горад на ЗАўстрыі, у Альпах, на подступах да перавалу Брэнер. Адм. ц. зямлі Ціроль. Вядомы з 1234. 118 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., металаапр., эл.-тэхн., хім.-фармацэўтычная, харчовая. Маст. промыслы, рамесніцкая вытв-сць сувеніраў. Ун-т (1669), універсітэцкая б-ка (1746). Цірольскі музей Фердынандэум, Цірольскі музей нар. мастацтва. Палац Габсбургаў Гофбург (14—18 ст.). Ландгаўз (1725—28), палацы, цэрквы і інш. Цэнтр турызму і зімовых відаў спорту. Зімовыя алімпійскія гульні (1964, 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁРНЕР (Körner) Тэадор (24.4.1873, г. Комарна, Славакія — 4.1.1957),
аўстрыйскі ваен. і дзярж. дзеяч. Генерал. Скончыў ваен.-тэхн. акадэмію ў Вене (1894). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1923—33 дэп.аўстр. парламента. Удзельнік стварэння «Шуцбунда». Пасля паражэння лютаўскага паўстання сацыял-дэмакратаў супраць аўтарытарнага ўрада Э.Дольфуса (1934) арыштаваны; у 1944 арыштаваны гестапа. Пасля аднаўлення Аўстр. рэспублікі бургамістр Вены, кіраваў яе аднаўленнем (1945—51). У 1951—57 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, выступаў за выкананне краінай пастаяннага нейтралітэту і развіццё дружалюбных адносін з СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХІН Васіль Піліпавіч (31.12.1917, в. Кунтараўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.7.1984),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Гомельскі аэраклуб (1938), Чугуеўскую авіяшколу (1941). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 на Паўд., Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі. Зрабіў 340 баявых вылетаў, правёў 177 паветр. баёў, збіў 19 варожых самалётаў. З ліп. 1943 прыкрываў у паветр. баях самалёт тройчы Героя Сав. Саюза І.М.Кажадуба. Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Іван Міхайлавіч (18.6.1918, с. Яўкіна Баштанскага р-на Мікалаеўскай вобл., Украіна — 30.5.1981),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяшколу пілотаў (1941), Краснадарскае авіявучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Кубані, Таманскага п-ва, Крыма, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна эскадрыллі штурмавога авіяпалка П. зрабіў 154 баявыя вылеты. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1978 у нар. гаспадарцы. Ганаровы грамадзянін г. Умань (Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАНЮ́К Іван Андрэевіч (29.8.1896, б.в. Прышаходы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 3.10.1959),
генерал-палкоўнік (1955). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 камандзір узвода, пам. камандзіра роты, ад’ютант палка. З 1921 камандзір батальёна, палка. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Закаўказскім, Паўн.Каўказскім, 3-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў за г. Растоў, вызвалення Данбаса, Украіны, Крыма, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЭРЫ́Т (грэч. sidēritis, ад sidēros жалеза),
жалезны шпат, мінерал класа карбанатаў, карбанат жалеза, FeCO3. Мае ў сабе аксід жалеза FeO да 62,1%, прымесі магнію, марганцу, кальцыю. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, канкрэцыі, зямлістыя масы, нацёчныя формы, зрэдку крышталі ромбаэдрычныя, таблітчастыя, прызматычныя і інш. Колер жаўтавата-белы, у акісленага С. — карычневы да чорнага з чырв. адценнем. Цв. 4. Шчыльн. З,96 г/см³. Паходжанне асадкавае, гідратэрмальнае метамарфічнае. Гал. мінерал жалезных руд. Радовішчы ў Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстрыі, на Украіне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЎСТЫ Віктар Пятровіч (6.6.1914, в. Літавец Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 13.6.1993),
генерал-лейтэнант войск сувязі (1965). Скончыў Ленінградскае ваен. вучылішча сувязі (1937), Ваен. электратэхн. акадэмію сувязі (1941). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Ленінградскім, Данскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 3-м Укр. франтах: нач. штаба асобнага палка сувязі, нач. сувязі стралк. корпуса. Удзельнік баёў пад Ленінградам, Сталінградам, на тэр. Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі. Да 1974 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙМВЕР (Heimwehr),
ваенізаваныя фарміраванні самааховы ў міжваен. Аўстрыі (напачатку надпартыйныя, пазней фаш. кірунку). Узнік у 1919 з арг-цый б. франтавікоў і грамадз. гвардыі. У 1930—36 развіўся ў паліт. рух, процістаяў с.-д.Шуцбунду. Арыентаваўся на фаш. Італію, выступаў за дыктатарскае дзярж. кіраванне на прынцыпе фюрэрства і карпаратыўнага грамадства («аўстрафашызм»). У 1933—34 падтрымаў федэральнага канцлера Э.Дольфуса пры ўстанаўленні ім аўтарытарнага кіравання дзяржавай. У час падаўлення паўстання сацыял-дэмакратаў у лют. 1934 выкарыстоўваўся як дапаможная паліцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІЯ ЛА́ГЕРЫ ДЛЯ ПЕРАМЕ́ШЧАНЫХ АСО́Бу Германіі і Аўстрыі.
Існавалі ў 1945 — пач. 1950-х г. Пасля 2-й сусв. вайны саюзніцкія акупац. ўлады стварылі лагеры для часовага ўтрымання грамадзян інш. дзяржаў, якія па розных прычынах апынуліся ў Германіі і атрымалі статус перамешчаных асоб. У 1945 створаны 3 бел. лагеры: у Рэгенсбургу (амер.акупац. зона), Ватэнштэце і Гослары (англ.акупац. зона), пазней яшчэ каля 20 бел. лагераў у Зах. Германіі і некалькі ў Аўстрыі. У іх налічвалася каля 2 тыс. беларусаў. Лагеры (на іх не распаўсюджвалася юрысдыкцыя герм. улад) мелі сваю адміністрацыю. Пад кіраўніцтвам нац. к-таў была створана адукац.-асв. сістэма: дашкольныя ўстановы, пач. школы, гімназіі, школы для дарослых, прафес. курсы. Бел. школы мелі нац. характар. Пры лагерах існавалі нац. арг-цыі — Ліга бел.паліт. вязняў у Нямеччыне, Задзіночанне бел. ветэранаў, Бел. студэнцкае згуртаванне, Аб’яднанне бел. лекараў на чужыне. Яны здолелі наладзіць на пач. 1947 выпуск амаль 20 газет і часопісаў — «Бацькаўшчына», «Шляхам жыцця», «Шыпшына», «Зважай», «Крывіцкі светач», «Беларуская думка» і інш. У сувязі з дазволам для перамешчаных асоб выбару месца сталага пражывання і ад’ездам іх у розныя краіны свету лагеры на пач. 1950-х г. былі ліквідаваны.
Літ.:
Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гг. Лос Анжэлес; Мн., 1994;
Максімюк Ян. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945—1950. Нью Ёрк;