КА́ДРЫ,

1) асноўны (штатны) склад кваліфікаваных работнікаў установы, прадпрыемства, арг-цыі якой-н. галіны дзейнасці; усе пастаянныя работнікі.

2) Ва ўзбр. сілах — камандны і радавы састаў, які знаходзіцца на абавязковай службе.

т. 7, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абліва́ха, ‑і, ДМ ‑васе, ж.

Разм. Зімовы дождж, які замярзае на зямлі, дрэвах, утвараючы ледзяную скарынку; галалёд. Усё абмярзала ў паветры. На дрэвах аддзіраліся галіны. Даўно людзі не помнілі такой аблівахі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкля́вы, ‑ая, ‑ае.

Не зусім тонкі, танкаваты. З другога боку высокая танклявая елка праціскае скрозь дубовыя галіны свае зялёныя калючыя лапы. Колас. [Вася] выбраўся на дарогу і непадалёк убачыў знаёмую танклявую постаць Валі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

Надаць нахільнае становішча, пахіліць набок; нагнуць. Нахіліць слуп. Нахіліць вядро. Нахіліць галіны ўніз. □ Гулякоў скрыжаваў рукі на грудзях і нахіліў галаву. Кавалёў. Машыну падкінула і нахіліла набок. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лагаззё ’ламачча’ (карэліц., Шатал.) у выніку замены пачатковага р: параўн. рагаза, рагіза ’рагацце’, рагазіна, рагазу́ліна ’сукаватая палка, ламачына, сук’ (Юрч.), рагазою ’грудай, кучай, няскладна’, рагазу́лька ’разгірака’ (Гарэц.), ушац. рагаззё ’сукаватыя галіны’ (Свяжынскі, вусн. паведамл.). Аб пераходзе р у л гл. Карскі, 1, 315.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгалінава́цца, ‑нуецца; зак.

1. Даць галіны (пра расліны). Старая хвоя разгалінавалася ў два бакі, тоўстыя лапы вычварна выгнуліся. Лужанін.

2. перан. Раздзяліцца на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць з аднаго пункта ў розныя бакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КО́ДЭКС (лац. codex першапачаткова — ствол, бервяно, потым — змацаваныя драўляныя таблічкі для пісьма, кніга),

1) адна з форм кнігі: змацаваныя з аднаго боку сшыткі з сагнутых папалам і прашытых па згібе аркушаў пергаменту ці папірусу, пазней — паперы. Упершыню з’явіліся ў стараж.-рымскіх усх. правінцыях у першыя вякі н.э., паступова выцеснілі таблічкі і скруткі і каля 6 ст. сталі асн. формай кнігі. З К. звязана з’яўленне пераплёту, старонкі і яе афармлення (старонкавая мініяцюра, застаўка і г.д.). Форму К. захоўваюць і сучасныя кнігі.

2) Адзіны заканад. акт, у якім сістэматызаваны прававыя нормы пэўнай галіны права (напр., крымін. К., цывільны К. і інш.). Прававыя нормы размяшчаюцца ў К. ў парадку, які адлюстроўвае сістэму адпаведнай галіны права.

т. 8, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мікраэкано́міка

(ад мікра + эканоміка)

эканамічная навука, якая вывучае ўзаемасувязі і прапорцыі ў межах асобнай галіны вытворчасці або асобнага прадпрыемства (параўн. макраэканоміка).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

1. Сукупнасць сродкаў працы, ведаў і дзейнасці, што служаць для стварэння матэрыяльных каштоўнасцей.

Навука і т.

2. Сукупнасць прыёмаў і навыкаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-н. галіне дзейнасці або мастацтве.

Авалодаць тэхнікай.

Музычная т.

Т. справаводства.

3. зб. Машыны, розныя прылады той ці іншай галіны вытворчасці.

Рамонт тэхнікі.

Ваенная т.

|| прым. тэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Літарату́ра ’сукупнасць твораў пісьменства народа’, ’від мастацтва — стварэнне вобразаў пры дапамозе мовы, слова’, ’сукупнасць друкаваных твораў адной галіны ведаў’ (ТСБМ), літэратура (Яруш.). З польск. literatura < лац. litterātūra ’пісьмовы тэкст, навука пра мову, адукацыя, навука, пісьменства’ < littera. Крукоўскі (Уплыў, 85) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)