1.Гіст. У дапятроўскай Расіі — вышэйшы дараваны сан, а таксама асоба, якой надаваўся гэты сан. Ён, Валуеў, паходзіў ад беларускага баярына Вала, што перабег на службу да маскоўскіх князёў яшчэ перад Кулікоўскай бітвай.Караткевіч.
2.Гіст. Радавіты дваранін, буйны памешчык.
3.Уст. Шафёр, распарадчык на вяселлі ў жаніха, дружна маладога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́лак, ‑лка, м.
1. Адколаты кавалак чаго‑н. Сколак каменя.
2.Спец. Узор, перанесены на матэрыю, паперу пры дапамозе наколвання.
3.перан. Дакладнае падабенства, копія каго‑, чаго‑н. Чытач «Дзевятага вала» з асаблівай нагляднасцю бачыць, як праўда мастацтва зліваецца з суровай праўдай рэальнага жыцця, як мастацкі твор становіцца верным сколкам з рэчаіснасці і абагульненнем яе.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АРГАНІЗА́ЦЫЯ ТО́ТА»,
паўваенная спецыялізаваная арг-цыя ў фаш. Германіі ў 1938—45 (назва ад прозвішча яе заснавальніка — нацыста інжынера Ф.Тота). У 2-ю сусв. вайну займалася буд-вам і рамонтам шашэйных дарог, мастоў, аэрадромаў, умацаванняў і іншых ваен. аб’ектаў, у т. л. на акупіраванай Беларусі. Летам 1941 падраздзяленні «Арганізацыі Тота» рухаліся за наступаючымі ням. войскамі, аднаўлялі разбураныя камунікацыі, выкарыстоўваючы працу ваеннапалонных і цывільнага насельніцтва. У 1943—44 арг-цыя ўдзельнічала ў стварэнні герм. стратэгічнага абарончага рубяжа — «Усходняга вала» па лініі р. Нарва—Пскоў—Віцебск—Орша—сярэдняе цячэнне р. Дняпро — рэкі Сож і Малочная. Падраздзяленні «Арганізацыі Тота» існавалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку і ў інш.нас. пунктах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕССТУПЕ́НЬЧАТАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механізм для плаўнай змены частаты вярчэння вядзёнага вала ў трансп. машынах, станках, прыладах; частка варыятара. Адрозніваюць бесступеньчатыя перадачы механічныя і электрычныя. У залежнасці ад віду перадавальных звёнаў мех. Бесступеньчатыя перадачы бываюць з вадкім рабочым звяном (гідраўлічныя), з гнуткім (раменныя і ланцуговыя) і жорсткім звёнамі. Паводле характару работы бесступеньчатыя перадачы з гнуткім і жорсткім звёнамі падзяляюцца на фрыкцыйныя (трэння) і зачэплівання, бесперапыннага дзеяння і імпульсныя. Электрычная бесступеньчатая перадача выконваецца па сістэме генератар—рухавік; выкарыстоўваецца ў трансп. машынах і інш. для перадачы вял. магутнасцяў (гл.Электрычны прывод). Выкарыстанне бесступеньчатай перадачы павышае прадукцыйнасць машын, паляпшае магчымасці кіравання.
Фрыкцыйная бесступеньчатая перадача: а — з гнуткім звяном і рассоўнымі шківамі; б, в — з жорсткімі звёнамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫДО́НА, Эліса,
у рымскай міфалогіі царыца, заснавальніца Карфагена, дачка цара Тыра, жонка і сястра цара Сіхея. Брат Д., Пігмаліён, забіў Сіхея, каб захапіць яго багацце, але Д. ўцякла са скарбамі ў Афрыку. Мясцовы бербейскі цар Ярба падараваў ёй крыху зямлі — столькі, колькі зойме шкура вала. Хітрая Д. разрэзала шкуру на вузкія палоскі, абкружыла імі вял. ўчастак зямлі і заснавала горад-крэпасць Карфаген. Пазней пакахала Энея, закінутага навальніцай у Карфаген, і пасля яго ад’езду скончыла самагубствам. Да міфа аб Д. звярталіся скульптары і мастакі (А.Мантэнья, Л.Карачы, П.П.Рубенс), літаратары (Г.Сакс, Я.Б.Княжнін, бел. паэма «Энеіда навыварат»), кампазітары (Г.Пёрсел, А.Скарлаці, Г.Ф.Гендэль, І.Гайдн) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБЧА́СТАЯ ПЕРАДАЧА,
механізм перадачы вярчальнага руху ад аднаго вала другому з дапамогай зубчастых колаў (або зубчастага кола і рэйкі, чарвяка). Выкарыстоўваюцца як асобныя агрэгаты (рэдуктары, каробкі перадач, дыферэнцыялы і інш.) і як часткі машын і механізмаў.
Адрозніваюць З.п.: з паралельнымі восямі (цыліндрычныя прамазубыя, касазубыя і шаўронныя), з перасякальнымі восямі (канічныя з прамымі, касымі і кругавымі зубамі), з перакрыжаванымі восямі (вінтавыя і гіпоідныя перадачы). З.п. з гнуткім зубчастым колам наз.хвалевай перадачай. З.п. бываюць унутранага і вонкавага счаплення; планетарныя перадачы і радавыя; адкрытыя, паўадкрытыя і закрытыя; адна- і шматступеньчатыя. Вызначаюцца высокім ккдз (0,97—0,99 у аднаступеньчатых), даўгавечнасцю і надзейнасцю. Перадатачны лік звычайна 2—4, часам 8—10 і больш. Гл. таксама Чарвячная перадача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДАТЧЫК КАРМО́Ў, кормараздатчык,
машына для перамяшчэння кармоў (сцябліністых, сыпкіх, фармаваных, сухіх, сакавітых, вадкіх) і запаўнення імі кармушак на жывёла- і птушкагадоўчых фермах. Кармы для раздачы бяруць з кормапрыгатавальных машын.
Асн. вузлы Р.к. — бункер-сілкавальнік і кормападавальныя транспарцёры. Стацыянарныя Р.к. бываюць мех. (стужачныя, скрабалкавыя, тросашайбавыя, шнэкавыя), пнеўматычныя і гідраўлічныя. Яны непасрэдна звязваюць кармасховішчы, кармацэхі з кармушкамі ці загружаюцца з мабільных сродкаў дастаўкі кармоў. Мабільныя Р.к. (прычапныя, навясныя, паўнавясныя) перамяшчаюцца трактарамі, аўтамабілямі, акумулятарнымі цягачамі па-за памяшканнем (у поле, да сховішчаў, кармацэхаў) і ўнутры ферм, прыводзяцца ў дзеянне ад вала адбору магутнасці ці электрарухавіка. Для раздачы кармоў выкарыстоўваюцца таксама падвесныя (манарэйкавыя) дарогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Багу́к, богу́к, бэгу́к ’нашпігаваны свіны страўнік’ (палес., Вешт.). Бясспрэчна, запазычанне. Параўн. укр.богун страўнік жывёлы’, божо́к, бог свіны страўнік (як яда) польск. (ст.) boch тулава вала’, чэш. (ст.) hoch ’тулава жывёліны’. З ст.-в.-ням.bache ’шынка; частка тушы’. Гл. Міклашыч, 16; Бернекер, 67; Брукнер, 33; Махэк₂, 59; Развадоўскі, RS, II, 108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панава́цьнесов.
1. госпо́дствовать, вла́ствовать;
п. на мо́ры — госпо́дствовать на мо́ре;
2. (быть главным) главе́нствовать;
3. госпо́дствовать, преоблада́ть; цари́ть;
тут ~ва́ла така́я ду́мка — тут госпо́дствовало (преоблада́ло) тако́е мне́ние;
у ле́се ~ва́ла цішыня́ — в лесу́ цари́ла тишина́;
4. (жить в бездельи, праздности) ба́рствовать;
5. возвыша́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Uxori nubere suae (Martialis)
Быць жонкай у сваёй жонкі.
Быть женой у своей жены.
бел. Бедная тая дамова, дзе вала бадзе карова. Хай таго вала воўк з’есць, што кароўка б’е. Хай згарыць тая карова, што вала збарола. Дзе баба панам, там чорт камісарам.
рус. Быть у своей жены под каблуком. Худо мужу тому, у которого жена большая в дому. Жена верховодит, так муж по соседям бродит. Жена мужа и не бьёт, а под свой норов ведёт.
фр. C’est sa femme qui porte le pantalon (Это его жена носит брюки). Être sous la pantoufle de sa femme (Быть под башмаком y жены).
англ. To live under the cat’s foot (Жить у кошки под лапкой).
нем. Die Frau prügelt ihren Mann nicht, hält ihn aber unter dem Pantoffel (Жена не бьёт своего мужа, но держит его под домашней туфлей/башмаком).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)