горад у цэнтр.ч. Германіі, у зямлі Гесен. 656 тыс.ж. (1998). Разам з прыгарадамі ўтварае адзіны індустр. раён. Трансп. вузел. Порт нар. Майн. Міжнар. аэрапорт. Найб. ў краіне фін., важны гандл., прамысл. і культ.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне, у т. л.хім., станкабуд., эл.-тэхн., аўтамаб., прыладабуд.; каляровая металургія, хім. і нафтахім., паліграф., швейная, гарбарна-абутковая, тэкст., футравая, харч.; ювелірная справа. Метрапалітэн. Ун-т імя І.В.Гётэ (з 1914), Акадэмія выяўл. мастацтва і музыкі, Штэдэлеўскі маст.ін-т (жывапіс, графіка і інш.). Музеі: маст. рамёстваў, ант. гісторыі, сучаснага мастацтва, кіно, Занкенберг-музей (прыроды), герм. музей скуры, Дом-музей І.В.Гётэ, парк тэхнікі «Опель», Гар.ін-т мастацтваў і інш.Міжнар. кірмашы.
Засн. ў 794 франкаміна месцы паселішча стараж. рымлян Ніда. Напачатку наз. Франканафурд («брод франкаў»). З 1147 месца выбрання герм. каралёў (зацверджана паводле Залатой булы, 1356); з 1562 у мясц. саборы каранаваліся імператары «Свяшчэннай Рым. імперыі». Каля 1190 атрымаў гар. права. У 15—17 ст. вядомы кніжнымі кірмашамі (узнавіліся з 1949). З 17 ст. значны банкаўскі і біржавы цэнтр (засн. сем’ямі Бетманаў і Ротшыльдаў). У 1792—1813 акупіраваны франц. войскамі, у 1810—13 адм. цэнтр Вял. герцагства Франкфурт. З 1813 вольны горад. У 1815—66 у складзе Герм. саюза, месца пасяджэнняў яго бундэстага (парламента). У горадзе працаваў Франкфурцкі нацыянальны сход 1848—49. Пасля аўстра-прускай вайны 1866 анексіраваны Прусіяй, тут падпісаны Франкфурцкі мір 1871. У 1871—1918 у складзе Герм. імперыі, індустрыялізаваны. Радзіма І.В.Гётэ.
Стары горад са шматлікімі помнікамі сярэдневяковага дойлідства амаль цалкам разбураны ў 2-ю сусв. вайну. У 2-й пал. 20 ст. ўзведзены новыя жылыя кварталы, шырокія праспекты, шматлікія небаскробы. Сярод адноўленых гіст. пабудоў: фрагменты гар. умацаванняў (12 ст.), гатычныя сабор Санкт-Барталамеус (каля 1250—16 ст.) з 95-метровай вежай, цэрквы св. Мікалая і св. Леанарда (13—15 ст.), класіцыстычная царква св. Паўла (1787—1833), комплекс ратушы «Ромер» (у складзе 11 пабудоў 15—18 ст., у т. л. «Дом Ромер», дзе з 1562 каранаваліся 52 герм. кайзеры), «Каменны дом» (з 1464), «Саляны дом» (каля 1600). Сярод пабудоў і комплексаў 20 ст.: газавы з-д «Ост» (1912, арх. П.Берэнс), пас. Раунгайм (1925—30, арх. Э.Маем), эка-небаскроб «Комерцбанк» (1992, арх. Н.Р.Фостэр, выш. 299 м), буйны кірмашовы комплекс. Пальмавы парк Пальменгартэн (пл. 20 га). У прыгарадзе Хёхст захаваліся царква св. Юстына (9 ст.), палац (16 ст.), барочная ратуша (1772—75).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Міжнароднае бюро сувязі дзеячаў культуры на абарону міру 9/196
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
адзін на адзін □ сам-насам, з вока на вока, нос у нос
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
«Аб тэрмінах палявання і праве на паляўнічую зброю» (пастанова) 2/17
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Грамата на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі, гл. Даравальная грамата гарадам 1785
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
спашука́ннен., саіска́ннен., спабо́рніцтва (ко́нкурс) на атрыма́нне Bewérbung f -;
на спашука́нне [атрыма́нне, саіска́нне] вучо́най ступе́ні до́ктара наву́к Bewérbung zur Erlángung der Dóktorwürde
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Атрад мясцовай самаабароны в. Колкі Клецкага р-на (партыз. брыгада 18-я імя М. В. Фрунзе) 8/142
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВА НА СУДО́ВУЮ АБАРО́НУ,
комплекс канстытуцыйна замацаваных працэсуальных правоў, якія гарантуюць абарону асн. матэрыяльных правоў і свабод чалавека. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе права грамадзян насуд. абарону ад замахаў на жыццё і здароўе, гонар і годнасць, асабістую свабоду і маёмасць, інш. законныя правы і свабоды, а таксама ад неправамерных дзеянняў органаў дзярж. кіравання і службовых асоб. У судаводстве ўсе грамадзяне маюць права на абарону і на кваліфікаваную юрыд. дапамогу для яе ажыццяўлення (у выпадках, прадугледжаных законам, юрыд. дапамога аказваецца за кошт дзярж. сродкаў); права напрэзумпцыю невінаватасці, права не сведчыць супраць самога сябе, членаў сваёй сям’і, блізкіх родных (доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыд. сілы); права асуджанага на перагляд прыгавору вышэйстаячым судом ва ўстаноўленым законам парадку. Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства таксама гарантуецца права на зварот у суд для абароны асабістых, маёмасных, сямейных і інш. правоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ «ДОМ НА РЫ́НКУ»,
помнік архітэктуры барока ў г. Нясвіж Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1721 наб. Рыначнай пл. Прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з паўпадвалам мяшанай канструкцыі: ніжні паверх мураваны, верхні — драўляны. Да плошчы дом павернуты тарцовым мураваным фасадам з фігурным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з 2-схільным дахам. Аконныя праёмы нагал. фасадзе размешчаны сіметрычна цэнтр. восі, падкрэсленай уваходам і балконам на 2-м паверсе. Фігурны шчыт гал. фасада вылучаны прафіляваным карнізам. Невял. праём у нішы ў завяршэнні шчыта апрацаваны дэкар. ліштвамі. Уваход на 2-і паверх з боку дваровага фасада. У 1990-я г. рэканструяваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́РСКІЯ НАБЕ́ГІ НА БЕЛАРУ́СЬу канцы 15—1-й палавіне 16 ст. Адным з найважнейшых шляхоў узбагачэння феадалаў Крымскага ханства былі грабежніцкія паходы на землі суседніх дзяржаў
(ВКЛ, Рускай дзяржавы, Польскага каралеўства і інш.). Татары спусташалі і палілі вёскі і гарады, забівалі мірных жыхароў, рабавалі іх маёмасць, вывозілі на продаж у рабства палонных. Значныя татарскія набегі набел. землі адбыліся ў 1497 (на Мазыршчыну),
1500 (Брэст, Камянец), 1501 (Палессе), 1502 (Тураўшчына), у жн. 1503 (Капыль, Клецк, Нясвіж, Слуцк), восенню 1503 (дайшлі да Новагародка, разгромлены каля Давыд-Гарадка), у 1505 (Мінск, Слуцк, Новагародак; асобныя татарскія атрады даходзілі да Вільні, Віцебска, Друцка, Лагойска і Полацка; вывелі каля 100 тыс. палонных). У 1506 20-тысячная татарская арда ўварвалася на Беларусь і спынілася каля Клецка, дзе была разгромлена войскам ВКЛ (гл.Клецкая бітва 1506). У 1510 15-тысячная арда дайшла да Вільні. У 1521 5 тыс. татар дайшлі да Слуцка і Пінска, спалілі Мазыр і Тураў. У 1526 (1527?) 20-тысячная арда спустошыла наваколлі Турава, Пінска і Слуцка, каля Слуцка разгромлена гетманам К.І.Астрожскім. Таксама дабіўся перамогі над татарамі ў Альшаніцкай бітве 1527на Украіне. У 1530 набег татар на Беларусь быў адбіты. У наступныя гады ў сувязі са значнымі пераменамі знешнепаліт. курсу Крымскага ханства татары нападалі наВКЛ рэдка і не дасягалі тэр. Беларусі. З 1474 па 1569 адбыліся 75 нападаў крымскіх татар наВКЛ, у т. л. 12 — на Беларусь. Дадатковым цяжарам на насельніцтва Беларусі клаліся разнастайныя павіннасці, якія вынікалі з мер урада ВКЛ па арганізацыі абароны. Амаль штогод з сялян збіралі ардыншчыну для выплаты крымскаму хану даніны. Сяляне і мяшчане рамантавалі і будавалі замкі, неслі дазорную службу. Татарскія напады былі адным з асн. фактараў, што тармазілі працэс сац.-эканам. развіцця Беларусі, асабліва яе паўд.-зах. часткі, у канцы 15—1-Й трэці 16 ст.