газета. Выдавалася ў ліст.—снеж. 1792 у Гродне на польск. мове 2 разы на тыдзень. Орган Таргавіцкай канфедэрацыі, другое пасля «Газэты Гродзенскай» перыяд. выданне на тэр. Беларусі. Друкавалася ў гродзенскай друкарні, хоць на старонках вядомых нумароў (захоўваюцца ў б-цы Ін-та літ. даследаванняў Польскай АН у Варшаве) адсутнічае інфармацыя пра выдаўца і друкарню. Змяшчала мясц. інфармацыю, якая ішла з рэгіёна Гродна і датычылася дзейнасці Генеральнай Канфедэрацыі Абодвух Народаў (польск. і літ. канфедэрацыі таргавічан). Мела 2 раздзелы: «Генеральная сесія вольных абодвух з’яднаных народаў» (друкаваліся універсалы Генеральнай Канфедэрацыі Абодвух Народаў) і «Правінцыйная сесія літоўскага народу» (універсалы і распараджэнні, рэкамендацыі, ухваленыя на пасяджэннях Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ). Акрамя афіц. матэрыялаў публікавала паведамленні, звязаныя з дзейнасцю канфедэрацыі. Кожны нумар меў дадатак фармату газеты (ін-кварта).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛІ́ШКАЎСЮ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскайвобл. Цэнтр — г.п.Васілішкі, з 1954 — г.п.Астрына. Падзяляўся на 12 сельсаветаў. Пл. 0,7 тыс.км², 264 нас. Пункты (1946). У 1960 тэр. раёна перададзена ў Радунскі і Шчучынскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ШНЕВА,
вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскайвобл., на беразе воз. Вішнеўскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 252 км ад Гродна. 450 ж., 160 двароў (1996). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Тадэвуша (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РКА,
вёска ў Раготнаўскім с/с Дзятлаўскага р-на Гродзенскайвобл. Цэнтр калгаса. За 24 км ад г.п. Дзятлава, 144 км ад г. Гродна, 20 км ад чыг. ст. Наваельня. 285 ж., 107 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Георгіеўская царква (канец 19 — пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБЫ́,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскайвобл., на беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПнУ ад г. Масты, 93 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Ражанка. 355 ж., 98 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НАЎЦЫ,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскайвобл., на левым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад Дзятлава, 108 км ад Гродна, 26 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 185 ж., 89 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ДЗЕВІЧЫ,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскайвобл. на р. Верацейка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на З ад Мастоў, 60 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Рось. 662 ж., 196 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Гудзевіцкі краязнаўчы музей. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЕЎ (Васіль Васілевіч) (1856, слабада Ровенкі Вобл. Войска Данскога — 1915?),
бел. ўрач, вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-р медыцыны (1901). Скончыў Харкаўскі ун-т (1880). У 1881—1901 працаваў у Клімавічах, Рагачове, Магілёве. З 1904 урачэбны інспектар Гродзенскайгуб. Працы па даследаванні сан. стану гарадоў Беларусі, барацьбе з дыфтэрыяй, халерай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЙВА́НЦЫ, Крэйванцы,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км ад горада і 33 км ад чыг. ст. Ашмяны. 245 км ад Гродна. 282 ж., 99 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУШЛЯ́НЫ,
вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Смаргонь, 232 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Солы. 354 ж., 134 двары (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — сядзіба Ф.Багушэвіча, свіран (19 ст.).