род рыб. сям. акунёвых атр. акунепадобных. 5 відаў; 3 — у вадаёмах Еўразіі: С. звычайны (S. lucioperca), С. марскі (S. marinum), берш (S. volgensis); 2 віды ў прэсных водах Паўн. Амерыкі: С. канадскі, або пясчаны (S. canadens), і С. светлапёры, або жоўты (S. vitreum). На Беларусі трапляецца С. звычайны; у многіх вадаёмах акліматызаваны.
Даўж. да 70 (130) см. маса 2—4 (20) кг. Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў. Рот невял.; на сківіцах і паднябенных касцях ёсць іклы. Бакавая лінія працягваецца на хваставы плаўнік. Кормяцца рыбай. Аб’екты промыслу, развядзення і інтрадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ардына́рны
(лац. ordinarius = звычайны)
1) які нічым асаблівым не вызначаецца, звычайны (напр. а. выпадак);
2) уст. штатны (напр. а. прафесар); параўн.экстраардынарны 2.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
nondescript[ˈnɒndɪskrɪpt]adj.звыча́йны, без асаблі́вых прыме́т, няпэ́ўнага вы́гляду; які́ нічым не вылуча́ецца; які́ складана вы́значыць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
prosaic
[proʊˈzeɪɪk]
adj.
1) празаі́чны
2) звыча́йны, неціка́вы; будзённы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ordinära
1) звыча́йны, ардына́рны
2) вульга́рны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
руса́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і русявы. Быў Міхась Калачынскі тады танклявы, русавы, яснавокі і нават трошкі сарамлівы, ціхі, звычайны вясковы хлопец.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязме́нны, -ая, -ае.
1. Такі, які не змяняецца, не можа быць зменены; пастаянны.
Нязменныя прынцыпы.
2. Заўсёдны, звычайны для каго-, чаго-н.; заўсёды аднолькавы.
Н. капялюш.
3. Такі, якога не зменьваюць.
Н. старшыня.
4. У граматыцы: часціны мовы, якія не маюць форм скланення і спражэння.
|| наз.нязме́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАДЗЯНЫ́Я КЛАПЫ́,
група сямействаў атр. паўцвердакрылых. Найб. вядомыя сям.весляроў, гладышоў, беластаматыдаў (Belostomatidae), вадзяных скарпіёнаў (Nepidae), клапоў-прыбярэжнікаў (Saldidae), плаўтаў (Naucoridae), сапраўдных вадамерак (Gerridae). Больш за 1600 відаў. Пераважна цеплалюбівыя. На Беларусі больш за 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах і на вільготных берагах, найб. вядомыя вадзяны скарпіён, звычайны гладыш, вясляр, ранатра, вадамерка і інш.
Даўж. 2—120 мм. Многія добра плаваюць і лётаюць. Дыхаюць у асноўным атм. паветрам. Яйцы адкладаюць на водныя расліны або ў іх тканкі. Драпежнікі: кормяцца дробнымі воднымі насякомымі, маляўкамі рыб. Вясляр дыдымус (Agabus didymus) занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.