вытворчы канцэрн, асн. генпадрадная ўстанова па забудове Мінска. Створаны ў 1969. Уключае Мінскае арэнднае прадпрыемства індустрыяльнага домабудаўніцтва. Мінскае арэнднае прадпрыемства аб’ёмна-блочнага домабудаўніцтва, буд. трэсты № 1, 4, 7, 15, 35, калектыўнае вытворчае прадпрыемства «Мінскпрамбуд», арэнднае праектна-прамысл. прадпрыемства «Маналіт», прамысл.-буд. акц. таварыствы трэст «Прамбуд», «Мінскдрэў», акц. прадпрыемства «Мінскжалезабетон», з-д абліцовачнай пліткі з натуральнага каменю, з-д эфектыўных прамысл.канструкцый і інш. Будуе жылыя дамы, аб’екты сац. і культ.-быт. прызначэння, прамысл. прадпрыемствы, будынкі н.-д. арганізацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЖАВЕ́ЙНАЯ СТАЛЬ,
высакаякасная сталь, устойлівая супраць іржаўлення (карозіі) у атм. умовах, марской і рачной вадзе і некаторых агрэсіўных асяроддзях. Найб. пашырана хроманікелевая (мае 18% хрому і 9% нікелю) і хромістая (13—27% хрому) сталь, звычайна з дабаўкамі інш. элементаў. Хромістая сталь выкарыстоўваецца пераважна як канструкцыйны матэрыял для турбінных лапатак, арматуры крэкінг-установак, рэжучага інструменту, іншыя Н.с. — для вырабу зварачнай апаратуры, што працуе ў агрэсіўных асяроддзях, гарачаўстойлівых і гарачатрывалых канструкцый (для работы пры т-ры 550—800 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТО́ГРАФ [ад грэч. pan (pantos) усё + ...граф],
прылада для перачэрчвання карт, планаў, рысункаў змененага, звычайна больш дробнага маштабу. Бываюць розных памераў і канструкцый, у т. л. падвесныя, на колцах і інш. Падвесны П. дае больш высокую дакладнасць копій. П. складаецца з 4 папарна паралельных лінеек, злучаных шарнірамі. Суадносіны маштабаў арыгінала і копій мяняюцца перамяшчэннем лінеек.
Пантограф: AB, CD, AE, BF — папарна паралельныя лінейкі; A — нерухомая кропка; у кропцы F — арыгінал схемы; у кропцы K — зменшаная копія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНГО́ЎТ (нідэрл. rondhout круглае дрэва),
сукупнасць надпалубных частак (канструкцый і дэталей) суднавага абсталявання, прызначаная для размяшчэння навігацыйных агнёў, антэн радыёсувязі і радыёлакацыі, мацавання грузападымальных сродкаў і інш. На ветразевых суднах Р. служыць для пастаноўкі і расцягвання ветразяў. Асн. дэталі Р.: мачты, рэі, стэньгі, гафелі, гікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІШЧУ́К (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 10.8.1934, г. Томск, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. Вучылішча (1956), дзе працаваў. З 1989 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў геам. тэорыю ўзгаднення, на падставе якой вырашаны шэраг задач праектавання радыётэхн. канструкцый і сістэм з аптымальнымі энергет. характарыстыкамі ў рознай паласе частот.
Тв.:
Радиоприемные устройства РЭС. Мн., 1984 (разам з Р.П.Чугуновым);
Радиоприемные устройства радиоэлектронной техники. М., 1992 (у сааўт.).
бел. вучоны ў галіне механікі. Канд.тэхн.н. (1949), праф. (1971). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1932), дзе і працаваў. З 1945 у Бел. лесатэхн. ін-це. У 1961—83 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па супраціўленні матэрыялаў, тэорыі трываласці матэрыялаў і канструкцый.
Тв.:
Таблицы для расчёта на прочность и жёсткость балок и стержней. Мн., 1959;
Справочное пособие по сопротивлению материалов. 3 изд. Мн., 1970 (разам з М.М.Рудзіцыным, М.І.Любошыцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТОНАЎКЛА́ДЧЫК,
машына для размеркавання, дазіравання, ушчыльнення бетоннай сумесі, аддзелкі пакрыцця, якое ўкладваецца на аснову дарогі, аэрадрома і інш. Бываюць гусенічныя, аснашчаныя слізгальнымі формамі (для ўтварэння кантаў пакрыцця) і аўтам. сістэмамі кіравання рухам і падтрымлівання зададзенага профілю, і колавыя, якія выкарыстоўваюць для ўтварэння пакрыцця зборную апалубку (рэйка-форма). Шырыня паласы 3,5—7 м, прадукцыйнасць 40—50 м³/гадз. Для вырабу зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый выкарыстоўваюцца бетонаўкладчыкі са стужачнымі, вінтавымі, вібралатаковымі сілкавальнікамі і інш.Сусв. вядомасць маюць бетонаўкладчыкі вытворчасці ЗША, Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гродне ў 1956 як вячэрні філіял Мінскага політэхнічнага тэхнікума. З 1964 Гродзенскі вячэрні палітэхнікум, з 1966 сучасная назва. Аддзяленні: буд., мех., электрамеханічнае. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): прамысл. і грамадз.буд-ва; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; стандартызацыя і сертыфікацыя якасці прадукцыі; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці; вытв-сцьбуд. вырабаў і канструкцый. На камерцыйнай аснове — банкаўская справа; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВА́РКА ВЫ́БУХАМ,
злучэнне матэрыялаў у цвёрдым стане ў выніку інтэнсіўнай пластычнай дэфармацыі кантактных слаёў, выкліканай высакаскорасным саўдараннем загатовак пад уздзеяннем энергіі выбуху. Як выбуховае рэчыва найчасцей выкарыстоўваюцца аманіты. Зварку вядуць на пляцоўках, у басейнах, метал. камерах. Ёй злучаюць элементы канструкцый, атрымліваюць біметалічныя і шматслойныя лісты, трубы. Выкарыстоўваецца ў хім. і трансп. машынабудаванні, электроннай і радыёпрамысловасці, буд-ве і інш. На Беларусі вывучаецца з 1962 у НДІ парашковай металургіі, ін-це зваркі і пакрыццяў НВА парашковай металургіі дастасавальна да атрымання кампазіцыйных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тыпіза́цыя, ‑і, ж.
1.Спец. Распрацоўка тыпавых канструкцый або тэхналагічных працэсаў на аснове агульных для шэрага вырабаў (працэсаў) тэхнічных характарыстык, што з’яўляецца адным з метадаў стандартызацыі. Тыпізацыя і стандартызацыя аб’ектаў будаўніцтва.
2.Спец. Класіфікацыя па тыпах (у 1 знач.). Тыпізацыя азёр.
3. У мастацтве — адбор тыповага і ўвасабленне ў канкрэтных мастацкіх вобразах, фермах. Прыёмы тыпізацыі ў паэзіі Куляшова. □ Сам працэс тыпізацыі зводзіцца да таго, каб праз адзінкавае і індывідуальнае ўзысці да агульнага, пазнаць агульныя заканамернасці.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)