Адгаворкамі адмовіцца, ухіліцца ад якой‑н. прапановы. [Мікола:] — Я перш адказваўся, але .. [Васіль] так прыстаў, што нельга было адгаварыцца, і я мусіў зайсці з ім к Діню.Гартны.// Апраўдацца, пазбегнуць пакарання, непрыемнасцей з дапамогаю адгаворак. І самае цяжкае Клемсу сказаць, а потым няхай злуе яна [жонка], няхай сварыцца, потым ён зможа адгаварыцца.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарэ́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Марны, бескарысны. Не дапускай дарэмнай траты часу. □ Паравоз рабіў дарэмныя спробы скрануць з месца гружаны эшалон.Лынькоў.
2. Беспадстаўны, беспрычынны. Дарэмная трывога. Дарэмны страх. □ І паімчаліся мы ўсцяж па рацэ, пакінулі дарэмную спрэчку.Краўчанка.
3. Дармовы, бясплатны. — Ад дарэмнага пачастунку ніхто ў лесе не адмовіцца, — зазначыў Дзямід, аглядаючы мясцовасць.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак. і аднакр.
1. Махнуўшы чым‑н., адагнаць ад сябе, не дапусціць да сябе каго‑н. Адмахнуцца ад камара.// Махнуць рукой (рукамі) у знак пратэсту, нязгоды, незадаволенасці чым‑н. — Калі варта, дык і палаяць не пашкодзіць, — нецярпліва адмахнулася ад мужа рукою Вера Васільеўна.Паслядовіч.
2.перан.Разм.Адмовіцца рабіць што‑н., не паспрабаваўшы разабрацца, не ўдзяліць увагі чаму‑н.; несур’ёзна аднесціся да якой‑н. справы. Васіль адмахнуўся ад пустых размоў.Шамякін.А швагер мой — нібы зусім цвярозы, нібы назаўсёды хочучы адмахнуцца ад таго, што было — апусціў вочы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блака́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Акружэнне горада, крэпасці, войск і інш. войскамі праціўніка з мэтай адрэзаць іх ад навакольнага свету і прымусіць здацца. Наступленне Савецкай Арміі апярэдзіла новую блакаду Налібоцкай пушчы.Брыль.
2. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой‑н. дзяржавы з тым, каб прымусіць яе выканаць пэўныя патрабаванні або адмовіццаад дзяржаўнай самастойнасці. Эканамічная блакада. Фінансавая блакада.
3. Выключэнне функцыі якога‑н. органа або сістэмы арганізма. Новакаінавая блакада.
[Англ. blockade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Спасылка на што‑н. з мэтай ухіліцца, адмовіццаад чаго‑н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую, з рудымі галаскамі, вузкую руку за борт пінжака, нібы збіраўся дастаць білет, каб Зыбін не падумаў, што гэта адна адгаворка.Мележ.Лёка заўсёды магла выдумаць якую-небудзь адгаворку.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. У картачнай гульні — аб’явіць пас.
2. Адступіць перад цяжкасцямі; адмовіццаад намаганняў зрабіць што‑н. Так я быццам і хлопец смелы, нічога не баяўся, а тут спасаваў.Сачанка.Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРДЭ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944—45,
контрнаступленне ням. армій у раёне Ардэнаў (Бельгія) 16.12.1944—28.1.1945 з мэтай разграміць амер.-англ. войскі і дасягнуць пералому ў 2-й сусв. вайне на карысць Германіі. 16 снеж.ням. 6-я танк. армія СС і 5-я танк. армія, аб’яднаныя ў групу армій «Б» (фельдмаршал В.Модэль) пачалі наступленне ў раёне «Зігфрыда лініі». 4 амер. дывізіі, якія абараняліся на фронце працягласцю ў 115 км, панеслі вял. страты і адступілі. Да канца снеж.ням. войскі пашырылі прарыў да 90 км і прасунуліся да 100 км углыб. Саюзнае камандаванне перакінула да месца прарыву буйныя сілы войскаў і авіяцыі. У выніку паспяховага контрудару 3-й амер. арміі наступленне герм. войскаў было прыпынена, аднак становішча саюзнікаў заставалася напружаным. 12 студз. па іх просьбе сав. войскі пачалі (на 8 дзён раней запланаванага тэрміну) Вісла-Одэрскую аперацыю 1945. Ням. камандаванне вымушана было адмовіццаад наступлення на захадзе і перакінуць 7 дывізій на сав.-герм. фронт. Да канца студз. саюзнікі аднавілі становішча на Зах. фронце. Іх страты ў гэтай аперацыі склалі каля 77 тыс.чал., страты ням. войскаў — каля 93 тыс.чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́ДНЯЯ А́ЗІЯ,
частка тэр. Азіі ад Каспійскага м. на З да граніцы з Кітаем на У і ад Арала-Іртышскага водападзела на Пн да граніцы з Іранам і Афганістанам на Пд. Прырода адрозніваецца вял. кантрастнасцю: найвыш. горныя сістэмы — Цянь-Шань і Памір, вял. раўнінныя прасторы Туранскай нізіны з пустынямі Каракумы і Кызылкум, на Пн — Тургайскае плато і Казахскі драбнасопачнік. Каля ўзбярэжжа Каспійскага мора ўпадзіна Карагіе (-132 м). С.А. — вобласць унутр. сцёку. Гал. рэкі (Амудар’я, Сырдар’я, Ілі) упадаюць у буйнейшыя азёры — Аральскае мора і Балхаш. На раўнінах пераважаюць пустынныя ландшафты, у гарах — ландшафты зменьваюцца ў залежнасці ад вышыннай пояснасці і экспазіцыі схілаў ад пустынных падгорных раўнін да халодных пустынь і ледавікоў.
Тэрмін С.А. ўведзены ў рускамоўны ўжытак у сярэдзіне 19 ст. і звязаны з творамі ням. вучонага А.Гумбальта, які называў вялізны рэгіён унутры кантынент. Азіі па-нямецку «Mittelasien», што мае дваякі пераклад: «Цэнтр. Азія», або «С.А.»; у рускамоўнай л-ры ўжываліся абедзве назвы. Пасля заваявання Расіяй Туркестана (2-я пал. 19 ст.) С.А. сталі наз. толькі рас. ўладанні Цэнтр. Азіі, а раёны на Уад іх — Цэнтр. Азіяй. У сав. час сярэднеазіяцкімі наз. 4 саюзныя рэспублікі: Узбекістан, Кіргізія, Таджыкістан і Туркменістан. У 1993 на нарадзе кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Казахстана, Узбекістана, Кіргізіі, Таджыкістана і Туркменістана вырашана адмовіццаад тэрміна «С.А.» і называць гэты рэгіён (цяпер з 5 рэспублік СНД) Цэнтр. Азіяй. Але назва «С.А.» да нашага часу выкарыстоўваецца ў беларускамоўнай і рускамоўнай л-рах.