Сугло́б ’сустаў, патаўшчэнне на суставах’ (усх.-палес., Б. Сачанка), ’гарбаты чалавек’ (Бяльк.), сугло́біна ’высокі сагнуты чалавек’ (Бяльк.), сугло́п, сугло́біна ’высокі, няўклюдны падлетак’ (кіраў., Нар. сл.), сугло́бісты ’сутулы’ (Ян.), сугло́бы ’пануры’ (Ласт.), сугло́біцца ’згорбіцца, скрывіцца’ (Варл.). Параўн. укр.сугло́б ’згіб, сустаў’, рус.смал.сугло́бый, сугло́ба ’хмурны чалавек, нелюдзень’; сюды ж польск.zgłoba ’перашкода, запор; клопат, турботы’, серб.-харв.зглоб ’тс’, славен.zglób ’тс’, балг.сглоб ’стык, злучэнне; сустаў’, макед.зглоб ’згіб; сустаў’. Прасл.*sǫglobъ/*sъglobъ — аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑globiti ’злучыць’, параўн. укр.згло́бити ’злучыць клінам’, балг.сглобя́вам ’злучаць, складваць, прыводзіць у парадак’, прэфіксальнага дэрывата ад прасл.*globiti < прасл.*globa ’кол, шост, жэрдка’ (Борысь, Prefiks., 118–119; Фасмер, 3, 793). Развіццё значэнняў ’злучэнне, патаўшчэнне’, ’сагнуты, нахілены, гарбаты’ > ’той, хто глядзіць спадылба’. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 466; ЭССЯ, 6, 131–134. Параўн. аглобля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прылучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.
1.каго-што. Злучыць з чым-н.; уключыць у склад чаго-н. іншага, асноўнага.
П. да кампаніі.
П. раён да другой вобласці.
2.каго (што). Даць магчымасць уключыцца ў якую-н. дзейнасць, зрабіць удзельнікам чаго-н.
П. падлеткаў да грамадска-карыснай працы.
|| незак.прылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.прылучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сінтэзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); злучыць (злучаць), абагульніць (абагульняць). Як ні адзін з сучаснікаў, Купала сінтэзаваў набыткі літаратуры мінулага стагоддзя.Ярош.
2. Атрымаць (атрымліваць), утварыць (утвараць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.). Сінтэзаваць фарбавальнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паз ’выемка ў якой-н. дэталі, куды ўстаўляецца выступ другой дэталі; вузкая доўгая шчыліна паміж няшчыльна прыгнанымі бярвёнамі, брусамі, плітамі і пад.’ Рус.паз, укр.паз, ст.-рус.пазъ, польск.paz, чэш.paz (з рус. — Махэк, 439), славен.pȃz. Праслав.pazъ. Роднаснае грэч.πήγνῡμι ’убіваю’, лац.pango ’упэўніваю’ і ням.fugen, fōgjan ’злучыць, прыспасобіць’ ст.-в.-ням.fuoga ’паз’ (гл. Фасмер, 3, 185; там жа і інш. літ-ра).