ПІРАМЕ́ТРЫЯ (ад піра... + метрыя),

сукупнасць аптычных (бескантактных) метадаў вымярэння тэмпературы. Метады П. заснаваны на законах цеплавога выпрамянення або законах тэрмічнай раўнавагі; яны не патрабуюць непасрэднага кантакту з даследуемым целам (дазваляе вымяраць т-ры аддаленых цел) і не маюць абмежавання вымярэння.

Вымярэнне т-р па інтэнсіўнасці суцэльнага спектра выпрамянення праводзіцца на падставе Кірхгофа закону выпрамянення і Планка закону выпрамянення. У залежнасці ад спектральнага складу выпрамянення існуюць метады П.: радыяцыйныя або сумарнага выпрамянення, яркасныя і па спектральным размеркаванні выпрамянення, у т. л. т.зв. каляровы метад. Гэтыя метады выкарыстоўваюць для вызначэння т-ры цвёрдых цел і вадкасцей. Метады П. газаў і плазмы заснаваны на вымярэнні інтэнсіўнасці спектральных ліній. Яны забяспечваюць макс. дакладнасць, калі вядомы абс. імавернасць адпаведнага энергет. пераходу і канцэнтрацыя атамаў. Калі канцэнтрацыя атамаў невядомая, выкарыстоўваюць метад адносных інтэнсіўнасцей, у якім т-ру вызначаюць па адносінах інтэнсіўнасцей 2 спектральных ліній або па спектральным размеркаванні інтэнсіўнасцей шэрагу ліній Т-ра плазмы вызначаецца па форме ці шырыні спектральных ліній, якія залежаць ад т-ры непасрэдна (Доплера эфект) або ўскосна (Штарка з’ява).

На Беларусі даследаванні ў галіне П. вядуцца з 1961 у Ін-це фізікі, Ін-це цепла- і масаабмену, Фізіка-тэхн. ін-це Нац. АН Беларусі.

Літ.:

Свет Д.Я. Оптические методы измерения истинных температур М., 1982;

Гордов АН., Жагулло О.М., Иванова А.Г. Основы температурных измерений. М., 1992;

Снопко В.Н. Основы методов пирометрии по спектру теплового излучения. Мн., 1999.

В.​М.​Снапко.

т. 12, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гідраме́трыя

(ад гідра- + -метрыя)

раздзел гідралогіі, які вывучае ўласцівасці цякучых вод (хуткасць, глыбіню і інш.) і спосабы вымярэння гэтых уласцівасцей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патэнцыяме́трыя

(ад патэнцыя + -метрыя)

фізіка-хімічны метад колькаснага аналізу, які грунтуецца на вымярэнні электрахімічнага патэнцыялу электрода ў растворы даследуемага рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхаметры́я

(ад псіха- + -метрыя)

раздзел псіхалогіі, які вывучае хуткасць узнікнення, працягласць і напружанасць розных псіхічных працэсаў у чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

турбідыме́трыя

(ад лац. turbidus = мутны + -метрыя)

метад колькаснага аналізу ў хіміі, заснаваны на вымярэнні інтэнсіўнасці святла, якое аслаблена каламутным асяроддзем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

картаме́трыя

(ад карта + -метрыя)

раздзел картаграфіі, які вывучае спосабы вымярэння на картах розных геаграфічных аб’ектаў для вызначэння іх плошчы, даўжыні, аб’ёму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кулонаме́трыя

(ад кулон​2 + -метрыя)

электрахімічны метад аналізу, які грунтуецца на вымярэнні колькасці электрычнасці, што траціцца на электралітычнае аднаўленне або акісленне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтаме́трыя аўтаметры́я

(ад аўта- + метрыя)

раздзел метралогіі, які вывучае тэарэтычныя асновы праектавання аўтаматычных вымяральных і кантрольных прыбораў і вымяральных інфармацыйных сістэм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

актынаме́трыя

(ад актына + -метрыя)

1) раздзел геафізікі, які вывучае працэсы сонечнага, зямнога і атмасфернага выпрамянення;

2) сукупнасць метадаў вымярэння радыяцыі Зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

валюмаме́трыя

(ад лац. volumen = аб’ём + -метрыя)

методыка хімічнага аналізу, якая грунтуецца на вымярэнні аб’ёму патрачанага рэактыву ці выдзеленага або паглынутага газу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)