1) дыпламатычны дакумент, у якім выкладзены погляды ўрада на якое-н. пытанне;
2) кам. пісьмо з напамінаннем аб чым-н., напр. аб запазычанасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ко́рпусм., в разн. знач. ко́рпус;
пада́цца ўсім ~сам упе́рад — пода́ться всем ко́рпусом вперёд;
гадзі́ннікавы к. — часово́й ко́рпус;
гало́ўны к. — гла́вный ко́рпус;
арме́йскі к. — арме́йский ко́рпус;
○ дыпламаты́чны к. — дипломати́ческий ко́рпус;
кадэ́цкі к. — каде́тский ко́рпус;
па́жскі к. — па́жеский ко́рпус
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЦЯРЭ́ШЧАНКА Кузьма Юр’евіч (кастр. 1888, в. Замосцішча Смаленскай вобл., Расія — 12.3.1922),
дзеяч бел.нац. руху. Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1912). З 1906 прыхільнік партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1-ю сусв. вайну ў арміі. У 1917 адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Пскоўскай бел. рады. Дэлегат з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўн. фронту ў Віцебску (ліст. 1917), Усебеларускага з’езда 1917 у Мінску. Восенню 1918 кааптаваны ў Віленскую беларускую раду (ВБР). Паводле ўмоў перагавораў (15.11—8.12.1918) паміж ВБР і Літоўскай тарыбай, у аснове якіх ляжала ідэя стварэння Бел.-Літ. дзяржавы, прызначаны нач. Гродзенскага пав., потым прадстаўніком Літ. тарыбы ў Ваўкавыскім пав. Адначасова з ліст. 1918 в.а. кіраўніка Мін-ваўнутр. спраў БНР. Супрацоўнічаў з Гродзенскім падп. к-там РКП(б), вёў арганізац. працу па стварэнні Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Са студз. 1919 камісар Мін-вабел. спраў Літ. тарыбы ў Беластоку і Гродне; удзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Гродне, чл.Цэнтр.бел. рады Гродзеншчыны. З лют. 1919 сакратар замежных спраў БНР, з сак. 1919 міністр унутр. спраў ва ўрадзе А.Луцкевіча. На Бел. з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны (чэрв. 1919) абраны ў склад Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. З лета 1919 дыпламатычны прадстаўнік БНР у Латвіі і Эстоніі. Пасля вяртання ў Вільню арыштаваны польскімі ўладамі. З вер. 1919 у Мінску, старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэта. Са снеж. 1919 чл. прэзідыума Найвышэйшай рады БНР, але ў хуткім часе падаў у адстаўку з пасады міністра ўнутр. спраў БНР і выключаны з БПС-Р. Адзін з ініцыятараў стварэння ў студз. 1920 Цэнтр.бел. саюза сельскай гаспадаркі (Цэнтрабелсаюза). У час наступлення сав. войск у ліп. 1920 разам з Б.Тарашкевічам і В.Іваноўскім эвакуіраваўся ў Варшаву. З восені 1920 старшыня Цэнтр.бел.нац.к-та, чл.рэвіз. камісіі «Саюза спажывецкіх кааператываў Гарадзеншчыны». На нац.-паліт. нарадзе 1920 у Рызе ад імя Найвышэйшай рады БНР самавольна склаў паўнамоцтвы апошняй і прызнаў урад В.Ластоўскага. З пач. 1921 у Вільні, адзін з заснавальнікаў Саюза сельскай гаспадаркі на Віленшчыне. Пазней пераехаў у БССР, працаваў у Мінску на адказных пасадах у Цэнтрабелсаюзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэзідэ́нт
(фр. résident, ад лац. residens, -ntis = які сядзіць на месцы)
1) дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, па рангу ніжэйшы за пасланніка;
2) тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пасо́л, ‑ела, м.
1.Дыпламатычны прадстаўнік вышэйшага рангу адной дзяржавы, акрэдытаваны пры ўрадзе іншай дзяржавы. Гэтай вячэрняй парой на балконе аднаго з дамоў на Арцішчаўскай вуліцы стаяў паўнамоцны пасол РСФСР Сяргей Міронавіч Кіраў.Самуйлёнак.Паслы імперыялістычных дзяржаў, якія спадзяваліся на магчымую змену палітычнага курсу, былі расчараваны.В. Вольскі.
2. Той, хто пасланы куды‑н. з якім‑н. даручэннем; пасланец, пасыльны. Прыйшлі паслы — Ад плугоў, ад пілы. Павялі паслаў Да прыбраных сталоў.Лось.
3. У Польшчы — дэпутат сейма. На з’ездзе выступалі два беларускія паслы сейма, якія прыехалі з Вільні.Пестрак.З часу абрання Тарашкевіча паслом сейма ўвесь свой творчы запал ён аддае палітычнай барацьбе.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
переда́ча ведётся по трём кана́лам перада́ча вядзе́цца па трох кана́лах;
дипломати́ческий кана́лдыпламаты́чны кана́л;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́рпус
(лац. corpus = цела)
1) тулава чалавека або жывёлы;
2) аснова прыбора, апарата, механізма (напр. к. гадзінніка);
3) асобны будынак на агульнай пляцоўцы (напр. галоўны к.);
4) вайсковае злучэнне з некалькіх дывізій;
5) сукупнасць асоб адной спецыяльнасці, аднаго службовага становішча (напр.дыпламатычны к.);
6) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 10 пунктам (3,76 мм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паліты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які звязаны з палітыкай (у 1 знач.); заснаваны на палітыцы. Палітычная барацьба. Палітычная актыўнасць мае. Палітычная партыя. □ Замест абразоў на сценах вісела некалькі плакатаў і партрэтаў выдатных палітычных дзеячоў.Колас.Камісар пакінуў упраўленне палітычнай прапаганды фронту, каб прасачыць за пераправай.Лынькоў.// Дзяржаўны, грамадзянска-прававы. Палітычная ўлада. □ Прыгонныя сяляне ў галіне ўсякіх палітычных правоў былі выключаны абсалютна.Ленін.
2. Які мае адносіны да палітыкі (у 3 знач.). Палітычны зняволены. Палітычная ссылка./узнач.наз.паліты́чны, ‑ага, м.; паліты́чная, ‑ай, ж.
3.Уст.Дыпламатычны, прадбачлівы. Васіль .. уголас не выказаў свае думкі, бо .. быў чалавек палітычны і спрытны.Колас.// Умела разлічаны (аб учынках, паводзінах і пад.). Палітычнае абыходжанне.
•••
Палітычная смерцьгл. смерць.
Палітычная эканоміягл. эканомія.
Палітычны крызісгл. крызіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадстаўні́к, ‑а, м.
1. Асоба, якая прадстаўляе чые‑н. інтарэсы, дзейнічае па даручэнню або ад імя каго‑н. Яшчэ мінулай восенню ў нас пабывалі прадстаўніка Штаба партызанскага руху з Масквы.Карпюк.// Службовая асоба, якая прадстаўляе сабой інтарэсы якой‑н. дзяржавы. Дыпламатычны прадстаўнік.
2. Чалавек, які прадстаўляе сабой пэўную групу людзей або якую‑н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх‑н. інтарэсаў. І гэтая пераклічка прадстаўніка старэйшага пакалення бальшавікоў з самым юным пакаленнем гучэла як клятва.Якімовіч.І. Замоцін, прадстаўнік старой акадэмічнай навукі, у новых сацыяльна-грамадскіх умовах здолеў зразумець сутнасць ленінскага вучэння аб культурнай спадчыне.Мушынскі.
3. Узор, экземпляр якога‑н. разраду жывёл, раслін і пад. Усурыйскі янот з’яўляецца адзіным прадстаўніком сямейства сабак, які на ўвесь зімовы час кладзецца спаць у нару, як мядзведзь ці барсук.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кана́л
(іт. canale, ад лац. canalis = труба)
1) напоўненае вадой штучнае рэчышча для суднаходнай сувязі паміж вадаёмамі, а таксама для водазабеспячэння, арашэння і інш. (напр. Панамскі к., абвадняльны к.);
2) вузкая пустая прастора ўнутры чаго-н. у выглядзе трубы, трубкі (напр. к. ствала гарматы);
3) перан. шлях, сродак для дасягнення чаго-н. (напр.дыпламатычны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)