кламбушка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯЗНІ́ТАЧНАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,
цераз дымнае змацаванне тканін, скуры, плёнак і інш. матэрыялаў без выкарыстання нітак. Робіцца з дапамогай клейкіх рэчываў (з адначасовым уздзеяннем ціску і тэмпературы, выкарыстаннем прэсаў, прасаў і інш.), зваркі (робіцца пераважна тэрмакантактнай, высокачастотнай або ультрагукавой зваркай на зварачных апаратах і ўстаноўках), спец. бязнітачных швейных машын. Выкарыстоўваюць бязнітачнае злучэнне пры вырабе адзення, абутку, скураной галантарэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАНІ́ТКА, монавалакно,
адзіночная нітка вельмі вял. даўжыні, сфармаваная з расплаву палімера. Дыяметр 0,03—1,5 мм. Асн.фіз.-хім. ўласцівасці М. блізкія да ўласцівасцей кручаных нітак з валокнаў хімічных. М. вырабляюць у асн. з сінт. палімераў (напр., поліамідаў, поліэтылентэрэфталату, поліалефінаў). Выкарыстоўваюць у вытв-сці шчотак тэхн. і быт. прызначэння, фільтравальных сетак, рыбалоўнай лёскі, тарных і абівачных матэрыялаў, вібрасітаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́рля, ‑і, ж.
Тонкая баваўняная тканіна з рэдка пераплеценых нітак. Парэзаць марлю на бінты. □ Акно нізкае, і каб прахожыя не зазіралі ў кабінет, яго завесілі фіранкамі з марлі.Новікаў.
[Фр. marli.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юро́к1, ‑рка, м.
Птушка атрада вераб’іных, якая жыве ў хваёвых лясах Еўропы і Азіі; уюрок.
юро́к2, ‑рка, м.
Разм. Прыстасаванне для звівання нітак; вірок (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРУЧЭ́ННЕ 1) К. ў супраціўленні матэрыялаў — від дэфармацыі, які характарызуецца ўзаемным паваротам папярочных сячэнняў стрыжня (вала, пласціны, абалонкі) пад уздзеяннем знешніх момантаў сілы (пар сіл).
Пры К. прамога круглага стрыжня ўзнікаюць датычныя напружанні τmax, максімальныя каля яго паверхні:
, дзе Mk — момант сілы, Ip — палярны момант інерцыі, r — радыус сячэння. Пры К. някруглых стрыжняў (напр., швелераў, двухтаўраў) іх папярочныя сячэнні скрыўляюцца (дэплануюцца) і К. наз. абмежаваным; пры К. пласцін і абалонак скрыўляюцца іх пасярэднія паверхні. К. ўлічваюцца пры разліках дэталей, механізмаў і канструкцый.
2) К. тэкстыльных матэрыялаў — скручванне валокнаў або нітак пры вырабе кручанай пражы, корду, шпагату і інш. на круцільных машынах. Скручанасць атрыманых прадуктаў характарызуецца круткай — лікам віткоў на 1 м даўжыні, вуглом нахілу вонкавых валокнаў або нітак да падоўжнай восі і напрамкам круткі.
І.І.Леановіч.
Кручэнне круглага вала, замацаванага адным канцом: r — радыус вала; l — даўжыня; Θ — вугал закручвання; Мк — момант кручэння; τmax — найбольшыя датычныя напружанні.