выдаленне часткі лёгкіх пры туберкулёзе, гнойных працэсах, пухлінах і іншых захворваннях лёгкіх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ліша́йнік, ‑у, м.
Расліна ніжэйшага тыпу, якая складаецца з грыба і водарасці, утвараючы адзін арганізм. Ад лёгкіх павуцін, Аслеплі пні, сукі. Абапал каляін Лішайнік — Мох сухі.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Захварэць ад прастуды. Дзед колькі дзён таму, ловячы рыбу, вымак і прастудзіўся.Мележ.Пятро прастудзіўся і захварэў на двухбаковае запаленне лёгкіх.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЁГКІЯ МЕТА́ЛЫ,
металы з малой шчыльнасцю (да 4500 кг/м³): літый, берылій, натрый, магній, алюміній, калій, кальцый, тытан, рубідый, стронцый, цэзій, барый. Выкарыстоўваюць для атрымання лёгкіх сплаваў, легіравання інш. сплаваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ао́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
Галоўная артэрыя ў арганізме пазваночных і чалавека, якая выходзіць з левага жалудачка сэрца і жывіць артэрыяльнай крывёю ўсе органы цела, акрамя лёгкіх.
[Грэч. aorte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зата́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Змясціць у тару. Затарыць яблыкі./уперан.ужыв.Пясочку ў лёгкіх мала, яшчэ не ўсё затарыў, Папыласось з запалам Кілімы тратуараў.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pectoral
[ˈpektərəl]1.
adj.
1) гру́дны
the pectoral muscles — гру́дныя му́скулы
2) лёгачны (напр. лек)
2.
n.
лек для лёгкіх
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЕТАЛІ́ЧНЫХ КАНСТРУ́КЦЫЙ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
падгаліна прам-сці машынабудавання і металаапрацоўкі, што выпускае маласерыйныя або адзінкавыя віды вырабаў вял. памераў з металу (металічныя канструкцыі). Найб. шырока такая прадукцыя выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, асабліва пры ўзвядзенні лёгкіх часовых збудаванняў, вырабе вентыляцыйных і цеплавых сістэм. На Беларусі падгаліна аб’ядноўвае 7 прадпрыемстваў, у т. л. 3 з-ды металаканструкцый (у Віцебску, Гомелі, Магілёве) спецыялізуюцца па вырабе металаканструкцый для с.-г.буд-ва (нестандартызаванае абсталяванне для ферм і жывёлагадоўчых комплексаў і інш.). У Мінску працуюць арэндныя прадпрыемствы «Доследны завод металаканструкцый» і па праектаванні буд.метал. канструкцый «Белпраектстальканструкцыя», у г. Маладзечна — з-длёгкіх металаканструкцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пнеўмані́я
(н.-лац. pneumonia, ад гр. pneumon — лёгкае)
мед. запаленне лёгкіх.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПАРКА́ЛЬ (ад франц. percale),
лёгкая баваўняная аднакаляровая або з набіўным малюнкам тканіна. Атрымліваюць спец. апрацоўкай міткалю (суравая тонкая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення). Выкарыстоўваюць для вырабу лёгкіх жаночых і дзіцячых сукенак, мужчынскіх кашуль, бялізны і інш.