шостая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай є («есть»), утворанай на аснове візант. ε («эпсілон»). У старабел. пісьменстве мела варыянты , є, ε (дапамагаюць палеографам вызначыць, калі напісаны помнік) і лічбавае значэнне 5. У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны «э» пярэдняга раду сярэдняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («глеба — гл’эба»), а ў пач. слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — 2 гукі («й» і «э»): «ежа» («йэжа»), «свае» («свайэ»), «саўе» («саўйэ»), «лье» («л’йэ»), «аб’езд» («аб’йэзд»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТРУ́КЦЫЯ граматычная, сінтаксічнае цэлае, якое складаецца з моўных адзінак, што аб’ядноўваюцца на падставе наяўнасці ў іх пэўных грамат. уласцівасцей. У сінтаксісе вылучаюць К.: дзеепрыметнікавыя («асветленая сонцам рунь»), дзеепрыслоўныя («чытаючы пісьмо»), прыназоўнікава-іменныя («на стале», «упоперак дарогі»), безасабовыя («варта падумаць», «на дварэ падмарозіла»), пасіўныя («расказаны настаўнікам»), адасобленыя («ліст, напісаны ад рукі»), з адмоўем («не сустрэў нікога»), з аднароднымі членамі («ружовыя, жоўтыя і блакітныя кветкі»), з чужой мовай («Ён сказаў: «Сустракайце вечарам») і інш. спалучэнні слоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕ́СНЯ БЕЛАРУ́СКІХ ЖАЎНЕ́РАЎ 1794 ГО́ДА»,
бел. ананімны вершаваны твор. Напісаны ў адукаваным асяроддзі шляхты з мэтай уздзейнічаць на сялянства. Стылізаваны пад нар. песню. Першы ў бел. л-ры непасрэдны заклік да нар. мас узяць у рукі зброю, далучыцца да нац.-вызв. паўстання 1794 на чале з Т.Касцюшкам. У «Песні...» выразныя водгукі польск. паўстанцкай паэзіі «касцюшкаўскіх марсельез» і патрыят. «Спеўкі кракаўскіх сялян» (1794). Паводле сваёй эстэт. сістэмы твор належыць да новай бел. л-ры.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІЛЕ́Й 1388,
першы заканадаўчы акт, які ўстанаўліваў у ВКЛ прававы статус яўрэяў. Выдадзены кн.Вітаўтам 24.6.1388 кагалу Брэста як найб. шматлікай, эканамічна развітой і арганізаванай яўр. грамадзе; фактычна пашыраўся на ўсё яўр. насельніцтва ВКЛ. Пазней П. неаднаразова пацвярджалі і ўдакладнялі інш. гаспадары ВКЛ. П. устанаўліваў асабістую недатыкальнасць яўрэяў, юрыд. аўтаномію і прынцыпы тэр. арг-цыі іх грамады, узаемадзеянне кагалу з ін-тамі дзярж. улады і інш. У асноўным паўтараў нормы яўр. права краін Цэнтр. Еўропы 13—14 ст.Напісаны на лац. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАСТРО́ФНЫ ВЕРШ,
верш, напісаны аднолькавымі строфамі. Да раўнастрофных адносяцца таксама вершы, у якіх у строгай паслядоўнасці чаргуюцца 2 ці 3 страфы, розныя паводле характару. Напр., у вершы Я.Коласа «Над магілаю друга» пасля кожнага катрэна ідзе 2-радковая страфа.
Падбіўся ў дарозе ты, дружа,
І вочы пагаслі твае.
У шуме жыццёвае сцюжы
Байца-песняра не стае.
Спі спакойна, спачывай —
Не забудзе цябе край.
Арыгінальнае чаргаванне 2-радкоўяў і 4-радкоўяў у вершы С.Ліхадзіеўскага «Берасцянка жывых трывог» (2—4—4—2) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
верш
(польск. wiersz, ад лац. versus)
1) невялікі мастацкі твор, напісаны рытмічна арганізаванай, звычайна рыфмаванай мовай;
2) адзінка рытмічна арганізаванай мовы з пэўнай колькасцю стоп, вершаваны радок;
3) рытмізаваная мова.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна, невыразна спісаць, счыркаць. Вунь колькі ўжо старонак у сшытку скрэмзаў, а канца не відно!Шыловіч.
2. Закрэсліць у многіх месцах, зрабіць многа паправак, дапісванняў. На яго думку, артыкул быў напісаны востра, дасціпна, але калі я ўзяўся чытаць, дык рука мая мімаволі скрэмзала кожны сказ.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыфрава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад шыфраваць.
2.узнач.прым.Напісаны ці перададзены шыфрам (у 1 знач.). На дне .. [Валінага] кошыка, у патайных сховах, ляжала шыфраваная запіска або нават рэвальвер ці тол.Якімовіч.Адначасова Рая прыняла шыфраваную радыёграму з Вялікай зямлі аб пачатку наступлення знятых з фронту буйных армейскіх часцей на партызанскі край.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛЕРО́ (ісп. bolero),
1) іспанскі нар. парны танец. Вядомы з 18 ст. Тэмп умерана хуткі, муз. памер 3/4. Выконваецца пад акампанемент гітары, барабана і кастаньетаў. Вельмі пашыраны ў Еўропе. У характары балеро напісаныінстр. п’есы для фп. (Ф.Шапэн, І.Альбеніс), для сімф. аркестра (М.Равель), нумары ў операх (Э.Мегюль, К.М.Вебер, Г.Берліёз, Дж.Вердзі), балетах (П.Чайкоўскі, Л.Дэліб), рамансы (М.Глінка, А.Даргамыжскі) і інш. 2) Кубінскае балеро — лірычны песенны жанр. Склаўся на Кубе ў канцы 19 ст. Тэмп умераны, муз. памер . Спалучае крэольскі мелас з афра-кубінскай сінкапіраванай рытмікай.
бел. мастак. Скончыў Бел.дзярж.тэатр.-маст.ін-т (1976). Сын А.С.Бархаткова. Піша пейзажы, партрэты, нацюрморты. Галоўнае ў творчасці — колеравая гама, эмацыянальнасць. Раннія работы напісаны ў імпрэсіяністычнай манеры, што адбілася і на далейшай творчасці. Сярод работ: «Каля возера» (1963), «Вёска» (1968), «Восень», «Партрэт дзяўчыны» (абодва 1971), «Вясновы дзень» (1972), «Нацюрморт з рыбай» (1974), «Новы дом» (1976), «Бэз» (1982), «Князь Ігар на рускай зямлі» (1985), «Вязынка» (1987), «На Бярэзіне» (1989), «Арлекіна» (1992), «Саванна» (1994) і інш. З 1990 жыве ў ЗША.