сі́таватасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Хвароба драўніны, якая выклікаецца грыбам (драўніна, сапсаваная ім, напамінае сіта).

2. Уласцівасць сітаватага (у 2 знач.). Сітаватасць рэчыва. Сітаватасць грунту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕМАТАКСІЛІ́Н (ад гемата... + грэч. xylon драўніна),

фарбавальнік расліннага паходжання. Атрымліваюць экстракцыяй эфірам з драўніны кампешавага дрэва. Выкарыстоўваюць у мікраскапічнай тэхніцы для афарбоўкі раслінных і жывёльных тканак у сіні і сіня-чорны колер.

т. 5, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паліса́ндр

(фр. palissandre)

драўніна некаторых трапічных дрэў, якая ідзе на выраб музычных інструментаў, мэблі, паркету.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

wormeaten

[ˈwɜ:rm,i:tən]

adj.

1) чарві́вы, пато́чаны чарвя́мі

wormeaten timbers — чарвя́мі пато́чаная драўні́на

2) Figur. зно́шаны; старамо́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ту́таўнік ‘морва, шаўкоўніца’, ‘драўніна гэтага дрэва’ (ТСБМ). З рус. туто́вник, якое ў выніку семантычнай кандэнсацыі з ту́товый куста́рник (ту́товое де́рево).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клён, -а і -у, м.

1. -а, мн. клёны, -аў і кляны́, -о́ў. Дрэва сямейства кляновых з шырокімі, у большасці відаў фігурнымі лістамі.

2. -у. Драўніна гэтай расліны.

Начоўкі з клёну.

|| памянш. клёнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кляно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бааба́б, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва сямейства бамбаксавых. / ‑у. у знач. зб. Пасадка баабабу.

2. ‑у. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціс, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства цісавых з цвёрдай буравата-чырвонай драўнінай.

2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spenholz n -es, -hölzer

1) асі́навая драўні́на

2) асі́навыя дро́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Паліса́ндр ’каштоўная цвёрдая цёмна-ружовая або чырванавата-карычневая драўніна некаторых трапічных дрэў’ (ТСБМ). З рус. палиса́ндр < франц. pallisandre (ССРЛЯ, 9, 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)