адзін з асн. законаў дыялектыкі, што раскрывае ўнутраную крыніцу і рухаючыя сілы развіцця. Выяўляе пэўныя дачыненні паміж бакамі, момантамі, тэндэнцыямі ўнутры любой з’явы, якія знаходзяцца ў адносінах узаемасувязі, узаемадапаўнення, узаемадапускання, узаемаразумення, узаемаадмаўлення. Такія адносіны паміж процілегласцямі, што адначасова характарызуюцца ўзаемадапаўненнем і ўзаемаадмаўленнем, наз. супярэчнасцю. Калі б процілегласці толькі ўзаемавыключалі адна адну, але не знаходзіліся ў арганічным адзінстве, такія адносіны маглі б служыць толькі кароткачасовым імпульсам, штуршком да змены. Калі паміж імі існавала б толькі адзінства, гармонія і небыло ўзаемавыключэння, небыло б і стымулу, імкнення да развіцця. Але паколькі процілегласці адначасова ўзаемавыключаюць і ўзаемадапускаюць адна адну, ствараецца ўнутранае напружанне, стан неспакою, пры якім узаемавыключальныя бакі не могуць разысціся і вымушаны ўзаемадзейнічаць, што стварае пастаянны імпульс развіцця. Адносіны процілегласцяў у супярэчанні не статычныя, а дынамічныя і імкнуцца рэалізавацца, выйсці за свае межы, перайсці ў новую якасць, што і з’яўляецца пастаянна дзеючай крыніцай развіцця. Узаемадапусканне і ўзаемавыключэнне процілегласцяў з’яўляюцца неабходнай умовай супярэчнасці, але формы ўзаемадапускання і ўзаемавыключэння могуць быць розныя на розных этапах развіцця супярэчнасці.
Літ.:
Материалистическая диалектика как общая теория развития. М., 1987;
Горбач В.И. Проблемы диалектических противоречий. М., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРЫВА́ЛЬНІЦТВА ЗЛАЧЫ́НСТВАЎ,
дзейнасць, якая звязана з учыненнем злачынства, але не з’яўляецца саўдзельніцтвам у ім; адна з форм дачынення да злачынства. Праяўляецца ў хаванні злачынца, прылад і сродкаў учынення злачынства, прадметаў, набытых злачынным шляхам. Гэтыя дзеянні ажыццяўляюцца асобай пасля таго, як адпаведнае злачынства адбылося, і таму не знаходзяцца ў прычыннай сувязі са злачынным вынікам. КК Рэспублікі Беларусь устанаўляе крымін. адказнасць за У.з. (цяжкіх і асабліва цяжкіх), якое небыло загадзя абяцана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стрым, ‑у, м.
У выразах: няма стрыму, небыло стрыму — не мець магчымасці ўтрымацца ад чаго‑н., не ведаць меры ў чым‑н. [Лейтэнант] хацеў браць замуж. Адмовіла Алеся, бо вельмі ўпадабаў сівуху, так упадабаў, што небыло ніякага стрыму.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЕНАТА́Ф (ад грэч. kenotaphos пустая магіла),
магіла без пахавання. К. рабілі многія народы свету (Стараж. Грэцыі, Рыма, Егіпта, Сярэдняй Азіі і інш.) у тым выпадку, калі нябожчыка (напр., памерлага на чужыне) нельга было пахаваць. Гэты звычай быў звязаны з уяўленнем, што душы памерлых, якія не маюць магіл, не знаходзяць супакаення. К. трапляюцца пры раскопках стараж. могільнікаў, у т. л. курганаў на тэр. Беларусі.
небыло́ ні гро́ша, ды ра́птам алты́н — не́было ни гроша́, да (и) вдруг алты́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наўме́нареч.
1. на уме́, в уме́;
гэ́та небыло́ ў яго́ н. — это́не́было у него́ на уме́;
2. (с отрицанием) не до (чего-л.);
цяпе́р гэ́та яму́не н. — тепе́рь ему́не до э́того;
◊ трыма́ць сваё н. — име́ть за́днюю мысль;
гало́днай куме́ хлеб н. — посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́;
што ў каго́ н., той пра то́е і дзяўбе́ — посл. у кого́ что боли́т, тот о том и говори́т;
жыво́му жыво́е н. — посл. живо́й о живо́м и ду́мает
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КО́ПЦКАЕ ПІСЬМО́,
літарнае пісьмо, створанае ў 2 ст. егіпцянамі—перакладчыкамі Бібліі на стараж.-егіп. мову для прапаганды хрысціянства сярод егіпецкага насельніцтва. Складанае і спецыфічнае егіпецкае пісьмо, якім да таго часу карысталіся егіпцяне, было непрыдатным для перакладу іншамоўнага тэксту. У аснову К.п. быў пакладзены грэч. алфавіт: 24 крыху відазмененыя грэч. літары і дададзены 8 знакаў дэматычнага пісьма (спрошчанага егіп.), што перадавалі гукі, для пазначэння якіх небылогрэч.літар. З выцясненнем копцкай мовы К.п. выйшла з ужытку і захавалася толькі ў рэліг. тэкстах коптаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
высі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да высіліцца.
2.перан. Намагацца. Таго месца, дзе схаваў грошы, небыло. Небыло, як ні высільваўся, як ні намагаўся Базыль яго ўбачыць.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ, узнач.вык.
Тое, што і трэба. — Не трэ было за свой агарод так трымацца, — папракнуў .. [Варанецкі Зосю].Дуброўскі.Мусіць, сапраўды трэ было вярнуцца або лепш зусім не патыкацца з лесу, ды .. [Сотнікаў] проста не верыў, што можа захварэць.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)