НАМІ́СМА, намізма (грэч. nomisma манета ад nomos закон),
у познарымскай і ранневізантыйскай імперыях назва любой залатой манеты, у 8—13 ст. у Візантыйскай імперыі назва соліда. На Беларусі Н. зрэдку абарачалася ў канцы 10—2-й трэці 11 ст.
1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць рыбу.Ваданосаў.
2.перан. Адштурхнуць ад сябе сваімі словамі, учынкамі і пад. Чарнікевіч адказаў не адразу. Ён баяўся першым неасцярожным словам адпудзіць гэту дзяўчыну.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бусля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Буслава гняздо. Амаль на кожным хляве ці на хаце — буслянка. Бусляняты, раскрыўшы яшчэ не чырвоныя дзюбы, размерана, бездапаможна хекаюць ад спёкі.Брыль.Толькі зрэдку сям-там пракінецца старое дрэва — ліпа з буслянкаю ці ясакар.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгламентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням. Рэгламентаваць абавязкі. □ Гэты распарадак цяпер нікому не быў патрэбен, вісеў, усімі забыты, і толькі зрэдку, выпадкова трапіўшы каму-небудзь на вочы, абуджаў успаміны аб тых, чыё жыццё ён некалі рэгламентаваў.Шашкоў.
[Фр. réglementer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́ктрыя
(н.-лац. nectria)
сумчаты грыб сям. нектрыевых, які развіваецца на адмерлых галінках дрэў і кустоў, зрэдку на жывых дрэвах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трапідане́іс
(н.-лац. tropidoneis)
аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў планктоне салёных і саланаватых вадаёмаў, зрэдку ў прэсных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПІРАПЛАЗМІДО́ЗЫ,
група кровапаразітных хвароб млекакормячых жывёл, птушак, земнаводных, рыб, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца піраплазмідамі. У ліку П. — бабезіёзы, нуталіёзы, піраплазмозы, тэйлерыёзы. Сезонныя хваробы, часцей рэгіструюцца ў вяснова-летні перыяд. Смяротнасць 30—60%.
На Беларусі спарадычна адзначаецца нуталіёз, тэйлерыёз у коней, сабак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́СУМЫ (Didelphidae),
сямейства млекакормячых атр. сумчатых. 12 родаў, 84 віды. Пашыраны ў Амерыцы і на М. Антыльскіх а-вах. Самая стараж. група сумчатых. У Паўн. Амерыцы вядомы з ніжняга мелу, у Еўропе — з эацэну да міяцэну. Жывуць на зямлі і дрэвах у лясах, стэпах, пустынях, гарах да 4 тыс.м, зрэдку паўводныя — вадзяны апосум. Звычайныя апосумы — лабараторныя жывёлы. Паўночны апосум акліматызаваны ў Каліфорніі.
Даўж. цела 7—50 см. Хвост (4—55 см) звычайна хапальны, голы на канцы. Морда выцягнутая і завостраная. Канечнасці ўкарочаныя, пяціпальцыя; заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія. Вялікі палец на задніх лапах вял. памераў, проціпастаўлены іншым. Ёсць сумка. Саскоў ад 5 да 27. За год 1—3 прыплоды па 4—11 (зрэдку да 25) дзіцянят. Усёедныя. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
occasional[əˈkeɪʒənl]adj.
1. выпадко́вы, рэ́дкі, нерэгуля́рны;
There will be occasional thunderstorms. Магчымы навальніцы;
She pays us an occasional visit. Яна зрэдку нас наведвае.
2.fml прымеркава́ны да яко́й-н. падзе́і/наго́ды (аб прамове, літаратурным ці музычным творы і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бето́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Дарога, пляцоўка і пад., пакрытыя бетонам. — Гэ... ды тут усяго адзін кіламетр такой дарогі, а там зноў бетонка, — сказаў чалавек у капелюшы.Гроднеў.Палкоўнік нахіліўся над планавай табліцай, зрэдку кідаў позіркі на пабялелую бетонку ўзлётнай паласы.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)