КІ́ШКІН Сяргей Міхайлавіч (12.9.1909, г.п. Гусь-Жалезны Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 14.5.1993),
дзяржаўны і гасп.дзеячБССР. Засл. работнік прам-сці Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскі ін-тс.-г. машынабудавання (1935). У 1924—30 працаваў на Люберацкім з-дзе с.-г. машын, з 1934 на Горкаўскім аўтазаводзе. З 1955 дырэктар Мінскага аўтазавода, з 1959 нач. упраўлення машына- і станкабудавання Саўнаргаса БССР, з 1962 нам. старшыні, з 1963 старшыня Саўнаргаса БССР, у 1965—74 нам. старшыні Савета Міністраў БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР 5—8-га скл.Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІСФЕ́Н (Kleisthenēs),
дзяржаўныдзеячСтараж. Грэцыі ў 6 ст. да н.э. Паходзіў з арыстакратычнага роду Алкмеанідаў, выгнаных з Афін Пісістратыдамі Пасля выгнання з Афін тырана Гіпія ў 510 да н.э. К. вярнуўся ў Афіны і ўзначаліў афінскі дэмас, апазіцыйны арыстакратам на чале з Ісагорам. У 509—507 правёў шэраг дэмакр. рэформ, паводле якіх Атыка падзелена на 10 тэр. філаў (замест 4 родавых), савет 400 (буле) заменены выбарным саветам з 500 дэлегатаў, створана калегія з 10 стратэгаў, якая ўзяла на сябе ваен. функцыі, уведзена новая форма тайнага галасавання — т.зв.астракізм. Рэформы К. замацавалі перамогу афінскага дэмасу над радавой арыстакратыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА Пётр Кузьміч (н. 13.8.1950, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі, гісторык, дыпламат.Канд.гіст.н. (1976). Скончыў БДУ (1972). З 1975 выкладчык у БДУ, адначасова на парт. рабоце. З 1985 сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1990—94 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламат. ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла СССР (1990). Кіраўнік дэлегацыі Беларусі на 45—48-й сесіях Ген. Асамблеі ААН. З 1998 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 і 1995—96, старшыня камісіі па міжнар. справах Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯНКО́Ў Георгій Максімілянавіч (8.1.1902, г. Арэнбург, Расія—14.1.1988),
савецкі дзяржаўны і паліт.дзеяч. Герой Сац. Працы (1943). Удзельнік грамадз. вайны. Чл.ЦК (1939—57), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1946—57, канд. з 1941), сакратар ЦК (1939—46 і 1948—53) КПСС. У Вял.Айч. вайну чл.Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР (1941—45). у 1946—53 і 1955—57 нам. старшыні, у 1953—55 старшыня СМСССР. У 1957 разам з Л.М.Кагановічам, В.М.Молатавым і інш. выступіў супраць паліт. лініі М.С.Хрушчова, быў выведзены з Прэзідыума ЦК і ЦККПСС. У 1957—61 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛО́ШАВІЧ Слабадан (н. 20.8.1941, г. Пажаравац, Сербія),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Югаславіі. Скончыў Бялградскі ун-т (1964). З 1966 у гар. адміністрацыі Бялграда, прам-сці і сістэме фінансаў, у т. л. старшыня Аб’яднанага банка Бялграда. З 1984 старшыня Бялградскага к-та Саюза камуністаў Югаславіі, з 1986 — чл.ЦК, Прэзідыума ЦК СКЮ, старшыня Прэзідыума ЦК Саюза камуністаў Сербіі. Заснавальнік і лідэр (з 1990) Сацыяліст. партыі Сербіі. Старшыня Прэзідыума (1989—90), прэзідэнт Сербіі (1990—95). Прэзідэнт Югаславіі (з 1996). Праводзіць палітыку ўмацавання дзярж. адзінства Югаславіі, узначальваў барацьбу супраць агрэсіі НАТО і бамбардзіровак Югаславіі (сак.—чэрв. 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЕ́ДКІН Аляксей Аляксеевіч [6.2.1897, в. Маурына Растоўскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія (па інш. звестках Масква) — 26.1.1940], дзяржаўныдзеячБССР, адзін з кіраўнікоў НКУС і арганізатараў паліт. рэпрэсій у СССР, у т. л. ў Беларусі. Скончыў Ін-тчырв. прафесуры. З 1913 працаваў электраманцёрам. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве, грамадз. вайны, задушэння сял. выступленняў на Тамбоўшчыне, т.зв. антонаўскага мяцяжу. З 1927 у органах дзяржбяспекі. У 1937—38 нач. УНКУС СССР па Смаленскай вобл. З мая 1937 нарком унутр. спраў БССР; працягваў шырокамаштабныя рэпрэсіі, якія вёў яго папярэднік Б.Д.Берман. 16.12.1938 арыштаваны, 25.1.1940 асуджаны да пакарання смерцю. Не рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІТ (Pitt) Уільям Старэйшы (15.11.1708, Лондан — 11.5.1778),
дзяржаўныдзеяч Вялікабрытаніі, граф Чэтам. Адзін з лідэраў групоўкі «патрыётаў» (прыхільнікаў актыўнай калан. экспансіі) у партыі вігаў. З 1735 чл. парламента. З 1746 чл. урадаў Вялікабрытаніі. З 1756 лідэр вігаў у палаце абшчын, у 1757—61 фактычны кіраўнік урада. Адыграў значную ролю ў развязванні Сямігадовай вайны 1756—63, у выніку якой Вялікабрытанія захапіла амаль усе ўладанні Францыі ў Індыі і Паўн. Амерыцы. З-за канфлікту з каралём пайшоў у адстаўку. У 1766—68 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада. Чл. палаты лордаў з 1766 (пасля атрымання графскага тытула).
дзяржаўныдзеяч Японіі. Скончыў Такійскі ун-т (1924). Юрыст. З 1924 у мін-ве чыгунак. З 1948 чл., з 1953 ген. сакратар Ліберальнай партыі, з 1957 старшыня выканкома Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. У 1950—60-я г. ўзначальваў шэраг міністэрстваў. У 1964—72 прэм’ер-міністр Японіі. Гал. кірунак знешняй палітыкі яго ўрада — паляпшэнне адносін Японіі з краінамі Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, якія пацярпелі ад яп. агрэсіі ў 2-ю сусв. вайну. Дамогся ад ЗША вяртання ў 1972 а-воў Акінава і Агасавара. Нобелеўская прэмія міру 1974 (з Ш.Макбрайдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ГУР (Snegur) Мірча (н. 17.1.1940, с. Трыфанешты Фларэшцкага р-на, Малдова),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Малдовы. Канд.с.-г.н. Скончыў Кішынёўскі с.-г.ін-т. З 1961 працаваў гал. аграномам, старшынёй калгаса, дырэктарам доследнай станцыі Кішынёўскага с.-г. ін-та; з 1971 у сістэме Мін-ва сельскай гаспадаркі Малд. ССР, з 1978 дырэктар Малд.НДІ паляводства, ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Селекцыя». У 1981—85 сакратар Едзінецкага райкома, у 1985—89 сакратар ЦК Кампартыі Малдавіі. У 1989—90 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Малд. ССР. У 1990—96 Прэзідэнт Рэспублікі Малдова, якая пры ім 27.8.1991 абвясціла пра сваю незалежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНЬКО́ Уладзімір Лявонавіч (н. 5.8.1946, в. Вішкавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1973), Дыпламат. акадэмію МЗССССР (1987). Працаваў у пасольстве СССР у Польшчы, цэнтр. апараце МЗССССР. У 1991—92 нам. міністра, у 1994—97 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1992 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы, у 1994 — у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі, з 1997 — у Францыі, па сумяшчальніцтве ў Іспаніі і Партугаліі; пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА. Неаднаразова ўзначальваў дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на сесіях Ген. Асамблеі ААН, інш.міжнар. форумах.