1.што. Перабыць якую-н. пару, ходзячы ў чым-н. ці як-н.
П. зіму ў асеннім паліто.
2.чым. У гульнях: пайсці іначай, перамяніць ход.
П. пешкай.
3.што. Перанесці на нагах (хваробу; разм.).
П. грып.
4.што і без дап. Абысці ўсё або многа чаго-н.
Колькі я перахадзіў за год!
Усе дарогі ў наваколлі перахадзіў.
|| незак.перахо́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком. Каторы год я рыбачу на гэтым месцы, і кожнае лета тут пасяляюцца ластаўкі.Ігнаценка.У Мікіткі на рацэ ёсць сваё любімае месца, дзе ён заўсёды рыбачыць.П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. Працаваць некаторы час. Пяцьдзесят год прапрацаваў бядак на фабрыцы, павялічваючы багацці яе ўладара.Пшыркоў.Больш дзесятка год прапрацавала.. [жанчына] на Калінаўшчыне і была добра знаёма і Камлюку і Струшню.М. Ткачоў.
2.што. Падрабязна вывучыць што‑н., усебакова азнаёміцца з чым‑н. Прапрацаваць творы класікаў марксізма-ленінізма. □ Часта, здаўшыся на просьбы студэнтаў, .. [Колас] адмяняў лекцыю і, узяўшы з аўдыторыі слова самастойна прапрацаваць чарговы раздзел з падручніка, чытаў новае апавяданне ці толькі што напісаны абразок з «Сымона-музыкі».Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўпра́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Дзейнічаць самаўпраўна, займацца самаўпраўствам. Працаваў.. [Мазаль] на ферме Не адзін год і за гэты час «вопыт» яго вырас у вельмі своеасаблівым кірунку: ён навучыўся самаўпраўнічаць.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
yearly
[ˈjɪrli]1.
adj.
1) штогадо́вы
a yearly trip to Europe — штогадо́вае падаро́жжа ў Эўро́пу
2) гадавы́
yearly subscription — гадава́я падпі́ска
2.
adv.
раз нагод; штого́ду
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вэ́рхал, ‑у, м.
Разм. Страшэнны беспарадак, неразбярыха; крык, шум. У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі.Карпаў.На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год.Пташнікаў.Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал праз яго на дварэ.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднагадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Узрост якога адзін год. Аднагадовая дзяўчынка.
2. Які праходзіць свой цыкл развіцця (ад прарастання насення да наступнага адмірання каліва) на працягу аднаго года. Кукуруза — аднагадовая расліна. Аднагадовыя травы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаду́мец, ‑мца, м.
Чалавек аднолькавых з кім‑н. думак, поглядаў, перакананняў. З маладых год Людвік глыбока паважаў бацькавы погляды на жыццё, заўсёды быў яго аднадумцам і супольнікам у барацьбе з эксплуататарамі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караво́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае карыя вочы. На прыпынку ў калідоры вагона паяўляецца першы прадстаўнік чэхаславацкага народа, дабрадушны, крыху паўнаваты для сваіх маладых год, каравокі старшына-пагранічнік з папкай пад пахай.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)