абдзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак., каго-што.

1. Нічога не даць ці даць менш, чым іншым, дзелячы ці размяркоўваючы што-н.

Усіх надзяліў, а сябе абдзяліў.

Прырода абдзяліла яго ростам.

2. Надзяліць усіх (многіх) чым-н., даючы кожнаму яго долю.

А. дзяцей цукеркамі.

|| незак. абдзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і абдзе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абдзе́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насу́страч, прысл. і прыназ.

1. прысл. У напрамку, процілеглым каму-, чаму-н., што рухаецца, набліжаецца.

Ісці н. брату.

2. прыназ. з Д. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, да якіх спераду ці наперарэз ім хто-, што-н. рухаецца.

Кінуцца н. танкам.

Выйсці н. гасцям.

◊

Ісці насустрач — дапамагаць каму-н., спачувальна адносіцца да каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кульга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хадзіць чыкільгаючы, нясмела ступаючы на карацейшую ці балючую нагу.

2. Быць кульгавым, мець карацейшую ці балючую нагу.

3. перан. Мець недахопы, быць у нездавальняючым стане (разм.).

У яго арфаграфія кульгае.

◊

Кульгаць на абедзве нагі (разм., неадабр.) — мець многа прабелаў (пра чые-н. веды, пра якую-н. справу, работу).

|| наз. кульга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лігату́ра, -ы, ж. (спец.).

1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал у плавільнай печы.

3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр., Æ.

|| прым. лігату́рны, -ая, -ае.

Лігатурнае золата.

Л. шоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспеды́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Адпраўка, рассылка і прыём грузаў, карэспандэнцыі і пад. (спец.).

Э. пасылак.

2. Установа ці аддзел установы, якія займаюцца рассылкай ці адпраўкай чаго-н. (спец.).

Э. газет.

3. Паездка, паход групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі.

Дыялекталагічная э.

Паехаць у экспедыцыю.

4. Група ўдзельнікаў такой паездкі.

Члены экспедыцыі.

|| прым. экспедыцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благонадёжность уст.

1. паліты́чная надзе́йнасць, добранадзе́йнасць, -ці ж., добранаме́рнасць, -ці ж.;

2. надзе́йнасць, -ці ж., пэ́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

показа́тельность

1. паказа́льнасць, -ці ж.; (характерность) характэ́рнасць, -ці ж.;

2. паказа́льнасць, -ці ж.; узо́рнасць, -ці ж.; см. показа́тельный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неотёсанность

1. неачэ́санасць, -ці ж.;

2. разг. нязгра́бнасць, -ці ж.; гру́басць, -ці ж.; некульту́рнасць, -ці ж.; см. неотёсанный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непогреши́мость

1. (безошибочность) беспамылко́васць, -ці ж., разг. непамы́льнасць, -ці ж., бясхі́бнасць, -ці ж.;

2. (безгрешность) бязгрэ́шнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нескро́мность

1. нясці́пласць, -ці ж.;

2. недаліка́тнасць, -ці ж.; нетакто́ўнасць, -ці ж.;

3. бессаро́мнасць, -ці ж.; см. нескро́мный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)