асобны выпадак адбіцця святла ці эл.-магн. выпрамянення інш. дыяпазону на мяжы падзелу двух асяроддзяў. Адбываецца, калі выпрамяненне падае на паверхню падзелу з боку аптычна больш шчыльнага асяроддзя (з большым пераламлення паказчыкам n1 пад вуглом i > iгр, дзе iгр — т.зв. гранічны (крытычны) вугал, які вызначаецца з умовы sin bгр = n2/n1, n2 — паказчык пераламлення другога асяроддзя. Пры П.у.а. эл.-магн. энергія поўнасцю вяртаецца ў аптычна больш шчыльнае асяроддзе. У другое (менш шчыльнае) асяроддзе поле пранікае толькі на характэрную адлегласць парадку даўжыні хвалі выпрамянення і яго амплітуда экспаненцыяльна затухае з аддаленнем ад мяжы падзелу. П.ў.а. выкарыстоўваецца ў аптычных прыладах (напр., прызме аптычнай) і валаконнай оптыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
глыбіня́, -і́, мн. глыбіні, -бінь, ж.
1. Адлегласць ад паверхні да дна або ад якога-н. месца ў напрамку да нізу.
Г. возера.
2.чаго. Прастора ўнутр ад мяжы, ад краю чаго-н.
У глыбіні лесу.
3.перан., чаго. Сіла, ступень праяўлення чаго-н.; змястоўнасць.
Г. пачуцця.
Г. думак.
◊
Да глыбіні душы — вельмі моцна (крануць, уразіць).
У глыбіні душы — пра пачуцці, перажыванні людзей, схаваныя ад іншых.
|| прым.глыбі́нны, -ая, -ае.
Глыбінная бомба.
Глыбінная вёска.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўзграні́чча Месца паабапал мяжы і ўздоўж яе (Слаўг.). Тое ж паўзме́жжа (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ДЖАНГІТА́У, Джанга,
горная вяршыня ў цэнтр.ч.Вял. Каўказа, на мяжы Кабардзіна-Балкарыі і Грузіі. Выш. 5058 м. Складзена з гранітаў. У раёне Дж. бярэ пачатак адзін з самых буйных ледавікоў Каўказа — Безенгі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬЦЫ́,
пашыраная ў Сібіры назва горных вяршынь, якія паднімаюцца вышэй мяжы лесу і найчасцей пазбаўлены расліннасці. Звычайна маюць сплошчаную (платопадобную) форму. Гальцы, у адрозненне ад бялкоў, у цёплы перыяд года вызваляюцца ад снегу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПРАВАДНІКО́ВЫ ПЕРАХО́Д,
вобласць прасторавага зараду, якая прымыкае да мяжы падзелу металу і паўправадніка (Шоткі дыёд), двух розных паўправаднікоў (гетэрапераход) ці дзвюх розных абласцей аднаго паўправадніка (электронна-дзірачны пераход), якія знаходзяцца ў эл. кантакце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
водападзе́л, ‑у, м.
Узвышша, якое падзяляе басейны некалькіх рэк. //перан. Аб мяжы паміж супрацьлеглымі, але цесна звязанымі паміж сабой з’явамі, падзеямі, суджэннямі. Так мог пісаць толькі сапраўдны рэвалюцыянер-дэмакрат, які рабіў выразны водападзел паміж афіцыяльнай Расіяй Мікалая Крывавага і Расіяй Пушкіна, Герцэна, Чарнышэўскага і Някрасава.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.
1. Стаць слабым, нядужым (ад стомы, моцнага перажывання і пад.). Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плоту, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі.Лынькоў.Уваччу Паўліка пацямнела, калені падкасіліся.Беразняк.
2.Разм. Косячы, дайсці, наблізіцца да нейкай мяжы. Падкасіцца да рэчкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛХАЦЗЕ́,
вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая. Выш. 8545 м (па інш. звестках 8501 м). Складзена з крышт. парод. Ледавікі. Упершыню пакорана швейц. альпіністамі Э.Рэйсам і Ф.Лусінгерам у 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛА́НСКІ ПРАХО́Д,
горны праход у Пакістане, на стыку гор Мекран і Сулейманавых. Выш. 1792 м. Злучае ўнутр. раёны Іранскага нагор’я з далінай р.Інд. Праз Баланскі праход да мяжы з Афганістанам пракладзены чыгунка і шаша.