сасудзіста-валакністы цяж праводзячай тканкі раслін; састаўная ч.лісця, сцябла і кораня. Складаецца з драўніны (ксілемы) і лубу (флаэмы), якія мяжуюцца адным бокам. Бываюць адкрытыя, калі паміж ксілемай і флаэмай ёсць камбій (дае другасны прырост у таўшчыню, характэрны для двухдольных, голанасенных і некат. папарацепадобных) і закрытыя — без камбію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕРАМАРФІ́ЗМ [ад грэч. xēros сухі + ...марф(а)],
сукупнасць анатама-марфал. асаблівасцей раслін, якія прыстасаваліся да недахопу вады. Выражаецца ў памяншэнні памераў лісця, клетак, павелічэнні колькасці клетак, вусцейкаў, сеткі жылак (абумоўлівае павышэнне засухаўстойлівасці). Тоўстая кутыкула і апушэнне паніжаюць транспірацыю. К. найбольш выражаны ў лісці верхніх ярусаў у сувязі з недастатковым водазабеспячэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лісцвяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да лісця. Лісцвяны гушчар. Лісцвяны шолах.// Які складаецца, ўтвараецца з лісця; накрыты, усланы лісцем. Лісцвяны подсціл. □ І часта, па начах, калі праз лісцвяны дах хаціны паблісквалі буйныя паўднёвыя зоры, ..лорд думаў пра жыццё, пра яго недарэчнасць.Лынькоў.
2. Які мае лісце, з лістамі; лісцевы. Пышнае ўбранне лісцвяных дрэў, асабліва бяроз, сям-там пачынае жаўцець.Паслядовіч.// Які складаецца з дрэў з лісцем. Вецер .. абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў лісцвяны маладняк.Быкаў.[Вялічка:] — Направа будзе лісцвяны лясок. За ім вёска.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́ка-ко́ла
(англ. Coca-Cola)
безалкагольны газіраваны напітак з дабаўкай экстракту з лісцякакавы і гарошын колы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сабу́р
(тур. sabur, ад ар. sabr)
згушчаны сок лісцяўлісцяальясу, які ўжываецца ў медыцыне як слабіцельнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стаганаспо́ра
(н.-лац. stagonospora)
недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які ўзбуджае плямістасць лісця люцэрны, баркуну, розных відаў канюшыны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1. Цярэбячы, нассякаць у нейкай колькасці. Нацерабіць лазняку. Нацерабіць галля.
2. Ачысціць ад лісця, карэння якую‑н. колькасць чаго‑н. (пераважна пра агародніну). Нацерабіць буракоў.
3. Нарваць якую‑н. колькасць ільну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ННАЯ ПА́ЛЬМА,
назва розных відаў пальмаў, цукрысты сок з суквеццяў якіх зброджваюць для атрымання віна. Найб. вядомыя вінныя пальмы: карыёта пякучая (Caryota urens), маўрыцыя вінная, або бразільская веералістая пальма (Mauritia vinifera), рафія вінная (Raphia vinifera). З маладога лісця віннай пальмы атрымліваюць валакно, якое выкарыстоўваецца ў садоўніцтве для падвязкі раслін. Плады некаторых вінных пальмаў ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСАНТАФІ́ЛЫ,
натуральныя пігменты з групы караціноідаў; вытворныя караціну, маюць у сабе кісларод. Адрозніваюць больш за 50 К. з рознымі функцыян. групамі (альдэгіды, вокісі, кетоны, спірты, простыя і складаныя эфіры). Знаходзяцца ў лісці, кветках, пладах і пупышках вышэйшых раслін, водарасцях і мікраарганізмах. Разам з флаваноідамі абумоўліваюць восеньскую афарбоўку лісця. Удзельнічаюць у фотасінтэзе як дадатковыя пігменты.