ратафо́та
[ад лац. rota(re) = вярцець + фота]
фотанаборная машына з праграмным кіраваннем, па канструкцыі аналагічная машыне манафота.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНСТРУЯВА́ННЕ,
стварэнне канструкцыі якога-н. збудавання, машыны, мадэлі, вырабу і інш. паводле праекта, плана або разлікаў. Складаныя вырабы распрацоўваюць спец. арг-цыі — канструктарскія бюро (КБ).
К. пачынаецца з задання, якое дае заказчык. У ім указваюцца зыходныя патрабаванні, напр., для машыны — яе прызначэнне і асн. параметры. КБ складае тэхн. заданне — гал. дакумент для канструктара. Пры К. ствараюць новыя дэталі машыны, падбіраюць існуючыя (камплектуючыя) з улікам стандартызацыі, узаемазамяняльнасці і уніфікаванасці дэталей і вузлоў. Матэрыял для канструкцыі падбіраюць з улікам яго тэхналагічнасці, трываласці і надзейнасці. Побач з інж. К. існуе і мастацкае канструяванне ў адпаведнасці з прынцыпамі тэхнічнай эстэтыкі. Гл. таксама Праектаванне.
т. 7, с. 596
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спардэ́к, ‑а, м.
Верхняя лёгкая палуба на трохпалубных суднах 19 і пачатку 20 стст. або палуба сярэдняй надбудовы на суднах сучаснай канструкцыі. [Лорда] можна было бачыць на спардэку, дзе ён раз і другі, нягледзячы ні на якое надвор’е, акуратна пахаджваў паўз абодва барты. Лынькоў.
[Англ. spar-deck.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да шара (у 1 знач.). Шаравая паверхня. // Які мае форму шара; шарападобны. Шаравая маланка. Шаравыя міны.
2. Які мае ў сваёй будове, канструкцыі шарападобныя часткі. Шаравы клапан. □ Шаравыя млыны таксама мяняць трэба на больш моцныя. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ільня́нішча ’поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён’ (ТСБМ, Мат. Гом., Жыв. сл., 149, любан.), ілья́нішча (полац., Нар. лексіка, 140); параўн. рус. дыял. илля́нище, льня́нище. Утворана сцяжэннем атрыбутыўнай канструкцыі ільняное поле з суф. ‑ішч‑а па ўзору канаплянішча, жытнішча, бульбянішча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАБО́Р корпуса судна,
злучаныя адна з адной бэлькі, якія падмацоўваюць знешнія і ўнутр, ліставыя канструкцыі корпуса судна і ўтвараюць яго каркас. Забяспечваюць жорсткасць і ўстойлівасць вонкавай абшыўкі, палуб, пераборак, трываласць корпуса.
т. 11, с. 89
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узо́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Малюнак, у якім спалучаюцца ў пэўным парадку лініі, колеры, фігуры і пад.
У. тканіны.
Маляўнічы ў.
Ледзяны ў. на акне (перан.).
2. чаго і без дап. Паказальны або пробны выраб.
Узоры тканіны.
У. паперы.
3. чаго і без дап. Паказальны прыклад чаго-н., што-н. дасканалае, вартае пераймання.
У. мужнасці.
У. працавітасці.
4. Спосаб канструкцыі, від, форма.
Вінтоўка новага ўзору.
|| прым. узо́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гідрабу́фер
(ад гідра- + буфер)
гідраўлічнае прыстасаванне, якое прымае падпоры і іншыя канструкцыі, што адкідваюцца ад стартуючай ракеты-носьбіта.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
габары́т
(фр. gabarit)
знешнія абрысы прадмета, будынка, канструкцыі; памер, велічыня чаго-н. (напр. габарыты вагонаў, пакой малых габарытаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэ́мплет
(англ. templet)
плоская фотамадэль апарата, машыны, канструкцыі, якая выкарыстоўваецца пры праектаванні складаных прамысловых установак, збудаванняў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)