пасёлак у Мінскім р-не; чыг. ст. на лініі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнУ ад г. Мінск. 8711 ж., 2673 двары (1997). Мінскі абл. вузел радыё- і тэлевяшчання. Мінскаевытв. прадпрыемства «Аграпрамэнерга», Цэнтр.геафіз. экспедыцыя, гандл., буд. і прамысл. базы. Сярэдняя школа, 2 дамы культуры, 3 б-кі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, 2 аддз. сувязі. 2 царквы. У Вял.Айч. вайну дзейнічала Каладзішчанскае патрыятычнае падполле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКАЯ (Тамара Рыгораўна) (н. 27.5.1940, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. эстрадная спявачка. Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыла Мінскаемуз. вучылішча (1971). З 1963 салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы лірычная задушэўнасць, мяккасць, цеплыня, пранікнёнасць. Аснову рэпертуару складаюць творы бел. кампазітараў. Першая выканаўца многіх песень Л.Абеліёвіча, У.Будніка, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, І.Лучанка, У.Прохарава, Ю.Семянякі, Э.Ханка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖА́РНАЯ АХО́ВА, пажарная служба,
сістэма дзярж. органаў па арганізацыі і ажыццяўленні мерапрыемстваў па папярэджанні і тушэнні пажараў, пажарнай бяспецы. Асн. задачы П.а. — пажарная прафілактыка, пажарны нагляд, тушэнне пажараў. На Беларусі проціпажарная ахова як асобная служба ў гарадах з магдэбургскім правам вядома з пач. 16 ст. Першыя прафес. пажарныя каманды ўзніклі ў 19 ст. У Мінску прафес. пажарная каманда створана ў 1853. У 1876 арганізавана Мінскае вольнапажарнае т-ва. У пажарныя каманды ўваходзілі атрады водазабеспячэння, трубны, драбінны, сякерны і ахоўны. У 1927 сфарміраваны апарат Дзярж. пажарнага нагляду. У 1933 створана першая навуч. ўстанова па падрыхтоўцы пажарных спецыялістаў (гл.Вышэйшае пажарнатэхнічнае вучылішча). З 1999 П.а. ўваходзіць у сістэму Мін-ва надзвычайных сітуацый Беларусі, якому падпарадкаваны абласныя і Мінскаегар. ўпраўленні, пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часці і асобныя пасты. У склад П.а. ўваходзяць Камандна-інж.ін-т, Пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый навукова-даследчы інстытут, Гомельскае сярэдняе пажарнатэхн. вучылішча і Рэсп. навучальна-трэніровачны цэнтр. Дзейнасць рэгламентуецца законам «Аб пажарнай бяспецы» (1993) і інш. нарматыўна-прававымі актамі. З 1999 Беларусь член Міжнар.тэхн. камітэта па папярэджанні і тушэнні пажараў (засн. ў 1902).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБЕВА (Маргарыта Генадзеўна) (н. 4.6.1964, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскаемаст. вучылішча (1984). Працавала на Мінскай ф-цы маст. Вырабаў (1984 — 88). У тэхніцы батыку стварае арнаментальныя кампазіцыі, нацюрморты з кветкамі, экзатычнымі прадметамі і інш., у якіх спалучэнне лінейных узораў, колеравых плоскасцей і эфекту кракле дае прасторавую перспектыву, непаўторныя пераходы і дэкар. цэльнасць: «Лілеі», «Чырвоная ружа», «Тыгравая шкура», «Індыйскі матыў», «Хатняе цяпло» (усе 1990—96) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА (Вольга Мікалаеўна) (н. 24.12.1958, г. Магілёў),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскаемаст. вучылішча (1978). У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—90). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філас. трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»).
А.І.Атраховіч.
В.Даманава. Работа з серыі «Успаміны пра Русь». 1989—90.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДА́НАЎ (Павел Ільіч) (16.1.1903, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 30.8.1986),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскаеваен.пях. вучылішча (1930), курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір стралк. палка падпалкоўнік Ж. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дзясны на Пд ад Чарнігава і Дняпра на Пн ад Кіева. Да 1957 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖУХ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 7.3.1953, г. Драгічын Брэсцкай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскаемаст. вучылішча (1972), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Творчасць адметная кампазіцыйнай завершанасцю, метафарычнасцю мыслення, філасафічнасцю, абагульненасцю вобразаў: серыя «Чарнобыльская хроніка», «Святая зямля», «Сон. Сом», «Снеданне на траве», «Светлыя дні восені», «Купалле», «Флора-пастушка», «Настальгія», «Чорны раяль у экстэр’еры», «Тры грацыі», «Чай з лімонам», «Дама ў чорным на зялёным», «Дзяўчынка і лета» (усе 1990—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ (Эдуард Георгіевіч) (н. 23.2.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1961). З 1963 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па ацэнцы эфектыўнасці функцыянавання ЭВМ, распрацоўцы высокапрадукцыйных працэсараў.
Тв.:
Параллельная обработка информации. Т. 1, 5. Киев, 1985, 1990 (у сааўт.);
Аппаратурные и программные средства профессиональных персональных ЭВМ: Справ. пособие. Мн., 1991 (разам з Г.Ф.Харашавінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́НІК (Вячаслаў Вячаслававіч) (н. 4.12.1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1977). З 1991 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 праф. Ін-та сучасных ведаў. Навук. працы па выліч. сетках і сістэмах рэальнага часу, перадачы даных па валаконна-аптычных лініях сувязі.
Тв.:
Проблемно-ориентированные вычислительные системы. Мн., 1993 (разам з І.У.Курэйчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХАНАВІЧЫ,
пасёлак у Мінскім р-не; чыг. станцыя на лініі Мінск—Асіповічы. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПдУ ад Мінска. 4209 ж., 35 шматпавярховых дамоў, 512 двароў (1999). Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, з-дбуд. канструкцый і матэрыялаў, цэнтр. рамонтныя майстэрні «Белэнергарамонт», гандл. і прамысл. базы. Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква евангельскіх хрысціян. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.