Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аўтама́т, -а, М -ма́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Апарат (машына, станок і пад.), які самастойна выконвае шэраг паслядоўных аперацый без непасрэднага ўдзелу чалавека.
Станок-а.
Тэлефон-а.
2. Від аўтаматычнай стралковай зброі.
|| прым.аўтама́тны, -ая, -ае.
Аўтаматная стральба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Kríegsgefährtem -n, -n баявы́ тава́рыш, папле́чнік, тава́рыш па збро́і
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ächtungf - выгна́нне, байко́т, забаро́на;
~ der Atómwaffen забаро́на а́тамнай збро́і
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wáffenscheinm -(e)s, -e дазво́л на пра́ва нашэ́ння збро́і
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПРОЦІТА́НКАВАЕ ЎЗБРАЕ́ННЕ,
розныя віды зброі і сродкаў для паражэння танкаў і інш. браніраваных цэлей. Да П.ў. адносяцца: процітанкавыя сродкі блізкага бою (гранатамёты, гранаты ручныя), процітанкавая артылерыя, процітанкавыя ракетныя комплексы, авіяц. процітанкавыя ракеты, бомбы і інш. Агульныя тэндэнцыі развіцця П.ў.: павышэнне бронепрабівальнасці, скарастрэльнасці і агнявой манеўранасці, павелічэнне далёкасці і дакладнасці стральбы, памяншэнне масы і габарытаў канкрэтных узораў зброі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бактэрыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бактэрыялогіі. Бактэрыялагічныя даследаванні.
2. Звязаны з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку зброі. Бактэрыялагічная вайна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канве́нцыя, ‑і, ж.
Міжнародны дагавор, пагадненне па якіх‑н. спецыяльных пытаннях. Заключыць канвенцыю. Рыбалоўная канвенцыя. Паштовая канвенцыя. Канвенцыя аб забароне бактэрыялагічнай зброі.
[Ад лац. conventio — дагавор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАСКО́ЎСКІ ДАГАВО́Р 1963,
гл.Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ ЗБРО́Я,
агнястрэльная зброя, у якой перазараджанне і чарговы выстрал выконваюцца аўтаматычна за кошт энергіі парахавых газаў або энергіі інш. крыніц. Адзін з асн. і масавых відаў сучаснага ўзбраення, якім аснашчаюцца амаль усе віды войскаў. Паводле канструкцыі бывае самазарадная (аўтам. перазараджаецца і робіць толькі адзіночныя стрэлы) і самастрэльная (стрэлы чэргамі і бесперапынна). Падзяляецца на стралковую (калібр да 20 мм), да якой адносяцца аўтам.пісталеты, пісталеты-кулямёты, аўтаматы, самазарадныя і аўтам.вінтоўкі і карабіны, ручныя, станковыя, буйнакаліберныя кулямёты, і артылерыйскую — аўтам. пушкі (калібр больш за 20 мм). Падача патронаў магазінная (са спец. скрынак-магазінаў) і стужачная (з гнуткіх металічных стужак). Гал. асаблівасць аўтаматычнай зброі — высокая скарастрэльнасць і вял. шчыльнасць агню.
Першыя праекты аўтаматычнай зброі з’явіліся ў 1863 у ЗША, у 1889 у Расіі. Паводле прынцыпу дзеяння аўтаматыкі аўтаматычная зброя падзяляецца на 4 тыпы: сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі аддачы рухомага ствала, затвор у час стрэлу трывала счэплены, аўтаматыка такіх сістэм бывае з доўгім або кароткім ходам ствала (пісталет ТТ, кулямёт Максіма); сістэмы зброі, якія выкарыстоўваюць аддачу затвора пры нерухомым ствале, затвор у час стрэлу не счэплены са ствалом або счэплены напаўсвабодна, адваротны рух затвора і зараджанне робіцца сілай зваротнай спружыны (пісталеты-кулямёты ППШ-41, ППС-43 і інш); сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі адводу парахавых газаў з канала ствала ў газавую камеру праз адводную адтуліну ў ствале (аўтамат, кулямёт М.Ц.Калашнікава, кулямёт В.А.Дзегцярова і інш.); сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі інш. крыніц, у прыватнасці рознага роду рухавікоў (напр., амер. 20-ммавіяц. пушка «Вулкан»).