ФЛАМІ́НІЙ Гай (Gaius Flaminius; ? — 23.6.217 да н.э.),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Стараж. Рыма. Нар. трыбун 232, цэнзар 220, консул 223 і 218 да н.э. Адстойваў інтарэсы плебеяў і коннікаў. Правёў законы аб надзяленні плебеяў зямлёю (232), аб далучэнні вольнаадпушчанікаў да 4 гар. трыбаў (220), што спрыяла дэмакратызацыі рым. грамадства. Садзейнічаў будаўніцтву (цырк Ф. на Марсавым полі і Фламініева дарога з Рыма ў Арымін). Паспяхова ваяваў з інсубрамі ў Галіі (223). Загінуў у час 2-й Пунічнай вайны ў бітве каля Тразіменскага воз. разам з б. часткай арміі, якую ён узначальваў.
А.Г.Зельскі.
т. 16, с. 423
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
oliwny
oliwn|y
аліўкавы;
gaj ~y — аліўкавы гай;
gałązka ~a — аліўкавая галінка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
buczyna
ж.
1. букавы лес (гай);
2. букавае драўніна;
3. гл. bukiew
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВАСІ́ЛЬЕВА Ларыса Мікалаеўна (н. 23.11.1935, г. Харкаў),
руская пісьменніца. Скончыла Маскоўскі ун-т (1958). Друкуецца з 1957. Лірычныя зб-кі вершаў і паэм: «Ільняны месяц» (1966), «Лебяда» (1970), «Адна зямля — адно каханне» (1973), «Агонь у акне» (1978), «Васіліса» (1981), «Гай» (1984) і інш. насычаны вобразамі часоў Стараж. Русі, але характэрны для паэтэсы эмацыянальны струмень выводзіць яе герояў з даўніны ў свет сучасных радасцей і смутку. Аўтар кн. апавяданняў пра Англію «Альбіён і таямніцы часу» (1978), кн. «Крамлёўскія жонкі» (1993), рамана «Кніга пра бацьку» (1984) і інш. На рус. мову пераклала асобныя вершы Я.Купалы.
Тв.:
Избр. произв. Т. 1—2. М., 1989.
т. 4, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Віктар Мікалаевіч (23.1.1906, г. Адэса, Украіна — 28.7.1984),
украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1960). З 1922 у вандроўных т-рах. З 1926 у Адэскім укр. драм. т-ры. У 1939—63 у Кіеўскім укр. драм. т-ры імя І.Франко, у 1964—84 у Кіеўскім рус. драм. т-ры імя Лесі Украінкі. Сярод роляў: Міхайла Гурман («Украдзенае шчасце» Франко), Карп Ветравой («Калінавы гай» А.Карнейчука; Дзярж. прэмія СССР 1951), Макбет (аднайм. п’еса Шэкспіра), Агаба Бачверадзе («Пакуль арба не перакулілася» А.Іаселіяні) і інш. З 1926 здымаўся ў кіно: «Пётр I», «Подзвіг разведчыка», «У стэпах Украіны» і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1983.
т. 5, с. 557
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖКО́Ў Вячаслаў Зіноўевіч (н. 20.2.1924, в. Блудніца Шуйскага р-на Іванаўскай вобл., Расія),
бел. жывапісец, майстар лакавай мініяцюры. Скончыў Палехскае маст. вучылішча (1948). З 1961 у Мінску. Творы вылучаюцца арыгінальнасцю малюнка, вытанчанасцю кампазіцыі Аўтар пано «Царэўна-лебедзь» (1950), «Лукамор’е», «За зямлю рускую» (абодва 1982), «Казка пра цара Салтана», «Канёк-гарбунок» (абодва 1985), «Дзмітрый Данскі» (1986), «Руслан і Людміла» (1989); куфэркаў «Тарас Бульба», «Багатырская слава» (абедзве 1953), «Паядынак» (1972), «Тройка» (1981); пласцін «Мцыры» (1960), «Беларускі Сусанін» (1964); пейзажаў «Бабіна лета» (1986), «Восень» (1989), «Бярозавы гай» (1990), «Карагод» (1991), «Перад навальніцай» (1997); нацюрмортаў.
Літ.:
В.З.Рожков: Искусство Палеха. Живопись. Мн., 2001.
Г.А.Фатыхава.
т. 13, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мацяроз, мацеру͡оз ’гай (зараснік) каля хаты’ (Федар., 7). Няясна. Паводле тлумачэння аўтараў лінгвістычнага каментарыя (там жа, 582), выраз, у якім сустрэлася гэта слова, у густуом мацеруо̑зі з’яўляецца аналагічным да іншага: у густом ачаруо̑дзі, што азначае ’ў густым чароце’. У такім выпадку мацеруо̑з — скажонае чарот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Самка голуба.
2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да жанчыны. Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай, Пра лепшыя дні, пра вясну, Пра наша каханне, галубка, спявай — Пад ціхі твой спеў я засну. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
але́шнік, ‑у, м., зб.
1. Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.
2. Альховыя дровы, будаўнічы матэрыял з вольхі і пад. Воз алешніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саха́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З галінастымі рагамі, рагаты. Пазірае сахаты алень. Пажадаць нам удачы выбег. Барадулін.
2. у знач. наз. саха́ты, ‑ага, м. Лось. Падрастай, сахаты, падрастай! Для тваіх паслуг я, твой і гай, І палонка гэта — вадапой, І пад снегам твой пушысты мох... Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)