Парушэнне кім‑н. законнага парадку пры вырашэнні якіх‑н. спраў; самачыннае, незаконнае ажыццяўленне чаго‑н. [Буцкевіч Стрыжаку:] — Гэта нечуванае самаўпраўства! Вашы падначаленыя парушаюць самыя элементарныя дыпламатычныя нормы.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этыкі, адпавядае яе правілам. Этычнае выхаванне. □ Я. Колас выступае супроць мяшчанства, за новую мараль і этычныя нормы паводзін людзей у калектыве.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ва¹, -а, мн. правы́, право́ў, права́м, н.
1. Сукупнасць устаноўленых і ахоўваемых дзяржаўнай уладай норм і правіл, што рэгулююць адносіны людзей у грамадстве, а таксама навука, якая вывучае гэтыя нормы.
5.мн. Дакумент, які дазваляе каму-н. кіраваць аўтамабілем, матацыклам і пад.
Атрымаць вадзіцельскія правы.
◊
Сваё права правіць (разм.) — настойваць на сваім.
|| прым.прававы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Прававыя нормы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КО́ДЭКС ЮСЦІНІЯ́НА,
адна з частак Кадыфікацыі Юсцініяна. Уключае 4652 урыўкі з імператарскіх распараджэнняў (канстытуцыі, 2—1-я пал. 6 ст.). Складаецца з 12 кніг, у якіх выкладзены нормыцарк. права і абавязкі дзярж. служачых, прыватнае, крымін., адм. і фін. права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПРА́ВА,
сістэма юрыд. нормаў, якая замацавала аўтаномныя правы Віцебскай зямлі ў складзе ВКЛ, а таксама рэгламентавала прававое становішча насельнікаў гэтай зямлі. Было зафіксавана прывілеямі 1503 і 1561 вял. князёў Аляксандра і Жыгімонта Аўгуста, таму што ранейшыя віцебскія прывілеівял. князёў былі страчаны. Нормы Віцебскага права выпрацаваны яшчэ ў часы Віцебскага княства. Князі, якія ўступалі на віцебскі прастол, абавязаны былі даць згоду правіць паводле Віцебскага права, што фіксавалася дагаворам. Пасля далучэння Віцебскага княства да ВКЛнормы Віцебскага права без значных змен гарантаваліся вял. князямі ВКЛ. Паводле прывілея 1503 ваявода прызначаўся толькі са згоды віцяблян, судзіць і караць апошніх належала ў Віцебску. Прывілеі 1503 і 1561 разам з інш.абл. прывілеямі сталі крыніцамі Статутаў ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сярэ́дне, прысл.
Разм.
1. Ні добра, ні дрэнна; пасрэдна. Вучыцца сярэдне. Жыве ён сярэдне.
2. Не вышэй сярэдняга ўзроўню, нормы. [Тамара] невысокая, сярэдне для сваіх год распаўнелая, пышнагрудая — па-свойму прыгожая.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мара́ль ’правілы, нормы паводзін людзей у адносінах паміж сабой’, ’павучальны вывад з чаго-небудзь’, ’павучанне, натацыя’ (ТСБМ, Растарг.). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел.моральный ’маральны’ (XVII ст.) са ст.-польск.moralny. Паланізмамі з’яўляюцца бел.марал ’мараль’ (Яруш.) і мара́льнасць з польск.moralność ’тс’. Усе праз франц.moral прыйшлі з лац.moralis ’які датычыць звычак’ (SWO, 491).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРЫ́НЦЫП (ад principium аснова, пачатак),
1) асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. тэорыі, вучэння, навукі і да т.п.
2) Унутранае перакананне ў чым-н., пункт погляду, якія вызначаюць адносіны да рэчаіснасці, нормы паводзін і дзейнасці.
3) Асноўная асаблівасць канструкцыі якога-н. механізма, прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Überflǘglung, Überflǘgelungf -, -en
1) перава́га
2) вайск. абхо́д з фла́нгаў
3) перавышэ́нне (нормы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КО́ДЭКС АБ ШЛЮ́БЕ І СЯМ’І́ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ (КаШС),
адзіны сістэматызаваны заканад. акт Рэспублікі Беларусь, які змяшчае нормы, што рэгулююць шлюбныя і сямейныя адносіны. Прыняты Вярх. Саветам БССР 13.6.1969 і дзейнічае з 1.11.1969 з наступнымі зменамі і дапаўненнямі. Складаецца з прэамбулы і 5 раздзелаў: агульныя палажэнні; шлюб; сям’я; акты цывільнага стану; прымяненне нац. заканадаўства аб шлюбе і сям’і да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама прымяненне законаў аб шлюбе і сям’і замежных дзяржаў і міжнар. дагавораў і пагадненняў. Нормы КаШС устанаўліваюць парадак і ўмовы ўзяцця шлюбу, падставы яго спынення і прызнання несапраўдным, рэгулююць асабістыя і маёмасныя адносіны паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі, інш. родзічамі, рэгламентуюць пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з усынаўленнем, апекай, папячыцельствам, запісам актаў цывільнага стану.