ду́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да дудка; невялікая дудка. Ён як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч.
2. перан. Разм. Пра вузкае, завужанае адзенне. Вельмі ж не да спадобы Ганне Макараўне штонікі-дудачкі. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад развесці.
2. у знач. прым. Пра таго, хто развёўся, у каго скасаваны шлюб. Старая дзеўка... Разведзенаю быць і то, мабыць, не так горка. Марціновіч.
3. у знач. прым. Які растварыўся; раствораны. Разведзены цукар. // З дабаўленнем вады; разбаўлены. Разведзены спірт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Моцна стукнуцца аб што‑н., у што‑н. Ды так рэзнуўся [жарнавік] аб прыдарожны камень, што аж у сярэдзіне ў яго нешта трэснула. Якімовіч. Вол як рэзнуўся лбом у вароты, дык тыя хруснулі, а сам ён і асеў на пярэднія ногі. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарця́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цяцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і чорт (ужываецца як фамільярна-грубаватае слова-зваротак). — Часам так схаваецца, чарцяка [грыб], што ўсё лісце пераграбеш — няма. Сачанка. [Андрэй Чарныш:] — Ах ты, чарцяка, думаю, а самому чамусьці дужа радасна стала. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Задумаўшыся, загледзеўшыся на каго‑, што‑н., аказацца няўважлівым, рассеяным. Месца тут было самае што ні ёсць дзікае — былая сядзіба, закіданая розным ламаччам. Толькі зазявайся — адразу ці ногі пал[оміш], Ці нос разаб’еш. Ваданосаў. Арсень зазяваўся і не паспеў запрасіць [на танец] тую, што ўпадабаў, Яраславу. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памазгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.
Разм. Падумаць над чым‑н.; падумаць некаторы час. [Максім:] — Гы, Рыгор, заўтра дамоў ідзі, збірай гасцей, а мы тут памазгуем, што і да чаго, а паслязаўтра прыязджай. Асіпенка. Тут, вядома, ёсць пра што памазгаваць. Задача няпростая. С. Александровіч. [Мікульскі:] — Памазгуем, можа, што і прыдумаем. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сказану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і без дап.
Разм. Сказаць што‑н. нечаканае, часам недарэчнае, грубае і пад. Пераходаў аж уздрыгануўся ад нечаканасці, — ну і сказанула бабка. Краўчанка. Дагнаўшы жанчыну, Іван глянуў ёй у твар, .. і сказануў, што першае ўзбрыло на язык: — Куды, бабка, тэпаеш? Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паставы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да паста 1 (у 1, 2 знач.). Паставая будка. Паставы пункт.
2. Які стаіць на пасту (у 1 знач.). Паставы міліцыянер. / у знач. наз. паставы́, ‑ога, м. Карнікі наляцелі раненька, ачапілі вёску, выставілі паставых скрозь па вуліцы, загадалі нікому не выходзіць з хат. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбудава́цца, ‑будуюся, ‑будуешся, ‑будуецца; зак.
1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася. Гурскі. [Кастрыца] — У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора. Марціновіч.
2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся! Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стуката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Разм. Ствараць стукат. А поезд імчыць, стукочуць колы, вядуць сваю мелодыю, і яна адклікаецца ў Вадзімавым сэрцы: «Та-та-та, та-та-та...» Марціновіч. // безас. Напаўняцца стукатам, стукам. У галаве цэлы дзень стукоча. // Моцна, часта біцца (пра сэрца). А сэрца неспакойнае стукоча, І любіць, і хвалюецца штодня. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)