група горных хрыбтоў у Бразіліі, на У Бразільскага пласкагор’я, па правабярэжжы р. Сан-Франсіску, паміж 15—21°паўд. ш. Уласна С.-д.-Э. наз.паўд.ч. паміж 16—20°паўд. ш.Выш. да 2107 м (г. Сол). Уяўляюць сабой выхады шчыльных метамарфічных парод, пераважна кварцытаў. На Пд радовішчы жал. (Ітабіра) і марганцавых руд, а таксама алмазаў, золата. На ўсх. схілах вільготныя лясы, на зах. — ксерафітныя хмызнякі і рэдкалессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мільрэ́йс
(парт. milréis, ад mil = тысяча + reis = рэйс)
ранейшая грашовая адзінка Партугаліі (да 1911 г.) і Бразіліі (да 1942 г.), роўная 1000 рэйсаў2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэйс2
(парт. reis, ад rei = кароль)
разменная манета Партугаліі ў 1854—1911 гг. і Бразіліі ў 1854—1942 гг., роўная 1/1000 мільрэйса.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАХЧАВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства, занятая вырошчваннем кавуноў, дыняў, гарбузоў і інш. Развіта пераважна ў раёнах паміж 50°паўн. ш. і 35°паўд. ш., найбольш у Расіі (Ніжняе Паволжа, Паўн. Каўказ), на Украіне (стэпавая частка), у ЗША (паўд. раёны), Індыі, Кітаі, краінах Міжземнамор’я, Бразіліі, Мексіцы, Японіі, краінах Сярэдняй Азіі, Малдове і інш. На Беларусі выспяваюць асобныя сарты дыняў, кавуноў, гарбузоў, кабачкоў, патысонаў. Сярэдні ўраджай дыняў 6—9, кавуноў 10—30, гарбузоў да 150 т/га. Гл. таксама Бахчавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРЫ́Т,
мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасць хрызаберылу. Састаў берыліева-алюмініевага вокіслу (BeAl2O4), з прымессю вокіслу хрома (Cr2O3). Крышталі тоўстатаблітасныя, псеўдагексаганальныя. Колер ізумрудна-зялёны, пры штучным асвятленні — вішнёва- ці фіялетава-чырвоны, ружовы. Бляск шкляны. Цв. 8,5. Шчыльн. каля 3,7 г/см³. Трапляецца ў пегматытавых жылах. Радовішчы на Урале, у Бразіліі, на Пд Афрыкі, Мадагаскары і Цэйлоне. Александрыт масай больш за 2—3 караты і густа афарбаваныя лічаць каштоўнымі камянямі. Александрытам называюць таксама светла-зялёную разнавіднасць штучнага карунду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТАТЫА́Я (Itatiaia),
нацыянальны парк на ПдУБразіліі. Засн. ў 1937 для аховы прыродных ландшафтаў найвышэйшых вулканічных масіваў у раёне хр. Серада-Мантыкейра (г. Агульяс-Неграс выш. 2787 м). Пл. каля 12 тыс.га. Разнастайныя формы выветрывання, каньёнападобныя рачныя даліны з азёрамі. Саванна кампос, горны хваёвы і дажджавы трапічны лес з ліянамі, архідэямі, імхамі і папарацямі. У фауне касматая павукападобная малпа, грывасты воўк, даўгахвостая выдра, трохпальцы мураўед, гарпія, чорнагаловы папугай і інш. Біястанцыя бат. саду Рыо-дэ-Жанейра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУМБІ́Т, ніабіт,
мінерал падкласа складаных аксідаў (Fe, Mn)Nb2O6, крайні чл. ізаморфнага раду К. — танталіт (Fe, Mn)Ta2O6. Змяшчае Nb2O5 да 80% і 20% FeO, прымесі тытану, волава, урану, вальфраму і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, пласціністыя, прызматычныя. Агрэгаты зярністыя, суцэльныя масы. Колер чорны, буравата-чорны. Бляск металападобны. Цв. 6. Шчыльн. 5,2—6 г/см³. Радыеактыўны. Трапляецца ў магматычных пародах, пегматытавых жылах і ў россыпах. Радовішчы ў Нігерыі, Бразіліі, ЗША, Аўстраліі і інш. Руда ніобію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ЎС (Manaus),
горад на ПнБразіліі, адм. ц. штата Амазонас. Порт на р. Рыу-Негру, пры яе ўпадзенні ў Амазонку, больш як за 1600 км ад Атлантычнага ак., даступны для марскіх суднаў. Засн. ў 1660 партугальцамі. 1 млн.ж. (1991). Міжнар. аэрапорт. Важны гандл.-размеркавальны цэнтр браз. Амазоніі. Радовішча нафты. Прам-сць: дрэваапр., нафтаперапр., тэкст., харчасмакавая; прадпрыемствы па перапрацоўцы каўчуку, джуту, драўніны, вырабаў з кракадзілавай скуры. Ун-т. Ін-т геаграфіі і гісторыі Амазоніі. Бат. і заал. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕТРО́БРАЗ»
(Petróbraz),
дзяржаўная нафтагазавая і нафтахім. кампанія Бразіліі. Праводзіць геолага-разведачныя работы, здабычу, перапрацоўку і збыт нафты і газу ўнутры краіны, а таксама знешнегандлёвыя аперацыі з гэтымі таварамі. Засн. ў 1954. Мае 87 даччыных і асацыіраваных кампаній, 11 нафтаперапр. з-даў, сетку нафтаправодаў, нафтасховішчы і танкерны флот. Вядзе пошукі на нафту ў Лівіі, Конга, Індыі, Іране, Анголе і інш. Аб’ём продажу 14,8 млрд.дол. ЗША, чысты прыбытак 765 млн.дол., занята 67 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТУС (Santos),
горад на ПдУБразіліі, на ўзбярэжжы бухты Сантус Атлантычнага ак., у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1532. Каля 450 тыс.ж. (2000). Буйны порт, абслугоўвае прамысл. і с.-г. раён Сан-Паўлу (каля 75% бразільскага экспарту кавы, вываз бавоўны, фруктаў, прамысл. прадукцыі). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. (мукамольная, цукр., кансервавая), металаапр., мінер. угнаенняў. Цэнтр рыбалоўства. Музей рыбалоўства. Касцёлы 16—18 ст. Турызм. Паблізу г. Кубатан — буйны цэнтр нафтаперапр. і нафтахім. прам-сці.